Вы тут

Беларуская песня над суседняй краінай


Больш за ме­сяц доў­жы­лі­ся  Дні куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Літ­ве

Сім­ва­ліч­на, што на­пя­рэ­дад­ні Дзён куль­ту­ры ў Віль­ню­се на тэ­ры­то­рыі Свя­та-Ду­ха­ва ма­нас­ты­ра ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё ме­ма­ры­яль­най дош­кі пер­ша­му кі­раў­ні­ку Аб'­яд­нан­ня бе­ла­рус­кіх гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый Літ­вы Ля­во­ну Му­раш­ку.

[caption id="attachment_60696" align="alignnone" width="600"]Тан­цу­юць ар­тыс­ты Дзяр­жаў­на­га ан­самб­ля тан­ца Бе­ла­ру­сі. Тан­цу­юць ар­тыс­ты Дзяр­жаў­на­га ан­самб­ля тан­ца Бе­ла­ру­сі.[/caption]

Гэ­ты ча­ла­век на пра­ця­гу 20 га­доў з'яў­ляў­ся кі­раў­ні­ком бе­ла­рус­кай су­пол­кі, са­ліс­там Лі­тоў­скай фі­лар­мо­ніі, Дзяр­жаў­на­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та, пра­ца­ваў у Віль­нюс­кай дзяр­жаў­най кан­сер­ва­то­рыі вы­клад­чы­кам кла­са соль­ных спе­ваў, рэ­ген­там Ар­хі­рэй­ска­га хо­ру ў Свя­та-Ду­ха­вым са­бо­ры. Ён ста­яў і ля вы­то­каў пра­вя­дзен­ня Дзён бе­ла­рус­кай куль­ту­ры ў Літ­ве.

Афі­цый­на Дні куль­ту­ры ад­кры­лі­ся ў Віль­нюс­кай кар­цін­най га­ле­рэі вы­ста­вай «Мас­та­кі Па­рыж­скай шко­лы з Бе­ла­ру­сі». Гэ­тую экс­па­зі­цыю ўпер­шы­ню па­ка­за­лі за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. У яе ўва­хо­дзі­лі 69 жы­ва­піс­ных, гра­фіч­ных і скульп­тур­ных ра­бот та­кіх су­свет­на вя­до­мых май­строў, як Марк Ша­гал, Ха­ім Су­цін, Пін­хус Крэ­мень, Мі­ха­іл Кі­ко­ін, Во­сіп Лю­біч, Во­сіп Цад­кін і ін­шых май­строў Па­рыж­скай шко­лы па­чат­ку XX ста­год­дзя — ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі. Вы­ста­ва ста­ла ад­ной з га­лоў­ных мас­тац­кіх па­дзей у Літ­ве сён­ня.

На ад­крыц­ці Дзён бе­ла­рус­кай куль­ту­ры ў Літ­ве пры­сут­ні­ча­лі мі­ністр куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­рыс Свят­лоў і мі­ністр куль­ту­ры Літ­вы Ша­ру­нас Бі­ру­тыс. Паз­ней ад­бы­лі­ся пе­ра­мо­вы па­між дву­ма мі­ніст­ра­мі, пад­час якіх ба­кі аб­мя­ня­лі­ся дум­ка­мі аб ста­не бе­ла­рус­ка-лі­тоў­ска­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў куль­тур­най сфе­ры, аб­мер­ка­ва­лі перс­пек­ты­вы ар­га­ні­за­цыі шэ­ра­гу су­мес­ных ме­ра­пры­ем­стваў.

У Га­рад­скім цэнт­ры куль­ту­ры го­ра­да Шаў­ляй у рам­ках Дзён куль­ту­ры прай­шло 18-е свя­та бе­ла­рус­кай пес­ні. У ім пры­ня­лі ўдзел ама­тар­скія ка­лек­ты­вы бе­ла­рус­кай ды­яс­па­ры з Віль­ню­са, Ві­са­гі­на­са, Клай­пе­ды, Шаў­ляя і Шаль­чы­нін­кая. Гос­цем фес­ты­ва­лю стаў за­слу­жа­ны ама­тар­скі ка­лек­тыў Бе­ла­ру­сі — фальк­лор­ны ан­самбль «Кру­піц­кія му­зы­кі».

На­пру­жа­ны ты­дзень вы­даў­ся і для ка­лек­ты­ву Дзяр­жаў­на­га ан­самб­ля тан­ца Бе­ла­ру­сі. Сем кан­цэр­таў за­пар, і кож­ны дзень у ін­шым го­ра­дзе: Віль­ню­се, Maрыямпалі, Ёна­ве, Алі­ту­се, Шаў­ляі, Тра­каі, Клай­пе­дзе. Га­ра­ды мя­ня­лі­ся, як у ка­лей­да­ско­пе, але ні­дзе не змя­няў­ся на­строй гле­да­чоў, усю­ды быў сар­дэч­ны пры­ём, гуч­ныя апла­дыс­мен­ты, доб­ра­зыч­лі­васць.

«Твор­часць бе­ла­рус­ка­га ба­лет­май­стра Ва­лян­ці­на Дуд­ке­ві­ча вы­лу­ча­ец­ца ад­важ­ным по­шу­кам свай­го ха­рэа­гра­фіч­на­га по­чыр­ку, імк­нен­нем да но­вых ары­гі­наль­ных трак­то­вак фальк­лор­ных фор­маў», — пі­са­ла га­зе­та «Клай­пе­да» пас­ля вы­ступ­лен­ня ан­самб­ля ў Клай­пед­скім му­зыч­ным тэ­ат­ры.

У Віль­ню­се з пос­пе­хам прай­шла прэ­зен­та­цыя філь­ма «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не», ство­ра­на­га кі­на­сту­ды­яй «Бе­ла­русь­фільм». За­ла кі­на­тэ­ат­ра «Скал­вія» з цяж­кас­цю змяс­ці­ла ўсіх ах­во­чых уба­чыць кар­ці­ну.

У Каў­на­се і Клай­пе­дзе ў рам­ках Дзён куль­ту­ры з пос­пе­хам прай­шлі вы­сту­пы са­ліс­таў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га тэ­ат­ра. Ка­лек­тыў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі «Кла­сік-Аван­гард» вы­сту­піў у го­ра­дзе Плун­ге на ІX між­на­род­ным фес­ты­ва­лі імя Мі­ха­і­ла Агін­ска­га.

Мі­ну­лыя су­стрэ­чы знай­шлі шы­ро­кі вод­гук ся­род лі­тоў­скай пуб­лі­кі, якая вы­ка­за­ла па­жа­дан­не пра­цяг­ваць су­стрэ­чы з вя­до­мы­мі бе­ла­рус­кі­мі ка­лек­ты­ва­мі. Ня­ма больш пе­ра­ка­наў­чых слоў для на­ладж­ван­ня сяб­роў­скіх ад­но­сін, чым тыя, што ска­за­ны на мо­ве мас­тац­тва.

Ві­таў­тас ЖЭЙ­МАН­ТАС,

улас­ны ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» ў Літ­ве.

Фо­та аў­та­ра

г. Віль­нюс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.