Вы тут

Плакаты патрыётаў


Між­на­род­ны кон­курс пла­ка­та па­тры­я­тыч­най тэ­ма­ты­кі, пры­све­ча­ны 70‑год­дзю Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, аб'­яві­ла Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі. Ар­га­ні­за­та­ра­мі так­са­ма вы­сту­пі­лі Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў і РВУ «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да».

Кон­курс пра­во­дзіц­ца ся­род твор­чай мо­ла­дзі кра­ін — удзель­ніц Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў з мэ­тай ума­ца­ваць гу­ма­ні­тар­нае су­пра­цоў­ніц­тва гэ­тых дзяр­жаў, сяб­роў­ства і доб­ра­су­сед­ства на асно­ве агуль­най гіс­та­рыч­най па­мя­ці, са­дзей­ні­чаць срод­ка­мі мас­тац­тва пла­ка­та ма­раль­на­му і гра­ма­дзян­ска-па­тры­я­тыч­на­му вы­ха­ван­ню мо­ла­дзі.

Га­лоў­ныя па­тра­ба­ван­ні — пра­цы па­він­ны быць аў­тар­скі­мі і ад­люст­роў­ваць тэ­му кон­кур­су. Адзін аў­тар мае пра­ва прад­ста­віць не больш за 5 тво­раў. З ас­тат­ні­мі па­тра­ба­ван­ня­мі да кон­курс­ных ра­бот мож­на па­зна­ё­міц­ца на на­шым сай­це www.zvіazda.by.

Аў­та­ры — фі­зіч­ныя асо­бы і ка­лек­тыў­ныя аў­та­ры да 35 га­доў — для ўдзе­лу ў кон­кур­се па­він­ны да 15 снеж­ня 2014 го­да да­слаць за­яў­ку на ад­рас: 220012, г. Мінск, вул. Сур­га­на­ва, 14 а, або па элект­рон­най по­шце museum@bdam.by з аба­вяз­ко­вай па­зна­кай «На кон­курс пла­ка­та».

Пры ацэн­цы ра­бот бу­дуць уліч­вац­ца ары­гі­наль­насць аў­тар­ска­га ра­шэн­ня, ад­па­вед­насць прад­стаў­ле­на­га тво­ра, яго сло­га­на (дэ­ві­зу) тэ­ме кон­кур­су і яе рас­крыц­цё, кам­па­зі­цыя, тэх­ні­ка і якасць вы­ка­нан­ня.

Жу­ры вы­зна­чыць пе­ра­мож­цаў — тры леп­шыя пра­цы (1, 2, 3 мес­цы) — да 30 снеж­ня 2014 го­да. Леп­шыя тво­ры бу­дуць раз­ме­шча­ны на тэ­ма­тыч­най экс­па­зі­цыі пла­ка­та на XXІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­стаў­цы-кір­ма­шы ў лю­тым 2015 го­да і на сай­це Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі. Акра­мя та­го, ад­мет­ныя тво­ры па ра­шэн­ні жу­ры ўклю­чаць у аль­бом, які бу­дзе вы­да­дзе­ны ў на­шай кра­і­не.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.