Вы тут

Нам засталася спадчына, або Як стварыць моцную сям'ю


Мно­гія су­час­ныя ма­ла­дыя па­ры не спя­ша­юц­ца браць шлюб: маў­ляў, пе­рад тым, як па­жа­ніц­ца, трэ­ба па­спра­ба­ваць жыць ра­зам, каб зра­зу­мець, «па­ды­хо­дзяць» ма­ла­дыя ад­но ад­на­му ці не. Дзіў­на, але ра­ней, ка­лі та­кія спро­бы лі­чы­лі­ся не­па­трэб­ны­мі, сем'і бы­лі больш моц­ны­мі. А сён­ня, ня­гле­дзя­чы на рас­паў­сю­джа­насць «проб­ных» шлю­баў, коль­касць раз­во­даў па­вя­ліч­ва­ец­ца…

13-27

Пра­фе­сар, док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэнт Іры­на КА­ЛА­ЧО­ВА па­раў­на­ла су­час­ную ма­дэль сям'і з той, якая лі­чы­ла­ся тра­ды­цый­най для Бе­ла­ру­сі. Яна рас­ка­за­ла, ча­му коль­касць раз­во­даў па­вя­ліч­ва­ец­ца і як у сён­няш­ніх умо­вах ства­рыць моц­ную сям'ю.

—Сям'­ёй і тра­ды­цый­най пе­да­го­гі­кай я за­ці­ка­ві­ла­ся яшчэ ў 90‑ыя га­ды. Мне та­ды бы­ло ка­ля трыц­ца­ці, а для ча­ла­ве­ка гэ­та час ста­лас­ці, ад­кры­тас­ці і ўпэў­не­нас­ці, што сям'я і яе каш­тоў­нас­ці з'яў­ля­юц­ца га­лоў­ны­мі ў жыц­ці. Сваю пер­шую на­ву­ко­вую тэ­му я пры­свя­ці­ла на­род­най пе­да­го­гі­цы. У той час быў вы­бух ці­ка­вас­ці да бе­ла­рус­ка­га, а маё аса­біс­тае ста­лен­не і асэн­са­ван­не да­зво­лі­ла па­гля­дзець на гэ­тыя тэ­мы мэ­та­на­кі­ра­ва­на.

—І якая ж яна — бе­ла­рус­кая тра­ды­цый­ная сям'я?

—Ка­лі га­ва­рыць пра агуль­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі тра­ды­цый­най бе­ла­рус­кай сям'і кан­ца ХІХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, то гэ­та бы­ла вя­лі­кая і не­па­дзель­ная сям'я, у якой не­каль­кі па­ка­лен­няў жы­лі ра­зам. Ста­рыя бе­ла­рус­кія ха­ты бы­лі вя­лі­кі­мі, і ў кож­на­га меў­ся свой ку­то­чак. Ста­рыя звы­чай­на жы­лі на пе­чы — ад­туль і да­ва­лі свае ўка­зан­ні і пе­ра­сця­ро­гі.

Ад­дзя­ля­лі­ся па ме­ры та­го, як вы­хо­дзі­лі за­муж ці жа­ні­лі­ся ста­рэй­шыя ці ма­лод­шыя. Быў аба­вяз­ко­вы прын­цып — чар­го­васць. Спа­чат­ку ства­ра­лі сям'ю ста­рэй­шыя, по­тым ма­лод­шыя. Сем'і бы­лі шмат­дзет­ныя: нар­маль­ным лі­чы­ла­ся мець чац­вё­ра дзя­цей і больш. Уста­ноў­ка бы­ла та­кая — на­ра­джаць, коль­кі дасць Бог. Ка­лі га­ва­ры­лі: «Бог даў, Бог за­браў», то гэ­та ты­чы­ла­ся і дзя­цей.

З пунк­ту гле­джан­ня ўла­ды, яна бы­ла муж­чын­скай ва ўсіх на­прам­ках раз­віц­ця сям'і. Ха­ця ў на­шай лі­та­ра­ту­ры лі­чыц­ца, што ро­ля жан­чы­ны так­са­ма ў не­ка­то­рых ся­мей­ных спра­вах бы­ла вя­ду­чай. Та­му і пры­жы­ла­ся ў нас дум­ка, што муж­чы­на «га­ла­ва», а жан­чы­на «шыя». Гэ­та вель­мі па­суе да бе­ла­рус­кай сям'і. Муж­чы­на стра­тэг, а жан­чы­на так­тык. Сён­ня ж не­ка­то­рыя да­сле­да­ван­ні сцвяр­джа­юць, што на­ста­ла па­ра мат­ры­яр­ха­ту: жан­чы­на су­мя­шчае кі­ра­ван­не ся­мей­ны­мі спра­ва­мі і сва­ёй кар'­е­рай. Ад­нак вя­до­ма, што не­ка­то­рыя жан­чы­ны су­му­юць па тра­ды­цый­най ся­мей­най уста­ноў­цы, маў­ляў, ня­хай муж­чы­на ад­каз­вае за ўсё, а мы толь­кі на­кі­ру­ем, ку­ды трэ­ба. Гэ­та ге­не­тыч­ныя вы­сно­вы, якія да­хо­дзяць да нас, су­час­ні­каў, праз па­ка­лен­ні.

Што ты­чыц­ца вы­ха­ван­ня дзя­цей, то на­род­ную пе­да­го­гі­ку мож­на ха­рак­та­ры­за­ваць так: люд­скасць, год­насць і вы­со­кія ма­раль­ныя ўста­ноў­кі. Ка­лі ж га­ва­рыць пра су­час­ную сі­ту­а­цыю, то яе мож­на ха­рак­та­ры­за­ваць так: у кож­на­га свая ма­раль.

Лі­чы­ла­ся доб­рым, ка­лі сям'я як адзін­ка бы­ла ўстой­лі­вай, «пры­дат­най да жыц­ця». На­прык­лад, у вяс­ко­вым ася­род­дзі год­насць сям'і бы­ла заў­сё­ды звя­за­на з пра­ца­здоль­нас­цю. Вы­со­ка ца­ні­лі­ся гас­па­дар­лі­васць і праг­ма­тыч­насць, умен­не вы­жыць і якас­ці вы­на­ход­лі­вас­ці. Але так і сён­ня. Не­ка­то­рыя сем'і стро­га вя­дуць гас­па­дар­ку, ін­шыя больш воль­на. І, вя­до­ма, вель­мі моц­ны­мі бы­лі ў ра­ней­шых сем'­ях рэ­лі­гій­ныя ўста­ноў­кі, па­ва­га да хрыс­ці­ян­скіх каш­тоў­нас­цяў.

—Сён­ня шмат ма­ла­дых сем'­яў жы­вуць асоб­на ад баць­коў. А ма­ла­дыя ба­бу­лі і дзя­ду­лі з мен­шай ах­во­тай удзель­ні­ча­юць у вы­ха­ван­ні ўну­каў…

—Але ж са­мо імк­нен­не да­па­маг­чы за­ста­ло­ся. У ра­ней­шыя ча­сы ўво­гу­ле ся­род ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня не бы­ло ста­рон­ніх на­зі­раль­ні­каў. Яны ўдзель­ні­ча­лі ў спра­вах сям'і, але ме­ха­ніз­мы ўдзе­лу бы­лі ін­шыя. На­прык­лад, баць­кі амаль заў­сё­ды да­па­ма­га­лі па­бу­да­ваць ха­ту, але ка­лі ўжо ты ад­дзя­ліў­ся, то ўсё — жы­ві асоб­на. Сён­ня сем'і жы­вуць па-роз­на­му, амаль кож­ны мае маг­чы­масць жыць асоб­на. Та­му мы на­зі­ра­ем ней­кае ад­да­лен­не па­між ста­рэй­шым і ма­ла­дым па­ка­лен­нем. Ад­нак гэ­та на­зі­ра­ец­ца не толь­кі ў ад­но­сі­нах ста­рэй­шай і ма­ла­дой сям'і, але і ў са­мой сям'і. Скан­цэнт­ра­ва­насць кож­на­га чле­на сям'і на са­мім са­бе і на сва­іх спра­вах па­вя­лі­чы­ла­ся ў ра­зы. Маг­чы­ма, ві­ной та­му вя­лі­кая ін­фар­ма­цый­ная пра­сто­ра, якая мае для кож­на­га неш­та пры­ваб­нае, а на «жы­выя» зно­сі­ны за­ста­ец­ца ма­ла ча­су.

—Па звест­ках Бел­ста­та, за пер­шы квар­тал 2014 го­да на 1000 шлю­баў пры­па­да­ла 587 раз­во­даў, а вось ле­тась за той жа пе­ры­яд гэ­та ліч­ба бы­ла мен­шая — 530 раз­во­даў на 1000 шлю­баў. Як вы пра­ка­мен­ту­е­це гэ­та?

—Гэ­та прос­та чар­го­вая хва­ля раз­во­даў. Я не ад­маў­ляю і тое, што ў ма­ла­дых лю­дзей бы­вае «клі­па­вая», не­па­глыб­ле­ная свя­до­масць. Та­кое ад­чу­ван­не, быц­цам мо­ладзь імк­нец­ца ства­рыць сям'ю, але не мо­жа за­ма­ца­вац­ца. Спа­дзя­ю­ся, што так бу­дзе не заў­сё­ды. Не­аб­ход­на прос­та ўма­ца­ваць асвет­ніц­кую пра­цу з да­шлюб­най мо­лад­дзю. Па­куль ня­ма ў нас нар­маль­на­га ба­за­ва­га пад­руч­ні­ка па ся­мей­ным вы­ха­ван­ні. А сям'я — гэ­та ня­лёг­кі хлеб. Сён­ня яшчэ паў­ста­ла праб­ле­ма з муж­чы­на­мі: ня­ма та­го парт­рэ­та бе­ла­ру­са, ідэа­лу, на які вар­та раў­няц­ца. Яго не­аб­ход­на ства­рыць ці пры­цяг­нуць з мі­ну­ла­га.

—Сён­ня вель­мі рас­паў­сю­джа­ны «гра­ма­дзян­скія» шлю­бы. Ці мож­на лі­чыць та­кі шлюб паў­на­вар­тас­ным?

—Па на­шай тра­ды­цыі ле­пей, ка­лі сям'я бу­дзе ство­ра­на па дзей­ных за­ко­нах, па якіх мы жы­вём. Але з дру­го­га бо­ку, ка­лі га­ва­рыць пра эма­цы­я­наль­ны стан лю­дзей, пра іх за­хап­лен­ні, пра ма­раль­ныя стан­дар­ты, якія імі ру­ха­юць, то асу­джаць на­ват та­кое су­жыц­цё не трэ­ба. Мой дзядзь­ка Аляк­сандр Фё­да­ра­віч (1922 го­да на­ра­джэн­ня) у вай­ну быў вы­ве­зе­ны ў Гер­ма­нію на пра­цу. Там ён су­стрэў сваю ка­ха­ную, якая так­са­ма бы­ла на ра­бо­тах у ня­мец­кай сям'і. Ішоў 1942 год. У іх быў та­кі ўзрост, ка­лі ад­бы­ва­ец­ца са­мы роск­віт па­чуц­цяў і фі­зіч­нае пры­цяг­нен­не. На­ра­дзі­ла­ся дзі­ця. Не­мец-гас­па­дар, у яко­га пра­ца­ва­ла дзяў­чы­на, ка­лі да­ве­даў­ся аб гэ­тым, доб­ра ад­сця­баў май­го дзядзь­ку па­пру­гай і ўзяў абя­цан­не, што той не кі­не дзяў­чы­ну, бо шлюб у іх умо­вах быў не­маг­чы­мы. У 1944 го­дзе дзядзь­ка з ка­ха­най пры­еха­лі ў Бе­ла­русь і ста­лі жыць ра­зам. Так яны і пра­жы­лі ўсё жыц­цё і на­ра­дзі­лі пя­цё­ра дзя­цей. На пяць­дзя­сят га­доў су­мес­на­га жыц­ця іх дзе­ці вы­ра­шы­лі ўра­чыс­та ад­зна­чыць гэ­тую да­ту ў ЗА­ГСе. І вы­свет­лі­ла­ся, што іх шлюб не за­рэ­гіст­ра­ва­ны. Усё ж дзе­ці на­ста­я­лі на тым, каб шлюб за­рэ­гіст­ра­ва­лі, і ў гэ­ты ж дзень мае сва­я­кі ад­свят­ка­ва­лі за­ла­тое вя­сел­ле. Так што, ба­чы­це, у жыц­ці зда­ра­юц­ца роз­ныя аб­ста­ві­ны. Але ўсё ж та­кія шлю­бы ў мір­ны час — гэ­та быц­цам бы ня­поў­ны да­вер па­між ма­ла­ды­мі, ня­спе­ласць, не­вы­со­кі до­свед і не­пад­рых­та­ва­насць да сям'і.

Афі­цый­ны шлюб ра­зу­мее пад са­бой вы­со­кую сту­пень да­ве­ру і ад­каз­насць адно за ад­на­го. Бы­лі ча­сы, ка­лі су­жыц­цё без шлю­бу асу­джа­ла­ся гра­мад­ствам. Лёс жан­чы­ны пас­ля та­ко­га лі­чыў­ся не­шчас­лі­вым. Та­му па­ры не атрым­лі­ва­лі бла­сла­вен­ня баць­коў. А ка­лі «зда­ра­ла­ся» дзі­ця без му­жа, то гэ­та бы­ла пя­чат­ка на ўсе жыц­цё.

—Што мож­на па­ра­іць ма­ла­дым, якія пла­ну­юць ства­рыць сям'ю?

—Трэ­ба гля­дзець, што за сям'я ў ка­ха­на­га ці ка­ха­най. За­ўва­жыць, ці адзі­нае дзі­ця бы­ло ў гэ­тай сям'і. Бо, як гэ­та не прык­ра, ад­но дзі­ця ў сям'і вы­рас­тае больш эга­цэнт­рыч­ным.

Ле­пей па­ці­ка­віц­ца, у якой сям'і вы­хоў­ваў­ся вы­бран­нік: у поў­най ці ня­поў­най. Я не ка­жу, што нель­га з та­кі­мі звяз­ваць сваё жыц­цё, але трэ­ба мець на ўва­зе ней­кія ры­сы, быць ін­фар­ма­ва­ным у тым, якія праб­ле­мы мо­гуць уз­нік­нуць. Вя­до­ма, што на­ват па­ра­дак жыц­ця твор­чых лю­дзей ад­роз­ні­ва­ец­ца ад па­рад­ку жыц­ця ня­твор­чых. Шлюб мо­жа быць з кім за­ўгод­на, га­лоў­нае, каб лю­дзі бы­лі ўваж­лі­вы­мі ад­но да ад­на­го і цярп­лі­вы­мі. І, зра­зу­ме­ла, па­ста­рац­ца ў пер­шыя га­ды жыц­ця на­ра­дзіць дзі­ця, а не ча­каць не­каль­кі га­доў.

—Але сён­ня раз­ва­жа­юць па-ін­ша­му: маў­ляў, дзі­ця не мо­жа ўма­ца­ваць сям'ю…

—Хлус­ня! (Смя­ец­ца). Лі­чу, што дзі­ця, на­ро­джа­нае ў ка­хан­ні, толь­кі ўма­цоў­вае ад­каз­насць і ад­но­сі­ны. А са­мы га­ра­чы эма­цы­я­наль­ны стан у сям'і — гэ­та пер­шы год шлю­бу. На­ват псі­хо­ла­гі ка­жуць, што ства­раць сям'ю ле­пей у пер­шыя тры га­ды ад­но­сін, бо по­тым яны пе­ра­ра­джа­юц­ца ў неш­та ін­шае. Прад­ста­ві­лі гра­мад­ству свае ад­но­сі­ны, за­ма­ца­ва­лі іх афі­цый­на, на­ра­дзі­лі дзі­ця. Што мо­жа па­пса­ваць іх? По­быт? Не! Дзі­ця га­да­ваць ста­ла знач­на пра­сцей, чым ра­ней, сем'і ўжо не та­кія бед­ныя… За­ста­ец­ца толь­кі пра­ца­ваць над сва­ёй сям'­ёй у ду­хоў­ным сэн­се, вес­ці ся­мей­ную гіс­то­рыю, раз­ві­ваць яе — і та­ды шлюб бу­дзе моц­ным.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.