Вы тут

Нашы жанчыны разбалавалі сваіх мужчын?


Ральф Хёф­кэн, шмат­дзет­ны та­та з Гер­ма­ніі, пры­сут­ні­чаў пры ро­дах усіх сва­іх тра­іх дзя­цей, але са­мыя бліз­кія ад­но­сі­ны, пры­знаў­ся, скла­лі­ся са ста­рэй­шай дач­кой… Бліз­касць гэ­тую Ральф тлу­ма­чыць… дэ­крэт­ным водпускам, які ён 20 га­доў та­му па­дзя­ліў з жон­кай.

НАКОЛЬКІ  да­вер­лі­вы­мі бу­дуць ад­но­сі­ны па­між та­там і яго дзі­цем у бу­ду­чы­ні, у мно­гім за­ле­жыць ад та­го, коль­кі ча­су яны пра­во­дзі­лі ра­зам у пер­шыя хві­лі­ны (га­дзі­ны, дні, ме­ся­цы) жыц­ця не­маў­ля­ці. Пра гэ­та вам ска­жа лю­бы ся­мей­ны псі­хо­лаг, та­ко­га по­гля­ду пры­трым­лі­ва­ец­ца і мой су­раз­моў­ца.

— Я су­стра­каў з'яў­лен­не на свет усіх сва­іх дзя­цей, — ка­жа Ральф. — Лі­чу гэ­та вель­мі важ­ным во­пы­там. Усе ро­ды бы­лі да­во­лі скла­да­ны­мі, і я спра­ба­ваў пад­трым­лі­ваць жон­ку. Пры­зна­ю­ся, бы­ло ня­прос­та, бо яна вель­мі па­ку­та­ва­ла. У мо­ман­ты, ка­лі чуў пер­шыя кры­кі да­чок і сы­на, ка­хаў іх ма­ці прос­та не­ве­ра­год­на. Я б рэ­ка­мен­да­ваў кож­на­му муж­чы­ну ад­чуць гэ­та.

У жыц­ці Раль­фа быў яшчэ адзін каш­тоў­ны во­пыт — ён ка­рыс­таў­ся част­кай вод­пус­ку па до­гля­дзе ста­рэй­шай дач­кі.

— Ка­лі ж на­ра­дзі­лі­ся ма­лод­шыя дзе­ці, ча­мусь­ці зра­біць гэ­та­га не атры­ма­ла­ся, аб чым ця­пер вель­мі шка­дую. Бо з ма­лод­шы­мі сы­нам і дач­кой у мя­не, на жаль, не та­кія бліз­кія ад­но­сі­ны, як са ста­рэй­шай… Вель­мі важ­на, каб не толь­кі ма­ці, але і та­та ча­со­ва па­кі­даў пра­цу, каб да­гля­даць сваё не­маў­ля, ка­лы­хаць яго, мя­няць пад­гуз­кі… Бе­ла­рус­кі, мне зда­ец­ца, у гэ­тым сэн­се раз­ба­ла­ва­лі сва­іх муж­чын.

Ральф ка­жа, што ў Гер­ма­ніі боль­шасць сем'­яў ста­ра­ец­ца па­дзя­ліць дэ­крэт­ны водпуск. Тым не менш там, як і ў нас, да­стат­ко­ва вя­лі­кі пра­цэнт раз­во­даў…

— Ма­ла­дыя сем'і рас­па­да­юц­ца, і на­ра­джэн­не дзі­ця за­час­тую слу­жыць пры­чы­най та­ко­га раз­віц­ця па­дзей. Муж­чы­на, як пра­ві­ла, пе­ра­тва­ра­ец­ца ў «ня­дзель­на­га та­ту», які ба­чыц­ца з дзі­цем толь­кі на вы­хад­ных. Мно­гім да­во­дзіц­ца зма­гац­ца за пра­ва ба­чыць сваё дзі­ця. Та­кая ж праб­ле­ма, на­коль­кі ве­даю, іс­нуе і ў Бе­ла­ру­сі. Каб змен­шыць коль­касць раз­во­даў, трэ­ба, каб та­та не толь­кі пад­час, але і пас­ля дэ­крэт­на­га водпуску больш зна­хо­дзіў­ся по­бач са сва­ім дзі­цем. Муж­чы­на і жан­чы­на па­він­ны быць шчы­ры­мі ў ад­но­сі­нах адзін да ад­на­го, вель­мі важ­на, каб у аба­іх быў час для ся­бе, для сва­іх за­хап­лен­няў.

ЧАСТА рас­па­да­юц­ца сем'і, у якіх зда­ро­выя дзе­ці. Што ўжо ка­заць, ка­лі рап­там на­ра­дзі­ла­ся хво­рае…

Не сак­рэт, што ў на­шай кра­і­не боль­шасць дзе­так з асаб­лі­вас­ця­мі раз­віц­ця вы­хоў­ва­юць ма­мы, бо та­ты, як пра­ві­ла, «не вы­трым­лі­ва­юць» та­ко­га ўда­ру лё­су і сы­хо­дзяць з сям'і.

—На пра­ця­гу 20 га­доў на­ша ар­га­ні­за­цыя «Еван­ге­лісц­кія муж­чы­ны Вест­фа­ліі» пад­трым­лі­вае дзі­ця­чы рэ­абі­лі­та­цый­на-азда­раў­лен­чы цэнтр «На­дзея», — ка­жа Ральф. — Не­як па­ці­ка­ві­лі­ся ў сва­іх бе­ла­рус­кіх парт­нё­раў, з які­мі праб­ле­ма­мі яны су­ты­ка­юц­ца. Па­чу­лі, што ў дэ­фі­цы­це ак­тыў­насць баць­коў у вы­ха­ван­ні дзя­цей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі… Та­ты, на­ват ка­лі і за­ста­юц­ца ў сем'­ях, ні­ко­му не рас­каз­ва­юць пра сваё ня­шчас­це і лі­чаць сва­ім аба­вяз­кам у да­чы­нен­ні да хво­ра­га дзі­ця вы­ключ­на ха­дзіць на пра­цу і за­раб­ляць гро­шы. На­ша ж ар­га­ні­за­цыя як­раз спе­цы­я­лі­зу­ец­ца на ра­бо­це з та­та­мі. На­шы трэ­не­ры рас­каз­ва­юць муж­чы­нам, чым яны мо­гуць зай­мац­ца на вы­хад­ных з дзець­мі, у якія гуль­ні гу­ляць, як іх раз­ві­ваць… На та­кія кур­сы пры­хо­дзяць і ма­ла­дыя хлоп­цы, якія толь­кі рых­ту­юц­ца стаць баць­ка­мі. І гэ­та, лі­чу, вель­мі доб­ра. За год пра­во­дзім ка­ля 70 ме­ра­пры­ем­стваў. Вось мы і па­ду­ма­лі, што маг­лі б па­дзя­ліц­ца на­за­па­ша­ным во­пы­там і ве­да­мі з ва­шы­мі та­та­мі. Так на­ра­дзіў­ся пі­лот­ны ня­мец­ка-бе­ла­рус­кі пра­ект. Ён бу­дзе рэа­лі­зоў­вац­ца ў ме­жах пра­гра­мы пад­трым­кі Бе­ла­ру­сі.

ШТО мы пла­ну­ем зра­біць? Па-пер­шае, рас­пра­ца­ва­лі ан­ке­ту для баць­коў дзя­цей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Хо­чам вы­свет­ліць, у якой да­па­мо­зе, у тым лі­ку і псі­ха­ла­гіч­най, яны ма­юць па­трэ­бу. Па-дру­гое, рых­ту­ем пра­гра­му спе­цы­яль­ных трэ­нін­гаў, каб па­вы­сіць кам­пе­тэн­цыю муж­чын у вы­ха­ван­ні дзя­цей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі і тым са­мым ума­ца­ваць та­кія сем'і. Трэ­нін­гі для та­таў прой­дуць у Мін­ску, іх бу­дуць пра­во­дзіць два ня­мец­кія і два бе­ла­рус­кія экс­пер­ты. У пла­нах так­са­ма су­мес­ныя двух­дзён­ныя за­ня­ткі для та­таў і іх дзя­цей. З іх лі­ку ад­бя­ром 6 муж­чын, якія ў бу­ду­чы­ні са­мі вы­сту­пяць у ро­лі трэ­не­раў па прын­цы­пе «роў­ны абу­чае роў­ных». Ха­це­ла­ся б так­са­ма ства­рыць кан­суль­та­цый­ны цэнтр і пля­цоў­ку для баць­коў, дзе яны маг­лі б су­стра­кац­ца і ра­зам аб­мяр­коў­ваць тое, што іх хва­люе.

Ка­лі ты ча­ка­еш дзі­ця, а яно на­ра­джа­ец­ца з пэў­ным за­хвор­ван­нем, гэ­та са­мо па са­бе цяж­ка… Та­му вель­мі важ­на ў та­кія мо­ман­ты не за­ста­вац­ца сам-на­сам з праб­ле­май. Га­вор­ка ідзе пра сур'­ёз­ную псі­ха­ла­гіч­ную пад­трым­ку баць­кі, які, як гэ­та ні па­ра­дак­саль­на пра­гу­чыць, мае ў ёй на­ват боль­шую па­трэ­бу, чым ма­ці. Вель­мі важ­на па­ка­заць яму, што і дзі­ця з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі мо­жа ра­да­вац­ца, пра­яў­ляць эмо­цыі да баць­коў. Я цвёр­да пе­ра­ка­на­ны, што муж­чы­ны на роў­ных з жан­чы­на­мі па­він­ны нес­ці ад­каз­насць за сва­іх дзя­цей і ак­тыў­на ўдзель­ні­чаць у іх вы­ха­ван­ні.

На­дзея ДРЫ­ЛА

Дарэчы

У кра­і­нах За­ход­няй Еў­ро­пы вод­пуск па до­гля­дзе дзі­ця­ці не та­кі пра­цяг­лы, як у нас, але там уве­дзе­ныя сты­му­лы для та­го, каб та­ты іш­лі ў дэ­крэт.

13-46

Гер­ма­нія. Вод­пуск па до­гля­дзе дзі­ця­ці, па ста­тыс­ты­цы, сён­ня бя­рэ кож­ны чац­вёр­ты баць­ка, та­ды як да 2007 го­да до­ля муж­чын, якія ча­со­ва па­кі­ну­лі пра­цу, каб пай­сці ў дэ­крэт, скла­да­ла ўся­го 3,5%. Та­кі рост экс­пер­ты тлу­ма­чаць з'яў­лен­нем у 2007 го­дзе баць­коў­скай да­па­мо­гі. Ка­лі ў дэ­крэт сы­хо­дзіць толь­кі адзін з баць­коў, аплач­ва­ец­ца толь­кі год, а ў вы­пад­ку га­тоў­нас­ці абод­вух парт­нё­раў дзяр­жа­ва кам­пен­суе 14 ме­ся­цаў вод­пус­ку па до­гля­дзе дзі­ця­ці. Пры гэ­тым баць­кі воль­ныя са­мі вы­ра­шаць, хто з іх на які тэр­мін пой­дзе ў дэ­крэт­ны водпуск.

Нар­ве­гія. У поў­ным аб'­ёме (100% за­ра­бот­най пла­ты) баць­кам аплач­ва­ец­ца 49 тыд­няў вод­пус­ку па до­гля­дзе дзі­ця­ці, 14 тыд­няў гэ­та­га вод­пус­ку мо­жа ўзяць муж­чы­на. Пры­чым пай­сці ў дэ­крэт баць­кі дзі­ця­ці мо­гуць на­ват ра­зам. Яшчэ 59 тыд­няў дэ­крэт­на­га вод­пус­ку аплач­ва­ец­ца на 80% ад за­роб­ку.

Шве­цыя. У су­вя­зі з на­ра­джэн­нем або ўсы­наў­лен­нем дзі­ця­ці баць­кам да­ец­ца апла­ча­ны вод­пуск пра­цяг­лас­цю ў 480 дзён. Яго мож­на браць част­ка­мі: па­ме­сяч­на, па­тыд­нё­ва, па су­тках і на­ват па га­дзі­нах. Па 60 дзён за­ма­ца­ва­ны пер­са­наль­на за кож­ным з баць­коў, і пе­ра­да­ча гэ­тай част­кі вод­пус­ку ад­ным з баць­коў дру­го­му не да­пус­ка­ец­ца. Акра­мя та­го, баць­ка атрым­лі­вае да­дат­ко­ва 10 дзён вод­пус­ку ў су­вя­зі з на­ра­джэн­нем дзі­ця­ці (і 20 дзён, ка­лі на­ра­дзі­лі­ся двай­ня­ты).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.