Вы тут

«Калі муж адказны, чаму б і не мець вялікую сям'ю?»


З сям'­ёй Ма­ро­заў мы су­стрэ­лі­ся на­пя­рэ­дад­ні знач­ных па­дзей — не­ўза­ба­ве ма­ту­ля му­сі­ла атры­маць за­слу­жа­ную ўзна­га­ро­ду — ор­дэн Ма­ці.

13-25

…Хутка бу­дзе ўжо 20 га­доў з мо­ман­ту ства­рэн­ня гэ­тай сям'і. У той час, пры­зна­ец­ца Люд­мі­ла Ва­сіль­еў­на, яна і не ду­ма­ла, што ў яе бу­дзе столь­кі дзя­цей — лі­та­раль­на сем «я». А яе муж, Ге­надзь Іва­на­віч, на­ад­ва­рот, заўж­ды ма­рыў як мі­ні­мум пра тра­іх дзе­так.

Жыц­цё склад­ва­ла­ся па-роз­на­му: ма­ла­дым па­трэ­бен быў дах над га­ла­вою — узя­лі ўчас­так і па­ча­лі бу­даў­ніц­тва. У гэ­ты час жы­лі ў вёс­цы Ад­вер­жы­чы, што пад Сто­лі­нам. Ад­туль ез­дзі­лі на пра­цу: Ге­надзь Іва­на­віч пра­ца­ваў на мас­ла­сыр­за­во­дзе, а Люд­мі­ла Ва­сіль­еў­на — у ра­ён­най па­лі­клі­ні­цы.

У хут­кім ча­се на свет з'я­віў­ся пер­шы сы­нок — Сяр­гей, праз два га­ды — Аляк­сей, праз ча­ты­ры — Аляк­сандр. Ма­быць, та­ды ўжо Люд­мі­ла Ва­сіль­еў­на за­ду­ма­ла­ся пра вя­лі­кую сям'ю.

А ка­лі праз во­сем га­доў яна зра­зу­ме­ла, што не­ўза­ба­ве зноў бу­дзе па­паў­нен­не, то прый­шла на раз­мо­ву да ста­рэй­ша­га сы­на. Па­гу­та­ры­ла і па­чу­ла ў ад­каз:

—Ма­ма, ка­лі ў сям'і з'яў­ля­ец­ца пер­шае ці дру­гое дзі­ця, то ні­хто ж ні ў ка­го ні пра што не пы­та­ец­ца. А гэ­тае дзі­ця не ві­на­ва­тае, што на­ро­дзіц­ца чац­вёр­тым. Яно так­са­ма мае пра­ва быць шчас­лі­вым.

Сло­вы сы­на моц­на рас­чу­лі­лі ма­ці. Яна зра­зу­ме­ла, што ця­пер мо­жа спа­дзя­вац­ца не толь­кі на пад­трым­ку му­жа, але і на ста­рэй­шых дзя­цей. Так што і Ві­таль, і Мак­сім­ка, які з'я­віў­ся на свет паў­та­ра го­да та­му, на­ра­джа­лі­ся ўжо за­га­дзя лю­бі­мы­мі і ча­ка­ны­мі дзець­мі.

Ця­пер Сяр­гей — сту­дэнт 2 кур­са Ма­гі­лёў­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та хар­ча­ван­ня, Аляк­сей ву­чыц­ца ў 11‑м кла­се гім­на­зіі, Аляк­сандр — у сё­мым, Ві­таль­ка па­куль толь­кі на­вед­вае дзі­ця­чы са­док, а Мак­сім­ка пра­во­дзіць увесь час з ма­май.

Пяць хлоп­чы­каў — цэ­лая фут­боль­ная ка­ман­да, пры­чым не ў пе­ра­нос­ным, а ў пра­мым сэн­се. Ге­надзь Іва­на­віч двой­чы на ты­дзень гу­ляе ў фут­бол, да гэ­та­га за­ня­тку да­лу­чае і сы­ноў. А яшчэ яны ра­зам кож­ную зі­му ез­дзяць ка­тац­ца на лы­жах у Сі­лі­чы, што­ле­та вы­яз­джа­юць ад­па­чы­ваць на мо­ра.

Ге­надзь Іва­на­віч сён­ня ўжо ды­рэк­тар вы­твор­ча­га фі­лі­яла ААТ «Са­вуш­каў пра­дукт». Але, ня­гле­дзя­чы на за­ня­тасць, ён зна­хо­дзіць час для гуль­няў са сва­і­мі дзець­мі. З ма­лод­шы­мі аба­вяз­ко­ва на вы­хад­ных ідзе ў парк, са ста­рэй­шы­мі гу­ляе ў біль­ярд. Ня­даў­на ў два­ры з'я­ві­ла­ся лаз­ня, у якой так­са­ма ўсе муж­чы­ны лю­бяць гра­ма­дой па­па­рыц­ца.

—Дзе­ці — на­ша ба­гац­це. І чым ста­рэй­шым ста­но­віш­ся, тым больш іх лю­біш, — га­во­рыць Ге­надзь Іва­на­віч. — Без­умоў­на, асноў­ны кло­пат па до­ме, ра­бо­та з дзець­мі кла­дзец­ца на пле­чы жон­кі. За гэ­та ёй вя­лі­кі дзя­куй.

Люд­мі­ла Ва­сіль­еў­на ў сваю чар­гу пры­зна­ец­ца:

—Ка­лі ад­каз­ны, цу­доў­ны муж, то ча­му б і не мець вя­лі­кую сям'ю?! За 19 га­доў су­мес­на­га жыц­ця ні­ко­лі не па­шка­да­ва­ла пра свой вы­бар. Удзяч­на Бо­гу і лё­су за кож­ны дзень, што мы пра­вя­лі ра­зам.

Бу­даў­ніц­тва ўлас­на­га до­ма, ства­рэн­не сям'і па­тра­ба­ва­лі вя­лі­кай коль­кас­ці сіл. На­прык­лад, сё­ле­та пер­шы год з 19 пра­жы­тых ра­зам, ка­лі сям'я ад­мо­ві­ла­ся ад пар­ні­ка, у якім столь­кі га­доў вы­рошч­ва­лі ага­род­ні­ну на про­даж. Пра­ца­ва­лі ўсе: і да­рос­лыя, і дзе­ці. Дзе­ці, да­рэ­чы, па­ста­ян­ныя па­моч­ні­кі для ма­ту­лі. Яны пры­бі­ра­юць у до­ме, да­па­ма­га­юць з мен­шы­мі бра­та­мі.

Ка­лі сям'я толь­кі ства­ры­ла­ся, Ге­надзь Іва­на­віч атрым­лі­ваў вы­шэй­шую аду­ка­цыю. А ка­лі ў сям'і ўжо бы­ло трое дзе­так, то па дып­лом аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі пай­шла і Люд­мі­ла Ва­сіль­еў­на. Яна скон­чы­ла Брэсц­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт па спе­цы­яль­нас­ці «Са­цыя-ме­ды­кап­сі­ха­ла­гіч­ная дзей­насць». Да­рэ­чы, дзе­ці не пе­ра­шко­дзі­лі атры­маць чыр­во­ны дып­лом. Ма­ці еха­ла на се­сію, а «на гас­па­дар­цы» з дзець­мі за­ста­ваў­ся та­та. Спраў­ляў­ся сам: у са­док, у шко­лу ад­во­дзіў, хат­нія спра­вы вы­кон­ваў і, вя­до­ма, пра­ца­ваў.

…Сён­ня асаб­лі­вых кло­па­таў з дзець­мі ў сям'і Ма­ро­заў ня­ма. Усе яны рас­туць ад­каз­ны­мі, ста­ран­ны­мі, ста­рэй­шыя бя­руць прык­лад з баць­коў, а мен­шыя — са ста­рэй­шых. Доб­ра ву­чац­ца. На­прык­лад, Аляк­сандр — вы­дат­нік, пе­ра­мож­ца прад­мет­ных алім­пі­яд.

Спы­та­ла ў сва­ёй ге­ра­і­ні, у чым яна ба­чыць жа­но­чае шчас­це.

—Чым больш дзя­цей — тым больш шчас­ця. Ды і ўво­гу­ле з га­да­мі, ка­лі ўжо рас­стаў­ле­ны ўсе пры­яры­тэ­ты — ёсць дом, усё не­аб­ход­нае ў ім, аду­ка­цыя, ра­бо­та — зу­сім па-ін­ша­му ад­чу­ва­еш ра­дасць ма­ця­рын­ства. З уз­рос­там пры­хо­дзіць цяр­пен­не, вы­трым­ка, па­мна­жа­ец­ца лю­боў. На­огул су­тык­ну­ла­ся з тым, што зна­ё­мыя, ка­лі бы­ла пя­ты раз ця­жар­най, спа­чу­ва­лі: вось зноў бу­дзе хлоп­чык. А я не ра­зу­ме­ла і не ра­зу­мею, ча­му спа­чу­ваць. Я — шчас­лі­вая жан­чы­на, ма­ці. У на­шай сям'і ў пяць ра­зоў больш свя­таў, больш ра­дас­ці і шчас­ця, — па­чу­ла ў ад­каз.

Яшчэ па­пра­сі­ла ад шмат­дзет­най ма­ці па­ра­ды ін­шым жан­чы­нам. Яна ад­ка­за­ла, што не трэ­ба ба­яц­ца мець вя­лі­кую сям'ю, але для гэ­та­га трэ­ба ад­чу­ваць пры­зван­не і мець жа­дан­не.

Тац­ця­на СЕ­ГЕН. Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.