Вы тут

«Квадрат» для льготнікаў пракрэдытуюць на 6,6 млн рублёў


На­ле­та ў кра­і­не па­бу­ду­юць 5 млн квад­рат­ных мет­раў жыл­ля

Ула­да­мі кра­і­ны на 2015 год уста­ноў­ле­ны адзі­ны гра­ніч­ны нар­ма­тыў кош­ту квад­рат­на­га мет­ра агуль­най пло­шчы жыл­ля для льгот­на­га крэ­ды­та­ван­ня ў па­ме­ры 6,6 млн руб­лёў, па­ве­дам­ля­ец­ца ў па­ста­но­ве Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 8 ліс­та­па­да №1055.

Так­са­ма да­ку­мен­там удак­лад­ня­ец­ца і гра­ніч­ны кошт квад­рат­на­га мет­ра жыл­ля (не больш за 9,4 млн руб­лёў), для вы­да­чы льгот­на­га крэ­ды­ту Бе­ла­грап­рам­бан­кам на бу­даў­ніц­тва (рэ­кан­струк­цыю) жы­лых да­моў (ква­тэр) у сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цы­ях.

Стрым­лі­ваць рост кош­ту бу­даў­ніц­тва жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай і за кошт бюд­жэт­ных срод­каў мяр­ку­ец­ца дзя­ку­ю­чы вы­ка­ры­стан­ню пра­ек­таў (се­рый) эка­на­міч­ных жы­лых да­моў ты­па­вых спа­жы­вец­кіх якас­цяў. Пры фар­мі­ра­ван­ні пра­грам дзяр­жаў­на­га за­ка­зу на бу­даў­ніц­тва (уз­вя­дзен­не, рэ­кан­струк­цыю) жы­лых па­мяш­кан­няў пла­ну­ец­ца мак­сі­маль­на ўжы­ваць пра­ек­ты та­кіх да­моў у буй­на­па­нэль­ным вы­ка­нан­ні. Па­ста­но­ва пра­ду­гледж­вае ад­па­вед­ныя ме­ры па ака­зан­ні ўсе­ба­ко­ва­га са­дзей­ні­чан­ня гра­ма­дзя­нам у бу­даў­ніц­тве ін­ды­ві­ду­аль­ных жы­лых да­моў, у тым лі­ку шля­хам па­шы­рэн­ня асар­ты­мен­ту пра­дук­цыі ін­дуст­ры­яль­на­га до­ма­бу­да­ван­ня для вы­ка­ры­стан­ня ў ін­ды­ві­ду­аль­ным жыл­лё­вым бу­даў­ніц­тве і праз сіс­тэ­му да­па­мо­гі ў за­бес­пя­чэн­ні гра­ма­дзян бу­даў­ні­чы­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі.

Да­ку­мент пра­ду­гледж­вае па­бу­да­ваць у 2015 го­дзе 5 млн кв. м жыл­ля, па­ло­ва з якіх — з дзяр­жаў­най пад­трым­кай. Для шмат­дзет­ных сем'­яў пла­ну­ец­ца ўзвес­ці 346,4 тыс. кв. м. Іс­тот­на па­ві­нен па­вя­лі­чыц­ца і аб'­ём бу­даў­ніц­тва арэнд­на­га жыл­ля, яко­га на­ле­та пла­ну­юць уз­вес­ці ў па­ме­ры 460 тыс. кв. м. Пры гэ­тым да­ку­мен­там пра­пі­са­ны ўдзел суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня ў фі­нан­са­ван­ні бу­даў­ніц­тва жы­лых па­мяш­кан­няў ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня для пра­да­стаў­лен­ня сва­ім ра­бот­ні­кам на ўмо­вах да­га­во­ра най­му. Аб'­ём фі­нан­са­ван­ня жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва (без улі­ку інф­ра­струк­ту­ры) пра­ду­гле­джа­ны ў па­ме­ры ка­ля 45 трлн руб­лёў, з якіх 21,6 трлн руб­лёў скла­дуць улас­ныя срод­кі на­сель­ніц­тва.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.