Zамор’е


Ай­фо­ны сэр­ца не кра­ну­лі

14-9

Кі­та­ец пад­нёс ня­вес­це за­мест за­ру­чаль­на­га пярс­цён­ка 99 смарт­фо­наў іPhone 6. Пра­гра­міст з Гу­анч­жоу вы­дат­ка­ваў паў­міль­ё­на юа­няў (ка­ля 80 ты­сяч до­ла­раў) на па­да­рун­кі для ка­ха­най.

На смарт­фо­ны Apple кі­та­ец па­тра­ціў свой двух­га­до­вы да­ход. За­ка­ха­ны вы­клаў скрын­кі з на­бы­ты­мі га­джэ­та­мі фі­гу­рай у фор­ме сэр­ца на тра­ту­а­ры. Па яго за­ду­ме, сэр­ца з іPhone па­він­на бы­ло за­мя­ніць за­ру­чаль­ны пярс­цё­нак для ня­вес­ты. Ад­нак дзяў­чы­на не аца­ні­ла жэст, а свед­ка­мі ад­мо­вы ста­лі сяб­ры і ка­ле­гі пра­гра­міс­та.

А рап­там там эль­фы?..

14-10

Пе­рад тым, як па­бу­да­ваць неш­та ў Іс­лан­дыі, не­аб­ход­на пра­ве­рыць тэ­ры­то­рыю на на­яў­насць... эль­фаў.

Гэ­та не жарт, а за­кон: ка­лі вы хо­ча­це атры­маць да­звол на бу­даў­ніц­тва ў Іс­лан­дыі яко­га-не­будзь буй­но­га аб'­ек­та, вы па­він­ны да­сле­да­ваць тэ­ры­то­рыю на на­яў­насць эль­фаў. З та­кой праб­ле­май су­тык­ну­лі­ся ўла­даль­ні­кі кам­па­ніі, якія вы­ра­шы­лі па­бу­да­ваць у Іс­лан­дыі пла­віль­ны за­вод. Фір­ме па­ве­да­мі­лі, што яны мо­гуць бу­да­ваць усё што за­ўгод­на на на­бы­тай імі зям­лі, але толь­кі пас­ля та­го, як ура­да­вы экс­перт да­сле­дуе тэ­ры­то­рыю і вы­дасць за­клю­чэн­не аб тым, што на ёй не жы­ве «та­ем­ны на­ро­дзец».У Іс­лан­дыі 54% на­сель­ніц­тва не ад­маў­ля­юць іс­на­ван­ня эль­фаў, 8% без­умоў­на ве­раць у іх, а 3% сцвяр­джаюць, што мо­гуць ба­чыць іх ці ад­чу­ваць пры­сут­насць! Ка­лі па­бу­да­ваць фаб­ры­ку або ін­шы буй­ны аб'­ект на зям­лі, у якой жы­вуць эль­фы, мі­фіч­ныя іс­то­ты так хва­лю­юц­ца, што страч­ва­юць ро­зум, што, у сваю чар­гу, вя­дзе да са­мых жах­лі­вых на­ступ­стваў: ка­та­строф, раз­бу­рэн­няў, смер­цяў.

Не вель­мі важ­на, ці ве­рыць у іс­на­ван­не эль­фаў урад Іс­лан­дыі, але ка­лі ў іх ве­рыць на­род, з гэ­тым нель­га не лі­чыц­ца, та­му эль­фа­выя экс­пер­ты вы­да­юць за­во­дам да­вед­кі, і лю­дзі ідуць пра­ца­ваць на та­кія прад­пры­ем­ствы са спа­кой­ным сум­лен­нем.

Дай рыб­ку!

14-11

Вы ду­ма­е­це, што ўсе мар­скія львы па-май­стэр­ску ло­вяць ры­бу і лю­бяць па­доб­ны за­ня­так? А вось да­лё­ка не заў­сё­ды! Гэ­ты дзіў­ны прад­стаў­нік пад­ся­мей­ства ву­шас­тых цю­ле­няў ві­да­воч­на не га­то­вы ліш­ні раз на­пруж­вац­ца. Па ры­бу ён хо­дзіць на кір­маш.

Так атры­ма­ла­ся, што гэ­ты мар­скі леў стаў «па­ста­ян­ным клі­ен­там» пра­даў­ца ры­бы ў Ка­лум­біі. Жы­вё­лі­на спе­цы­яль­на пры­хо­дзіць да доб­ра­сар­дэч­на­га ча­ла­ве­ка, які ад­дае яму дроб­ны та­вар і тры­бу­хі. Не­звы­чай­ны клі­ент мо­жа га­дзі­на­мі ча­каць лю­бі­мы па­час­ту­нак. Пас­ля та­го, як мар­скі леў атрым­лі­вае сваё, ён спа­кой­на вяр­та­ец­ца ў мо­ра.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.