Вы тут

Кіроўца «хуткай» пацярпеў пры выкананні службовых абавязкаў


Ма­шы­на хут­кай да­па­мо­гі вы­еха­ла на вы­клік у мік­ра­ра­ён Па­лес­се го­ра­да Свет­ла­гор­ска. Па­тэ­ле­фа­на­ваў ме­ды­кам муж­чы­на, які спа­кой­ным го­ла­сам рас­па­вёў, што ў яго 46-га­до­вай ма­ці тэм­пе­ра­ту­ра і сла­басць. Лі­та­раль­на праз не­каль­кі хві­лін раз­даў­ся яшчэ адзін зва­нок ад дру­го­га сы­на хво­рай. Уз­бу­джа­ным го­ла­сам і ў агрэ­сіў­най фор­ме 22-га­до­вы гра­ма­дзя­нін стаў рас­пыт­ваць дыс­пет­ча­ра, ча­му да­гэ­туль ня­ма бры­га­ды. На­ступ­ны зва­нок на пад­стан­цыю «хут­кай» быў ужо ад фель­ча­ра, якая ў сля­зах рас­ка­за­ла пра тое, што кі­роў­цу ма­шы­ны, што вы­еха­ла на вы­клік, па­бі­лі. Як вы­свет­лі­ла­ся, ме­на­ві­та той са­мы муж­чы­на, які ла­яў­ся з дыс­пет­ча­рам.

На­мес­нік на­чаль­ні­ка Свет­ла­гор­ска­га РА­УС Яў­ген Кле­пік па­ве­да­міў, што пас­ля на­ня­сен­ня траў­маў па­цяр­пе­ла­му ху­лі­ган уцёк, та­му не змаг­лі ад­ра­зу пра­вес­ці экс­пер­ты­зу на ўжы­ван­не ім ал­ка­го­лю. Пры гэ­тым свед­кі зда­рэн­ня га­во­раць, што хло­пец быў п'я­ны. Паз­ней, ка­лі ён знай­шоў­ся, пры­знаў, што не меў ра­цыі.

Ця­пер кі­роў­ца хут­кай да­па­мо­гі зна­хо­дзіц­ца ў баль­ні­цы з чэ­рап­на-маз­га­вой траў­май і ўда­рам га­лаў­но­га моз­га. Пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны пра­вод­зяць не­аб­ход­ныя экс­пер­ты­зы. Пра­ва­вую ацэн­ку дзе­ян­няў ху­лі­га­на не­ўза­ба­ве дасць След­чы ка­мі­тэт.

Га­лоў­ны па­за­штат­ны спе­цы­я­ліст упраў­лен­ня ахо­вы зда­роўя па ахо­ве пра­цы Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ігар Арэ­хаў рас­ка­заў, што за бя­гу­чы год на Го­мель­шчы­не зда­ры­лі­ся ча­ты­ры на­па­дзен­ні на спе­цы­я­ліс­таў, якія пра­цу­юць з хво­ры­мі. Ра­зам з кі­роў­ца­мі хут­кай да­па­мо­гі ах­вя­ра­мі ху­лі­га­наў ста­но­вяц­ца час­цей за ўсё фель­ча­ры і са­ні­та­ры, якія пра­цу­юць з «буй­ны­мі» па­цы­ен­та­мі.

— Пас­ля на­па­дзен­ня на на­ша­га су­пра­цоў­ні­ка пра­во­дзіц­ца ме­дэкс­пер­ты­за, і ў вы­пад­ку, ка­лі траў­ма не вель­мі цяж­кая, пы­тан­не аб за­вя­дзен­ні кры­мі­наль­най спра­вы вы­ра­ша­ец­ца толь­кі па за­яве па­цяр­пе­ла­га. Але ж на спра­ве не ўсе хо­чуць уцяг­вац­ца ў доў­гія су­до­выя цяж­бы... Пры гэ­тым кі­раў­ніц­тва ўста­но­вы, най­маль­нік, згод­на з за­ка­на­даў­ствам, не мае пра­ва па­да­ваць за­яву аб за­вя­дзен­ні кры­мі­наль­най спра­вы. Ця­пер на­па­дзен­не на мед­ра­бот­ні­ка лі­чыц­ца толь­кі ху­лі­ган­ствам і не з'яў­ля­ец­ца аб­ця­жар­валь­най ві­ну ака­ліч­нас­цю. На мой по­гляд, трэ­ба на­па­дзен­не на мед­ра­бот­ні­ка ад­ра­зу лі­чыць асаб­лі­ва не­бяс­печ­ным зла­чын­ствам, не­за­леж­на ад сту­пе­ні цяж­кас­ці атры­ма­ных траў­маў. Ха­це­ла­ся б, каб на­шы ме­ды­цын­скія ра­бот­ні­кі бы­лі пры­роў­не­ны да ра­бот­ні­каў пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў у тым вы­пад­ку, ка­лі яны атрым­лі­ва­юць вы­твор­чыя траў­мы ад не­пра­ва­мер­ных дзе­ян­няў ін­шых асоб пры вы­ка­нан­ні сва­іх служ­бо­вых аба­вяз­каў.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.