Вы тут

Эвакуацыя аўто падаражэла


З сён­няш­ня­га дня ў ста­лі­цы па­вы­ша­юц­ца та­ры­фы на пры­му­со­вую ад­бук­сі­роў­ку транс­парт­ных срод­каў, а так­са­ма на іх за­ха­ван­не на ста­ян­цы, якая ахоў­ва­ец­ца. Гэ­та пра­ду­гле­джа­на ра­шэн­нем Мін­гар­вы­кан­ка­ма ад 30 каст­рыч­ні­ка №2767, якое афі­цый­на апуб­лі­ка­ва­на на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле.

14-53

Пры­му­со­вая ад­бук­сі­роў­ка (эва­ку­а­цыя) транс­парт­на­га срод­ку на ста­ян­ку, якая ахоў­ва­ец­ца, з поў­най па­груз­кай на эва­ку­а­тар бу­дзе каш­та­ваць 430 ты­сяч руб­лёў (да­гэ­туль бы­ло 380 ты­сяч), з част­ко­вай па­груз­кай — 350 ты­сяч (да­гэ­туль дзей­ні­чаў та­рыф у 300 ты­сяч руб­лёў).

Ка­лі га­ва­рыць пра та­рыф на за­хоў­ван­не на ста­ян­цы пры­му­со­ва эва­ку­і­ра­ва­на­га транс­парт­на­га срод­ку, дык на пра­ця­гу 1-3 су­так ён скла­дзе 60 ты­сяч руб­лёў за су­ткі, 4-10 су­так — 35 ты­сяч руб­лёў у су­ткі, а за 10 і больш су­так за­хоў­ван­ня — 25 ты­сяч руб­лёў у су­ткі.

Апош­ні раз па­вы­шэн­не та­ры­фаў бы­ло ле­тась у са­ка­ві­ку.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.