Вы тут

Лічба «прапішацца» ў кожным доме


Ана­ла­га­вае тэ­ле­ба­чан­не ад­клю­чаць да 15 мая

Ця­пер у Бе­ла­ру­сі 97,81% на­сель­ніц­тва ма­юць маг­чы­масць пры­маць эфір­ны тэ­ле­ві­зій­ны сіг­нал у «ліч­бе». Сё­ле­та до­ля та­ко­га су­час­на­га тэ­ле­ві­зій­на­га «па­крыц­ця» ста­не больш за 98%, а да ся­рэ­дзі­ны мая на­ступ­на­га го­да но­вы фар­мат тэ­ле­вя­шчан­ня ста­не да­ступ­ным усім жы­ха­рам на­шай кра­і­ны, па­ве­да­міў учо­ра на­чаль­нік упраў­лен­ня элект­ра­су­вя­зі Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі Па­вел Пет­ру­ле­віч.

Уво­гу­ле, за час рэа­лі­за­цыі Дзяр­жаў­най пра­гра­мы па ўка­ра­нен­ні ліч­ба­ва­га тэ­ле­ба­чан­ня бы­ло па­бу­да­ва­на 77 спе­цы­яль­ных пе­ра­дат­чы­каў агуль­най ма­гут­нас­цю ка­ля 115 кВт. Для гэ­тых лю­дзей ужо сён­ня пра­ду­гле­джа­на транс­ля­цыя агуль­на­да­ступ­на­га па­ке­та (8 тэ­ле­ві­зій­ных пра­грам і ад­ной гу­ка­вой), які пра­па­ну­ец­ца на­сель­ніц­тву бяс­плат­на.

На­га­даю, што для пры­ёму аба­вяз­ко­ва­га агуль­на­да­ступ­на­га па­ке­та тэ­ле­ві­зій­ных пра­грам не­аб­ход­ны тэ­ле­ві­зар з пад­трым­кай стан­дар­ту DVB-T і фар­ма­ту ка­дзі­ра­ван­ня MРЕG-4 або ліч­ба­вая пры­стаў­ка з ана­ла­гіч­ны­мі па­ра­мет­ра­мі, якая пад­клю­ча­ец­ца да звы­чай­на­га тэ­ле­ві­за­ра.

Пе­ра­ход без сур'­ёз­ных за­ўваг

Ле­тась у кра­і­не па­ча­ло­ся па­этап­нае ад­клю­чэн­не ана­ла­га­ва­га вя­шчан­ня. Пер­ша­пра­ход­ца­мі ста­лі ча­ты­ры ра­ё­ны ў роз­ных аб­лас­цях кра­і­ны (Асі­по­віц­кі, Жло­бін­скі, Баб­руй­скі і Кас­цю­ко­віц­кі). Сён­ня ад «ста­рой ан­тэ­ны» ад­клю­ча­ны ўжо та­кія буй­ныя га­ра­ды, як Брэст, Ві­цебск, Го­мель, Грод­на і Ма­гі­лёў. У гэ­тых га­ра­дах сур'­ёзных за­ўваг на­конт пе­ра­хо­да на «ліч­бу» ад на­сель­ніц­тва не бы­ло. У кож­ным з ра­ё­наў, дзе зні­каў ана­ла­га­вы сіг­нал, мяс­цо­выя ўла­ды, Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі, Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі зра­бі­лі ўсё для та­го, каб лю­дзі не па­цяр­пе­лі. Бы­ла ака­за­на да­па­мо­га най­больш са­цы­яль­на не­аба­ро­не­ным сла­ям на­сель­ніц­тва, пра­ве­дзе­на ак­тыў­ная кам­па­нія ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Та­му ў лю­дзей не бы­ло на гэ­ты конт вя­лі­кіх праб­лем.

Прад­стаў­нік Мін­су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі ад­зна­чыў, што па пы­тан­нях, звя­за­ных з пе­ра­хо­дам на эфір­нае ліч­ба­вае тэ­ле­ві­зій­нае вя­шчан­не, мож­на звяр­нуц­ца да спе­цы­я­ліс­таў адзі­най бяс­плат­най да­ве­дач­на-ін­фар­ма­цый­най служ­бы 172, якія да­дуць не­аб­ход­ныя тлу­ма­чэн­ні і рэ­ка­мен­да­цыі. Зван­кі са ста­цы­я­нар­най тэ­ле­фон­най сет­кі бяс­плат­ныя. Толь­кі сё­ле­та ў гэ­тую служ­бу па­сту­пі­ла ўжо больш за 24 ты­ся­чы зван­коў.

Апош­ні фар­пост «ана­ла­гу» знік­не пад Мінск­ам

На­ступ­ныя ад­клю­чэн­ні ад ана­ла­га­ва­га фар­ма­та пла­ну­юць ажыц­ця­віць 15 сту­дзе­ня 2015 го­да, ка­лі ста­рое вя­шчан­не спы­ніц­ца на стан­цы­ях у Ка­пы­лі, Мя­дзе­ле і Смар­го­ні.

Па­ра­лель­на паў­сюль, дзе ця­пер ад­клю­ча­ец­ца ана­ла­га­вы сіг­нал, па­сту­по­ва па­чы­на­юць пра­ца­ваць так зва­ныя ка­мер­цый­ныя дру­гі ці трэ­ці муль­ты­плек­сы. Ча­ла­век у лю­бым ра­ё­не на­шай кра­і­ны ўжо сён­ня мо­жа мець аб­са­лют­на бяс­плат­на во­сем дзяр­жаў­ных тэ­ле­ка­на­лаў, якія ўклю­ча­ны ў аба­вяз­ко­вы агуль­на­да­ступ­ны па­кет. Акра­мя та­го, пры жа­дан­ні бу­дзе маг­чы­масць і пад­клю­чэн­ня да ка­мер­цый­на­га па­ке­та. У да­паў­нен­не да 8 асноў­ных бу­дуць пра­па­ноў­вац­ца ад 20 да 45 ка­на­лаў у за­леж­нас­ці ад тэх­ніч­ных маг­чы­мас­цяў рэ­гі­ё­наў. Сён­ня па­слу­га­мі гэ­тых муль­ты­плек­саў ужо ка­рыс­та­юц­ца больш як 42 ты­ся­чы аба­не­нтаў.

У Мі­ніс­тэр­стве су­вя­зі раз­ліч­ва­юць на тое, што да 2020 го­да ў Бе­ла­ру­сі бу­дзе ка­ля 400 ты­сяч аба­не­нтаў ка­мер­цый­на­га эфір­на­га ліч­ба­ва­га тэ­ле­ба­чан­ня. Да мая 2015 го­да ўсе ана­ла­га­выя дэ­цы­мет­ро­выя тэ­ле­ві­зій­ныя пе­ра­дат­чы­кі бу­дуць вы­клю­ча­ны на ўсіх пе­ра­да­ючых стан­цы­ях кра­і­ны. «А 15 мая транс­ля­цыя ана­ла­га­ва­га сіг­на­лу бу­дзе спы­не­на і на га­лоў­най стан­цыі кра­і­ны — у Ка­ло­дзі­шчах», — удак­лад­ніў Па­вел Пет­ру­ле­віч.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.