Вы тут

Вызваляеш пасаду — вызваляеш кватэру


Лю­быя спро­бы пры­ва­ты­за­ваць служ­бо­вае жыл­лё або за­стац­ца жыць у ім пас­ля за­вяр­шэн­ня вы­ка­нан­ня служ­бо­вых аба­вяз­каў не­да­пу­шчаль­ныя

Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на на­ра­дзе аб пра­па­но­вах па па­рад­ку пра­да­стаў­лен­ня жы­лых па­мяш­кан­няў ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня асоб­ным ка­тэ­го­ры­ям дзяр­жаў­ных слу­жа­чых, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Пра­шу ўліч­ваць, што та­кое жыл­лё з'яў­ля­ец­ца арэнд­ным, і лю­быя спро­бы яго пры­ва­ты­за­ваць або за­стац­ца там жыць пас­ля за­вяр­шэн­ня вы­ка­нан­ня служ­бо­вых аба­вяз­каў не­да­пу­шчаль­ныя! — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Яшчэ раз пад­крэс­лі­ваю: усё па­він­на быць сум­лен­на і спра­вяд­лі­ва».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­га­даў, што ў лі­пе­ні бы­ла пра­ве­дзе­на спе­цы­яль­ная на­ра­да, на якой раз­гля­да­лі­ся пы­тан­ні бу­даў­ніц­тва і пра­да­стаў­лен­ня арэнд­на­га жыл­ля роз­ным ка­тэ­го­ры­ям гра­ма­дзян.

«Асоб­най тэ­май бы­ло вы­дзя­лен­не спе­цы­яль­на­га служ­бо­ва­га жыл­ля тым дзяр­жаў­ным слу­жа­чым, якім яно пры­зна­ча­ец­ца. Та­ды вы­зна­чы­лі­ся, што, па-пер­шае, та­кое спе­цы­яль­нае жыл­лё пра­да­стаў­ля­ец­ца кі­раў­ні­кам вы­со­ка­га ўзроў­ню і прад­стаў­ні­кам сі­ла­вых струк­тур, ме­на­ві­та тым, ка­му па ха­рак­та­ры ра­бо­ты і для вы­ка­нан­ня па­тра­ба­ван­няў бяс­пе­кі са­праў­ды па­трэб­на та­кое жыл­лё. Пры­чым толь­кі на пе­ры­яд вы­ка­нан­ня імі служ­бо­вых аба­вяз­каў. Умо­вы ад­на­знач­ныя: пра­цу­еш на ад­па­вед­най па­са­дзе — атрым­лі­ва­еш жыл­лё, вы­зва­ля­еш па­са­ду — вы­зва­ля­еш жыл­лё. Гэ­та бы­ло маё па­тра­ба­ван­не», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«Па-дру­гое, мы да­мо­ві­лі­ся, што за ўсё трэ­ба пла­ціць. Гэ­тае жыл­лё ўва­хо­дзіць у ка­тэ­го­рыю арэнд­на­га, та­му той, хто яго зай­мае, пла­ціць і за арэн­ду, і за ка­му­наль­ныя па­слу­гі. Як і ўсе на­шы гра­ма­дзя­не», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Акра­мя та­го, на на­ра­дзе бы­ло да­дзе­на да­ру­чэн­не на­на­ва сфар­мі­ра­ваць пе­ра­лік па­сад дзярж­слу­жа­чых, якім пры­зна­ча­ец­ца спе­цы­яль­нае жыл­лё. «За­да­ча ў тым, каб ні ў якім вы­пад­ку яго не па­шы­раць», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ці­ка­віў­ся сі­ту­а­цы­яй з даў­га­бу­да­мі, асоб­ны­мі пы­тан­ня­мі ра­бо­ты жыл­лё­ва-ка­му­наль­най га­лі­ны, а так­са­ма на­га­даў аб вы­ка­наль­ніц­кай дыс­цып­лі­не.

Па вы­ні­ках на­ра­ды Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў пры­няць не­аб­ход­ныя ме­ры па ўня­сен­ні пра­ек­та ўка­за на раз­гляд кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы з улі­кам пра­ве­дзе­на­га аб­мер­ка­ван­ня.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.