Вы тут

«Вясёлка» ў Смалявічах


У Сма­ля­ві­чах рас­чы­ні­лі дзве­ры но­выя дзі­ця­чыя яс­лі-сад «Вя­сёл­ка» для 230 ма­лень­кіх на­вед­валь­ні­каў. «Вя­сёл­ка» — пер­шая дзі­ця­чая да­школь­ная ўста­но­ва ў го­ра­дзе з ба­сей­нам, дзе ўста­ноў­ле­на спе­цы­яль­нае аб­ста­ля­ван­не для абез­за­раж­ван­ня ва­ды. У сад­ку ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для ўсе­ба­ко­ва­га раз­віц­ця дзя­цей, ума­ца­ван­ня іх зда­роўя: фі­зі­я­тэ­ра­пеў­тыч­ны і ма­саж­ны ка­бі­не­ты, трэ­на­жор­ная і фіз­куль­тур­ная за­лы, кам­п'ю­тар­ны клас, спар­тыў­ная і пра­гу­лач­ныя пля­цоў­кі.

Пад­час ура­чыс­та­га ад­крыц­ця стар­шы­ня Мінск­ага аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Ся­мён Ша­пі­ра ўру­чыў сім­ва­ліч­ны ключ кі­раў­ні­ку ўста­но­вы Іне Яку­цэ­ні. Ся­мён Ба­ры­са­віч пад­крэс­ліў, што ўвя­дзен­не ў дзе­ян­не но­ва­га сад­ка да­па­маг­ло вы­ра­шыць праб­ле­му не­да­хо­пу мес­цаў у да­школь­ных уста­но­вах го­ра­да. Ра­зам з тым, як ад­зна­чыў кі­раў­нік цэнт­раль­на­га рэ­гі­ё­на, па­куль гэ­тае пы­тан­не за­ста­ец­ца ак­ту­аль­ным у трох ра­ё­нах воб­лас­ці. «Але мы пра­цу­ем над яго вы­ра­шэн­нем. Дзяр­жа­ва і на­да­лей бу­дзе аказ­ваць пад­трым­ку ма­ла­дым сем'­ям і бу­да­ваць дзі­ця­чыя сад­кі, каб у кра­і­не на­ра­джа­ла­ся больш дзя­цей», — ска­заў Ся­мён Ша­пі­ра.

Па сло­вах мі­ніст­ра аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі Сяр­гея Мас­ке­ві­ча, у цэ­лым па кра­і­не па вы­ні­ках гэ­та­га го­да пла­ну­ец­ца ад­крыць 16 дзі­ця­чых сад­коў. «Кло­пат аб дзе­цях — адзін з пры­яры­тэ­таў дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі, ме­на­ві­та та­му ў да­школь­ных уста­но­вах ства­ра­юц­ца кам­форт­ныя ўмо­вы для фі­зіч­на­га і ду­хоў­на­га раз­віц­ця дзя­цей», — кан­ста­та­ваў мі­ністр.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.