Вы тут

Вайсковыя інтэлігенты


З-за кур­санц­кай пар­ты — у «хі­міч­ныя» сал­да­ты

«На вай­не ўсе срод­кі доб­рыя» — ка­жуць у на­ро­дзе. Са­праў­ды, ча­сам не трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць на­ват най­су­час­ную тэх­ні­ку, каб во­раг быў пе­ра­мо­жа­ны. Гэ­та ве­да­лі яшчэ пад­час Пер­шай су­свет­най вай­ны, ка­лі без адзі­на­га стрэ­лу гі­ну­лі сот­ні, на­ват ты­ся­чы лю­дзей. На зме­ну ўдуш­лі­вым га­зам прый­шлі бак­тэ­ры­я­ла­гіч­ныя срод­кі зні­шчэн­ня, якія зрэд­ку, але вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най. Зра­біць з лю­дзей зброю ма­са­ва­га па­ра­жэн­ня і на­кі­ра­ваць яе су­праць вай­скоў­цаў Чыр­во­най Ар­міі — та­кі план быў у Гіт­ле­ра.

[caption id="attachment_61000" align="alignnone" width="600"]Ме­на­ві­та з та­кі­мі пры­бо­ра­мі ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най раз­вед­кі кур­сант Анд­рэй ПАНК­РА­ТО­ВІЧ бу­дзе пра­ца­ваць, ка­лі тра­піць у вой­ска. Ме­на­ві­та з та­кі­мі пры­бо­ра­мі ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най раз­вед­кі кур­сант Анд­рэй ПАНК­РА­ТО­ВІЧ бу­дзе пра­ца­ваць, ка­лі тра­піць у вой­ска.[/caption]

Хі­міч­ная зброя пра­цяг­вае «кро­чыць» па пла­не­це і сён­ня. Яна не бач­ная во­кам, чым яшчэ больш не­бяс­печ­ная. Та­му на вар­це спа­кою — во­і­ны-хі­мі­кі, якія днём і ноч­чу со­чаць за тым, каб на­ват са­мыя прос­тыя рэ­чы не пе­ра­тва­ры­лі­ся ў зброю ма­са­ва­га зні­шчэн­ня. На­пя­рэ­дад­ні Дня войск ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най аба­ро­ны ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» па­бы­ва­лі на ва­ен­ным фа­куль­тэ­це БДУ і ўба­чы­лі, як звы­чай­ныя кур­сан­ты ста­но­вяц­ца «хі­міч­ны­мі» сал­да­та­мі.

Гэ­тых бай­цоў не­га­лос­на на­зы­ва­юць вай­ско­вай ін­тэ­лі­ген­цы­яй. А, між ін­шым, пад­рых­тоў­ка во­і­наў-хі­мі­каў у га­лоў­най ВНУ кра­і­ны, як і ў цэ­лым па рэспубліцы, па­ча­ла­ся ад­нос­на ня­даў­на — у 2003 го­дзе. Да­гэ­туль каш­тоў­ных спе­цы­я­ліс­таў рых­та­ва­лі ў Каст­ра­ме. Ця­пер на ка­фед­ры ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най аба­ро­ны ва­ен­на­га фа­куль­тэ­та БДУ ву­чыц­ца больш за паў­сот­ні кур­сан­таў. Бу­ду­чыя афі­цэ­ры-хі­мі­кі асвой­ва­юць не толь­кі май­стэр­ства вай­ско­вай спра­вы, але і дэ­та­лё­ва вы­ву­ча­юць пры­ро­да­знаў­чыя дыс­цып­лі­ны. Тра­піў­шы ў вой­ска, юна­кі па­він­ны быць пад­рых­та­ва­ны­мі афі­цэ­ра­мі, спе­цы­я­ліс­та­мі ў хі­міч­най га­лі­не. Сал­да­ту тэр­мі­но­вай служ­бы спра­віц­ца з гэ­тым над­звы­чай скла­да­на.

— Мы рых­ту­ем спе­цы­я­ліс­таў не толь­кі для Уз­бро­е­ных Сіл, але і для Дзяр­жаў­на­га па­гра­ніч­на­га ка­мі­тэ­та, і для ўнут­ра­ных вой­скаў МУС, — рас­каз­вае за­гад­чык ка­фед­ры ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най аба­ро­ны пад­пал­коў­нік Сяр­гей ПЯТ­РУ­ША. — Але боль­шасць вы­пуск­ні­коў (пры­клад­на 70%) трап­ляе ў бе­ла­рус­кую ар­мію — час­цей за ўсё ў 8-ю бры­га­ду ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най аба­ро­ны, якая дыс­ла­цы­ру­ец­ца ў Ста­рых Да­ро­гах. Ад­нак ня­гле­дзя­чы на на­яў­насць спе­цы­я­лі­за­ва­на­га во­ін­ска­га пад­раз­дзя­лен­ня, у кож­най вай­ско­вай час­ці ёсць па­са­да на­чаль­ні­ка служ­бы ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най аба­ро­ны. Ва­ен­ная тэх­ні­ка, зброя, ін­ды­ві­ду­аль­ныя і ка­лек­тыў­ныя срод­кі бяс­пе­кі — усё гэ­та срод­кі аба­ро­ны, і трэ­ба ве­даць, як яны экс­плу­а­ту­юц­ца.

[caption id="attachment_61001" align="alignnone" width="600"]Ад­пра­цоў­ка атры­ма­ных ве­даў на трэ­на­жо­ры Ад­пра­цоў­ка атры­ма­ных ве­даў на трэ­на­жо­ры[/caption]

Апош­нія рэ­фор­мы ў га­лі­не аду­ка­цыі за­кра­ну­лі і во­і­наў-хі­мі­каў: ця­пер яны ву­чац­ца ча­ты­ры га­ды. Ад­нак, як за­пэў­ні­ва­юць вы­клад­чы­кі, гэ­та ні­я­кім чы­нам не ад­люст­роў­ва­ец­ца на якас­ці ве­даў. Як і ўсю­ды, тэ­о­рыя за­ма­цоў­ва­ец­ца прак­ты­кай. Ву­чэб­ныя кла­сы аб­ста­ля­ва­ны трэ­на­жо­ра­мі ай­чын­най вы­твор­час­ці, на якіх кур­сан­ты ад­пра­цоў­ва­юць прак­тыч­ныя на­вы­кі. На трэ­на­жо­рах зме­шча­ны спе­цы­яль­ныя пры­бо­ры, з да­па­мо­гай якіх у рэ­аль­най аб­ста­ноў­цы ўжо дып­ла­ма­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць вы­мя­раць ра­ды­я­цыю, зна­хо­дзіць не­бяс­печ­ныя хі­міч­ныя і бія­ла­гіч­ныя атрут­ныя рэ­чы­вы.

— Для гэ­та­га кур­сан­ты вы­ву­ча­юць срод­кі ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най раз­вед­кі, — тлу­ма­чыць стар­шы вы­клад­чык пад­пал­коў­нік Аляк­сандр ГРЫ­ЦУК. — Свое­ча­со­ва ў на­ву­чаль­ны пра­цэс ука­ра­ня­юц­ца но­выя ўзо­ры срод­каў раз­вед­кі і кант­ро­лю, якія трап­ля­юць на ўзбра­ен­не бе­ла­рус­кай ар­міі. Не скід­ва­ем з ра­хун­ку і пры­бо­ры мі­ну­ла­га ста­год­дзя, якія ўжо ста­лі ле­ген­дай.

Як рас­каз­вае вы­клад­чык, сам у мі­ну­лым во­ін-хі­мік, ву­чыц­ца гэ­тай пра­фе­сіі бы­ло скла­да­на ва ўсе ча­сы. Праўда, у сён­няш­ніх кур­сан­таў ёсць вя­лі­кі плюс: ра­зам з вай­ско­вай аду­ка­цы­яй яны ад­на­ча­со­ва атрым­лі­ва­юць і гра­ма­дзян­скую спе­цы­яль­насць. Гэ­та зна­чыць, што та­кі спе­цы­я­ліст бу­дзе за­па­тра­ба­ва­ны не толь­кі ў вой­ску. Але па-за ар­мі­яй ён бу­дзе на­зы­вац­ца па-ін­ша­му — хі­мік-эко­лаг.

Маг­чы­ма, гэ­тая ака­ліч­насць і паў­плы­ва­ла на тое, што кур­сант Анд­рэй Панк­ра­то­віч па­сту­піў ме­на­ві­та сю­ды. Як пры­зна­ец­ца трэ­ця­курс­нік, з дзя­цін­ства ма­рыў быць і вай­скоў­цам, і хі­мі­кам. Рэа­лі­за­ваць, зда­ва­ла­ся, не­спа­лу­чаль­нае атры­ма­ла­ся — і, як той ка­заў, у адзін за­хад.

[caption id="attachment_61002" align="alignnone" width="600"]Стар­шы вы­клад­чык пад­пал­коў­нік Аляк­сандр ГРЫ­ЦУК тлу­ма­чыць кур­сан­там, як раз­бі­рац­ца ў па­каз­чы­ках ра­дые­ак­тыў­нас­ці. Стар­шы вы­клад­чык пад­пал­коў­нік Аляк­сандр ГРЫ­ЦУК тлу­ма­чыць кур­сан­там, як раз­бі­рац­ца ў па­каз­чы­ках ра­дые­ак­тыў­нас­ці.[/caption]

Кож­ны на­ву­чаль­ны год для кур­сан­таў за­вяр­ша­ец­ца прак­ты­кай. Ужо не­па­срэд­на ў вай­ско­вай час­ці ў Ста­рых Да­ро­гах яны пры­мя­ня­юць свае ве­ды не на ма­ке­це і не на трэ­на­жо­ры, а на рэ­аль­най тэх­ні­цы. Во­ін-хі­мік па­ві­нен умець дак­лад­на вы­зна­чыць уз­ро­вень ра­ды­я­цыі, ве­даць, як дзей­ні­чаць ва ўмо­вах зна­хо­джан­ня ў ра­ды­я­цый­най зо­не. Бяс­пе­ка мо­жа ча­каць на кож­ным кро­ку: ра­ды­я­цыя трап­ляе да нас не толь­кі з пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня, але і з дру­гас­най сы­ра­ві­най, ат­мас­фер­ны­мі апад­ка­мі.

Што ты­чыц­ца хі­міч­най зброі, спе­цы­я­ліс­ты ўпэў­не­ны, што яна су­праць нас не пры­мя­ня­ец­ца. Ад­нак ёсць моц­ныя яда­ві­тыя рэ­чы­вы, якіх да­стат­ко­ва на кож­най вы­твор­час­ці хі­міч­най пра­мыс­ло­вас­ці. Не дай Бог, буй­ная ава­рыя на прад­пры­ем­стве — і спе­цы­я­ліс­ты ра­ды­я­цый­най, хі­міч­най і бія­ла­гіч­най аба­ро­ны аказ­ва­юць да­па­мо­гу МНС у яе лік­ві­да­цыі.

— У па­доб­ных вы­пад­ках, ды і прос­та пры зна­хо­джан­ні ў ра­ды­я­цый­най зо­не, га­лоў­ны ат­ры­бут во­і­на-хі­мі­ка — спе­цы­яль­ны кас­цюм, — рас­каз­вае пра­даў­жаль­нік вай­ско­вай ды­нас­тыі, кур­сант Ула­дзі­слаў Эль­я­шэ­віч. — Яго на­зы­ва­юць агуль­на­вай­ско­вым аба­рон­чым кам­плек­там: про­ці­ва­газ, пан­чо­хі, гу­ма­выя паль­чат­кі, сам кам­бі­не­зон і спе­цы­яль­ная сум­ка для пе­ра­нос­кі гэ­та­га кас­цю­ма. Звы­чай­на ча­ла­век, апра­ну­ты та­кім чы­нам, на са­бе но­сіць пры­бор, якім вы­мя­ра­ец­ца ра­ды­я­цыя.

Вы­явіць і нейт­ра­лі­за­ваць — вось га­лоў­ныя пра­ві­лы во­і­на-хі­мі­ка. Ства­рэн­нем хі­міч­най зброі на­шы вай­скоў­цы не зай­ма­юц­ца. Ін­шая спра­ва — ства­раць срод­кі мас­кі­роў­кі кштал­ту ды­ма­вой за­ве­сы, ча­му так­са­ма ву­чаць кур­сан­таў. Гэ­та дзе­ля та­го, каб на вы­па­дак вай­ны пры­крыць пэў­ныя аб'­ек­ты і дзе­ян­ні войск, дэз­ары­ен­та­ваць во­ра­га, увес­ці пра­ціў­ні­ка ў зман.

Што ты­чыц­ца бія­ла­гіч­най аба­ро­ны, то во­і­ны-хі­мі­кі кам­пе­тэнт­ныя толь­кі ў вы­яў­лен­ні пры­ме­сяў. Ажыц­ця­віў­шы ад­бор проб, яны ад­праў­ля­юць іх у ла­ба­ра­то­рыі. Зда­ец­ца, ча­го тут асце­ра­гац­ца? А вось і трэ­ба. На тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, на­прык­лад, зна­хо­дзіц­ца ня­ма­ла ма­гіль­ні­каў, па­ха­ва­ныя ў якіх хва­рэ­лі на сі­бір­скую яз­ву. Ка­лі іх па­ру­шыць, як гэ­та не­ка­лі зра­бі­ла Гру­зія пад­час гру­зін­ска-асе­цін­ска­га кан­флік­ту, то за­ра­жэн­не страш­ным за­хвор­ван­нем не­па­збеж­на. Тут і пры­хо­дзяць на да­па­мо­гу вай­скоў­цы.

— Во­ін-хі­мік — уні­вер­саль­ны сал­дат, — лі­чыць Сяр­гей Пят­ру­ша. — Акра­мя вы­ка­нан­ня сва­іх пра­мых аба­вяз­каў, ён па­ві­нен яшчэ быць кры­ху пе­да­го­гам, вы­ха­ва­це­лем, бо асноў­ная ма­са вы­пуск­ні­коў трап­ляе на па­са­ду ка­ман­дзі­ра ўзво­да. А гэ­та, як вя­до­ма, пра­ца з аса­бо­вым скла­дам.

...Мож­на толь­кі здзіў­ляц­ца, з якім аб'­ёмам пра­цы спраў­ля­юц­ца сён­няш­нія во­і­ны-хі­мі­кі. Толь­кі не трэ­ба за­бы­вац­ца пра тое, што яны — пе­ра­ем­ні­кі тых, хто вы­нес не­па­сіль­нае на фран­тах Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. За пра­яў­ле­ны ге­ра­ізм 22 ча­ла­ве­кі ста­лі Ге­ро­я­мі Са­вец­ка­га Са­ю­за, 88 злу­чэн­няў і во­ін­скіх час­цей хі­міч­ных войск бы­лі ўда­сто­е­ны дзяр­жаў­ных уз­на­га­род і га­на­ро­вых най­мен­няў. У па­мя­ці — і сур'­ёз­ныя вы­пра­ба­ван­ні, якія вы­па­лі на лёс хі­міч­ных войск у Аф­га­ні­ста­не. І на­ват у сэр­цы — са­праўд­ны эк­за­мен на пра­фе­сі­я­на­лізм пад­час лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы, які, на жаль, вы­тры­ма­лі не ўсе...

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.