WEB-водгук


Гэ­ты ты­дзень вы­даў­ся на сай­це га­зе­ты да­во­лі га­ра­чым на аб­мер­ка­ван­ні ма­тэ­ры­я­лаў. Пач­нём наш тра­ды­цый­ны агляд з вод­гу­каў на матэрыял Вікторыі Целяшук «У пагоні за ідэалам».

Даў­но ўжо не з'яў­ля­ец­ца сак­рэ­там той факт, што ва ўста­но­вах аду­ка­цыі пра­цуе фі­нан­са­вы «пы­ла­сос» баць­коў­скіх ка­шаль­коў у вы­гля­дзе школь­ных па­бо­раў. Ад­нак і са­мі баць­кі за­час­тую га­то­вы доб­ра­ах­вот­на нес­ці гра­шо­выя вы­дат­кі, якія, на пер­шы по­гляд, зда­юц­ца зу­сім не­па­трэб­ны­мі. На­прык­лад, ад­гу­ляць вы­пуск­ны ў дзі­ця­чым сад­ку або па­ста­віць у ка­бі­не­це плаз­мен­ны тэ­ле­ві­зар ці ку­піць ін­тэр­ак­тыў­ную дош­ку. Але за гэ­тым ха­ва­ец­ца ў пер­шую чар­гу жа­дан­не не да­па­маг­чы дзе­цям у ву­чо­бе, а мер­кан­ты­лізм — жа­дан­не вы­хва­ліц­ца пе­рад ін­шы­мі сва­ім доб­рым ма­тэ­ры­яль­ным ста­но­ві­шчам...

@Леся

О, гэ­тыя баць­коў­скія «пан­ты» на­па­каз — хто больш вы­дат­куе гро­шай на па­да­рун­кі, хто на­бу­дзе су­пер­фір­мен­нае адзен­не, хто за­пі­ша ма­ло­га на боль­шую коль­касць сек­цый — так зна­ё­ма! Шка­да толь­кі, што гэ­та больш па­доб­на на ад­куп­ныя, на за­ме­ну рэ­аль­на­га кло­па­ту і ўва­гі гра­шо­вым эк­ві­ва­лен­там, а пра жа­дан­ні са­міх дзя­цей да­рос­лыя ду­ма­юць, мо­жа, у апош­нюю чар­гу.

@Іван

Гіс­то­рыя пра тое, як у на­шай кра­і­не баць­кі скід­ва­юц­ца на ра­мон­ты ў кла­се, на­га­да­ла адзін анек­дот 1990-х га­доў.

Су­стра­ка­юц­ца два но­выя рус­кія. Адзін у дру­го­га пы­та­ец­ца:

— О, у ця­бе но­вы галь­штук. Мод­ны. А коль­кі каш­туе?

— 400 до­ла­раў.

— Ну ты і ду­рань. Я тут не­да­лё­ка ў кра­ме аб­са­лют­на та­кі ж за 500 ба­чыў.

@Юлія

А ве­да­е­це, дзе­ці на­са­мрэч вель­мі тон­ка ад­чу­ва­юць усе гэ­тыя рэ­чы — і ка­лі ад іх «ад­ку­па­юц­ца», і ка­лі імі хва­ляц­ца, і ка­лі іх прос­та, без умоў, лю­бяць.

Мая сяб­роў­ка бы­ла ўжо да­во­лі да­рос­лай, ка­лі баць­кі раз­вя­лі­ся. Яна за­ста­ла­ся з ма­май, але баць­ка спра­ба­ваў на­ла­дзіць ад­но­сі­ны і па­зна­ё­міць дач­ку са сва­ёй но­вай сям'­ёй. Раз на ты­дзень яе за­бі­ра­лі ў іх ка­тэдж. Дык вось тая жан­чы­на да­ры­ла ёй най­леп­шыя цац­кі, га­та­ва­ла смач­ныя абе­ды, усё да­зва­ля­ла, але з кож­най па­езд­кі сяб­роў­ка ста­ра­ла­ся лі­та­раль­на збег­чы як ма­га ра­ней, бо ад­чу­ва­ла га­лоў­нае: яе там не лю­бяць. А ў ба­бу­лі, ма­мі­най ма­мы, у звы­чай­ным вяс­ко­вым до­ме, яна з за­да­валь­нен­нем вы­кон­ва­ла «пра­цоў­ную па­він­насць» і ела прос­тае кіс­лае ма­ла­ко з буль­бай за абедз­ве шча­кі, бо ад­чу­ва­ла ся­бе заўж­ды са­май да­ра­гой гос­цяй. Пэў­на, гэ­та і ёсць ад­каз на га­лоў­нае пы­тан­не ар­ты­ку­ла.

***

Са­май жа ка­мен­та­ва­най пуб­лі­ка­цы­яй стаў ма­тэ­ры­ял Ні­ны Шчар­ба­чэ­віч «Дра­ні­кі ў аў­тар­скім вы­ка­нан­ні, або Як сма­жа­ны сом мо­жа пад­тры­маць ту­рін­дуст­рыю», які мож­на пра­чы­таць у ну­ма­ры за мі­ну­лую се­ра­ду. Аў­тар раз­ва­жае над тым, як жа на­шай кра­і­не пры­ва­біць ту­рыс­таў аў­тэн­тыч­най бе­ла­рус­кай кух­няй. А на­го­дай для ма­тэ­ры­я­лу стаў Ты­дзень бе­ла­рус­кай кух­ні, які пра­во­дзіц­ца за­раз у ста­лі­цы. Да аб­мер­ка­ван­ня пад­клю­чы­лі­ся як пра­фе­сій­ныя ку­ха­ры, так і гур­ма­ны, якія дзя­лі­лі­ся ўлас­ны­мі рэ­цэп­та­мі.

@Кухмістр Ве­ра­шча­ка

Я не вель­мі ра­зу­мею, як вы­бі­ра­юц­ца ка­лян­дар­ныя на­го­ды. Мож­на бы­ло зра­біць так, каб за­ча­піць Дзя­ды і ме­на­ві­та да іх пры­мер­ка­ваць, і ак­цэнт зра­біць на тра­ды­цый­ных «дзя­доў­скіх» стра­вах. А на тыд­ні 1-7 ліс­та­па­да, у час доў­гіх вы­хад­ных у РФ, быў вя­лі­кі на­плыў рус­кіх ту­рыс­таў — яшчэ ад­на маг­чы­мая на­го­да для та­ко­га тэ­ма­тыч­на­га тыд­ня. А так вель­мі дзіў­на! і Дзя­ды прай­шлі, і «ру­са ту­рыс­та» раз'­еха­лі­ся — аж та­ды зра­бі­лі гэ­ты ты­дзень. Ну вель­мі моц­на, крэ­а­тыў­на, па­ду­ма­лі! Пра та­кія тра­ды­цый­ныя ліс­та­па­даў­скія ак­цэн­ты, як ба­ра­ні­на або гу­ся­ці­на, я ўво­гу­ле пра­маў­чу....

@Лясун

Неш­та не вель­мі хо­чац­ца іс­ці ў ка­вяр­ню, каб з'ес­ці тое ж, што га­ту­юць яшчэ ў 84 мес­цах. Гро­шы я га­то­вы ад­да­ваць за экс­клю­зіў, за тое, што на­ўрад ці па­каш­тую ў ін­шым мес­цы. Да­вай­це ады­дзем ад гэ­тай ураў­ні­лаў­кі. У нас шмат апе­тыт­най, ці­ка­вай ежы.

Са­праўд­на­га по­ва­ра ад­роз­ні­вае тое, што ён умее тва­рыць, а не ру­хац­ца па шаб­ло­не.

@Леся

Не ве­даю, як там на­конт ад­ноль­ка­вых рэ­цэп­тур пад­час Тыд­ня бе­ла­рус­кай кух­ні, але аса­біс­та мне прак­тыч­на ўсе дра­ні­кі, што трап­ля­лі­ся ў бе­ла­рус­кіх ка­вяр­нях і рэ­ста­ра­нах, па­да­лі­ся... ад­ноль­ка­ва ня­смач­ны­мі. Та­кое ад­чу­ван­не, што іх зболь­ша­га га­ту­юць з за­ма­ро­жа­ных паў­фаб­ры­ка­таў і на­ўмыс­на ро­бяць за­над­та тлус­ты­мі, каб больш за дзве шту­кі прос­та ў рот не лез­ла.

На­огул, на мой густ, час­та «стра­вы бе­ла­рус­кай кух­ні» па­вод­ле рэ­ста­ран­на­га ме­ню знач­на са­сту­па­юць па якас­ці да­маш­няй кух­ні ў вы­ка­нан­ні звы­чай­най вяс­ко­вай ба­бу­лі.

@Ніна

Ла­дзі­лі не­як з сяб­ра­мі дра­ні­кі-па­ці. Да­да­ва­лі са­мыя роз­ныя на­чын­кі, што бы­ло, на­кшталт ку­ра­гі і хур­мы. Праў­да, з та­кі­мі за­мор­скі­мі да­лі­ка­тэ­са­мі атры­ма­ла­ся не­як не вель­мі. Хто мо­жа пад­ка­заць, з чым мож­на ра­біць «дра­ні­кі ў аў­тар­скім вы­ка­нан­ні» (акра­мя сві­ні­ны), каб яны бы­лі смач­ней­шы­мі за звы­чай­ныя?

@Леся

Ні­на, па­каш­туй­це з цы­бу­ляй і гры­боч­ка­мі, на­прык­лад. З се­ляд­цом (дроб­на па­се­ча­ным на­кшталт фарш­ма­ку). Мож­на жу­ра­ві­на­вай пад­лі­вай. Ка­лі яе пра­віль­на пры­га­та­ваць — у-у-ух якая рэч! А яшчэ мне, да сло­ва, па­да­ба­ец­ца, ка­лі дра­ні­кі зра­біць су­ха­ва­ты­мі (зліць крух­ма­ліс­тую вад­касць і сма­жыць на мі­ні­му­ме алею на ке­ра­міч­най па­тэль­ні), а за хві­лін­ку да га­тоў­нас­ці па­сы­паць на­тар­ка­ва­ным сы­рам.

zvіazda.by. За­ходзь­це, чы­тай­це, ка­мен­туй­це! Ва­ша дум­ка важ­ная!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.