Вы тут

Выхаванне з кіно — не міф


Ура­чыс­тая цы­ры­мо­нія за­крыц­ця кі­на­фо­ру­му ў кі­на­тэ­ат­ры «Маск­ва» рас­кры­ла га­лоў­ную інт­ры­гу: што з рэ­не­сан­сна­га кі­но пост­са­вец­кай пра­сто­ры — та­ко­га, да­рэ­чы, роз­на­га кі­но — жу­ры на­зва­ла пе­ра­мож­цам, а зна­чыць, най­больш зна­ка­вым, важ­ным, та­ле­на­ві­тым. Зна­ка­вым не для гіс­то­рыі кі­не­ма­то­гра­фа, а для гле­да­ча, які мо­жа з кі­но іс­ці па жыц­ці і пры­маць яго ка­рыс­ныя па­сы­лы. Пра­фе­сій­ная пад­бор­ка філь­маў «Ліс­та­па­да» да­ла зы­ру гле­да­чам, чле­нам жу­ры і ства­раль­ні­кам кон­курс­ных ра­бот на пра­ця­гу цэ­ла­га тыд­ня кі­на­па­ка­заў. Кі­но, як мы па­мя­та­ем, — са­мы да­ра­гі від са­ма­вы­яў­лен­ня. Та­му мож­на спа­дзя­вац­ца, што ў аў­тар­скім кі­но скла­да­нас­ці пе­ра­адоль­ва­юц­ца толь­кі з мэ­тай пе­ра­даць неш­та са­праў­ды вар­тае.

А кі­но, што б хто ні ка­заў, здоль­нае ўздзей­ні­чаць на ча­ла­ве­ка і змя­няць да леп­ша­га — гэ­та на­ша рэ­аль­насць, якую нех­та са сме­хам ад­маў­ляе, пе­ра­ка­на­на не ўспры­мае, але та­ем­на мае на ўва­зе. Усе мы вы­хоў­ва­ем­ся пры да­па­мо­зе кі­но, та­му та­кія важ­ныя ад­сеў і ра­зу­мен­не па­слан­ня аў­та­ра-твор­цы. У пра­гра­ме кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад» зроб­ле­ны ад­сеў най­вы­шэй­ша­га га­тун­ку і якас­ці. За­ста­ец­ца гля­дзець кі­но.

У сё­лет­няй іг­ра­вой пра­гра­ме кі­но прад­стаў­ле­на яск­ра­вай тэн­дэн­цы­яй рэа­ліз­му ці на­ват гі­пер­рэа­ліз­му. Ка­жуць, па­на­ван­не гэ­та­га на­прам­ку свед­чыць пра кры­зіс у мас­тац­тве, але асноў­ны кон­курс і «Ма­ла­досць на мар­шы» дак­лад­на па­ка­за­лі, як роз­ныя аў­та­ры мо­гуць «іг­раць» са сты­лем, ме­та­дам і жан­ра­вай афар­боў­кай у асэн­са­ван­ні рэ­ча­іс­нас­ці. У «Ма­ла­до­сці…» гэ­та кар­ці­на «Кам­бі­нат «На­дзея» На­тал­лі Ме­шча­ні­на­вай з ві­да­воч­ны­мі эле­мен­та­мі да­ку­мен­таль­на­га кі­но, гэ­та рэа­ліс­тыч­ныя па фор­ме і сэн­се «Доб­рыя лю­дзі» Фран­ка Ло­лі, «По­бач з ёй» Аса­фа Кор­ма­на, «Цу­ды» Алі­чэ Рар­ва­хер. Са­праўд­ным ад­крыц­цём ста­ла тэн­дэн­цыя аў­тар­ска­га да­сле­да­ван­ня рэ­аль­на­га жыц­ця і яго скла­да­ных праб­лем праз гу­мар і на­ват лёг­кі аб­сурд. Та­кі­мі ста­лі кар­ці­ны «Суд» Чай­танья Там­ха­нэ, «Той, хто ару­дуе брыт­вай» Ку­а­са­ры бен Ханья, «Міс­тар Кап­лан» Аль­ва­ра Брэх­не­ра. Асоб­на ста­іць фільм «Апан­та­насць» Дэ­м'е­на Ша­зэ­ла з кан­цэп­цы­яй ан­ты­ге­да­ніз­му, стыль­ная, чор­на-бе­лая кар­ці­на «Дзяў­чы­на ноч­чу гу­ляе ад­на» Аны Лі­лі Амір­пур, «Мая спа­да­ры­ня» Сты­ве­на Лэн­са з лю­бі­мым гле­да­ча­мі дзіў­ным ка­хан­нем.

У той жа час пра­гра­ма асноў­на­га кон­кур­су «Ліс­та­па­да» па­ка­за­ла са­праўд­ны ўздым кі­но кра­ін пост­са­вец­кай пра­сто­ры. 12 кар­цін склад­ва­юц­ца ў па­літ­ру, якая да­па­мо­жа ўя­віць, ку­ды сён­ня ру­ха­ец­ца дум­ка кі­на­твор­цаў і ча­му мы мо­жам у іх па­ву­чыц­ца.

«Я не вяр­ну­ся» Іль­ма­ра Ра­а­га (Эс­то­нія — Бе­ла­русь — Ра­сія — Ка­зах­стан — Фін­лян­дыя)

Кан­цэп­цыя: ма­гіч­ны рэа­лізм (сло­ва­мі рэ­жы­сё­ра).

Іль­ма­ра Ра­а­га кож­ны раз пы­та­юц­ца: ча­му па­езд­ка дзвюх ге­ра­інь у Ка­зах­стан па­чы­на­ец­ца во­сен­ню, а за­кан­чва­ец­ца вяс­ной? За­над­та доў­га, маў­ляў, не­праў­да­па­доб­на. Гэ­та ме­та­фа­ра, спа­дар­ства: дзяў­чы­на Аня, якая апы­ну­ла­ся ў ту­пі­ку ад­но­сін з со­цы­у­мам і жа­на­тым муж­чы­нам, па­він­на знай­сці но­вую да­ро­гу. Ма­лень­кая вуг­ла­ва­тая Крыс­ці­на гэ­тую да­ро­гу па­ка­за­ла і гэ­так­са­ма «не­праў­да­па­доб­на» бы­ла збі­та п'я­ным кі­роў­цам. У чым алю­зія да анё­ла, які да­па­мог Ані зра­зу­мець гла­баль­ныя іс­ці­ны. Рэ­жы­сёр па-май­стэр­ску на­дае рэ­аль­нас­ці мас­тац­кую аг­ра­нку і мае на гэ­та пра­ва. Гле­да­чу пры­дзі­рац­ца да та­кой рэ­аль­нас­ці не вар­та.

Ча­му ву­чыць: на­ват са­мы ві­да­воч­ны фальш мы мо­жам не за­ўва­жаць, у той час як га­лоў­нае — іс­ці ў на­прам­ку са­праўд­ных каш­тоў­нас­цяў.

«Free range/Ба­ла­да аб ад­аб­рэ­нні све­ту» Вей­ко Ыун­пуу (Эс­то­нія)

Кан­цэп­цыя: по­шу­кі той са­май ня­ўлоў­най сва­бо­ды.

Га­лоў­ны ге­рой — пісь­мен­нік, з дум­ка­мі яко­га «не­зра­зу­ме­ла, як мож­на жыць». Ён не вы­зна­чыў­ся, ці мож­на да­вя­раць каш­тоў­нас­цям, якія фар­мі­ра­ва­лі­ся ста­год­дзя­мі і ці мо­жа ён ка­хаць дзяў­чы­ну з та­кі­мі дзіў­ны­мі паль­ца­мі. Яго са­праўд­нае іс­на­ван­не — гэ­та ўнут­ра­ны свет і лі­та­ра­ту­ра ад­маў­лен­ня. Не да мес­ца тут пра­за­іч­ная, зям­ная ця­жар­насць дзяў­чы­ны, зваль­нен­не, не­аб­ход­насць вы­зна­чац­ца ў рэ­аль­ным жыц­ці. Free range — у пе­ра­кла­дзе азна­чае воль­ны вы­гул, але на­ват у воль­на­га вы­гу­лу ёсць мя­жа. Маг­чы­ма, ня­ма па­трэ­бы за яе вы­хо­дзіць, але яе іс­на­ван­не раз­драж­няе. Аў­тар па­раў­ноў­вае пра­ві­лы жыц­ця ў со­цы­у­ме з Free range, але га­лоў­нае пы­тан­не ў тым, якую фор­му пры­ма­юць гэ­тыя ме­жы. У са­цы­яль­ным сэн­се — гэ­та нор­мы ма­ра­лі.

Ча­му ву­чыць: яр­кія шкар­пэт­кі і сві­тар з але­ня­мі — мо­жа, і но­вая фор­ма са­ма­вы­яў­лен­ня, але знай­сці но­вую фор­му­лу іс­на­ван­ня ў со­цы­у­ме нель­га.

«Ду­рань» Юрыя Бы­ка­ва (Ра­сія)

Кан­цэп­цыя: мас­тац­кі гі­пер­рэа­лізм у клю­чы асэн­са­ван­ня па­няц­ця «рус­кі ча­ла­век».

У гэ­тым вы­пад­ку леп­шая рэ­ка­мен­да­цыя філь­му — не­ад­на­знач­насць Юрыя Бы­ка­ва як су­час­на­га рэ­жы­сё­ра, які не да­сле­дуе рэ­аль­насць, а кан­ста­туе. Прос­ты сан­тэх­нік вы­яў­ляе, што ін­тэр­нат з сот­ня­мі жы­ха­роў мо­жа з хві­лі­ны на хві­лі­ну аб­ры­нуц­ца, і з гэ­тага моманту вы­сту­пае ан­та­га­ніс­там не прос­та пра­гні­лай сіс­тэ­ме ха­пуг і чы­нуш ва ўла­дзе, але і са­міх жы­ха­роў ін­тэр­на­та. Юрый Бы­каў не дае ва­ры­ян­таў трак­тоў­кі, усё ві­да­воч­на і, што на­зы­ва­ец­ца, у лоб. Мас­тац­кі ме­тад рэ­жы­сё­ра — шчы­расць, пла­кат­насць, бес­кам­пра­міс­насць — зра­біў кар­ці­ну «Ду­рань» ледзь не га­лоў­най кі­на­па­дзе­яй го­да ў Ра­сіі. І маг­чы­мас­цю зра­зу­мець, хто ду­рань у са­цы­яль­ным зна­чэн­ні.

Ча­му ву­чыць. Што б ты ні ра­біў, за­ста­еш­ся ў по­лі адзі­ным во­і­нам. Але гэ­тым «Ду­рань» і моц­ны, што су­праць та­ко­га ста­но­ві­шча рэ­чаў хо­чац­ца па­ўстаць і да зня­сі­лен­ня зма­гац­ца за спра­вяд­лі­васць і жыц­цё. Бо ўсе на­шы праб­ле­мы ад та­го, што «мы адзін ад­на­му ні­хто».

[caption id="attachment_61013" align="alignnone" width="600"]Кадр з філь­ма «Ду­рань» Юрыя Бы­ка­ва. Кадр з філь­ма «Ду­рань» Юрыя Бы­ка­ва.[/caption]

«Кі­но пра Аляк­се­е­ва» Мі­ха­і­ла Се­га­ла (Ра­сія)

Кан­цэп­цыя: даб­рэй­шым трэ­ба быць.

Чар­го­вая гіс­то­рыя хіт­ра­га пла­на дзе­ля доб­рай спра­вы, толь­кі тон­кая, эс­тэц­кая, у доб­рым сэн­се сен­ты­мен­таль­ная і кі­не­ма­та­гра­фіч­на пры­го­жая. Вя­до­ма­га са­вец­ка­га бар­да, а ця­пер за­бы­та­га пен­сі­я­не­ра Аляк­се­е­ва за­пра­ша­юць у нач­ны ра­дыё­эфір, у якім для яго пад­рых­та­ва­на шмат пры­ем­ных сюр­пры­заў. Ра­дыё­эфір гра­мат­на пе­ра­пля­та­ец­ца з рэ­аль­най бія­гра­фі­яй бар­да і по­шу­кам азна­чэн­ня па­няц­ця лю­бо­ві. Аказ­ва­ец­ца, гэ­та ка­лі ча­ла­век дае дру­го­му не ўсё, што мо­жа, а тое, што та­му па­трэб­на ме­на­ві­та ў гэ­ты мо­мант. План жур­на­ліст­кі, не­ка­лі за­ка­ха­най у Аляк­се­е­ва, на­клад­ва­ец­ца на гэ­та азна­чэн­не, а не­ве­ра­год­на шчас­лі­вы Аляк­се­еў у вы­ка­нан­ні Аляк­санд­ра Збру­е­ва — та­кі, якім ха­це­ла­ся б зра­біць кож­на­га ча­ла­ве­ка.

Ча­му ву­чыць: вя­до­ма ж, што лю­біць — зна­чыць ад­да­ваць ін­ша­му тое, што яму трэ­ба ме­на­ві­та ў гэ­ты мо­мант.

«Сля­пыя спат­кан­ні» Ле­ва­на Ка­гу­аш­ві­лі (Гру­зія — Укра­і­на)

Кан­цэп­цыя: гру­зін­скасць.

Ця­гу­чы, мер­ны, на­сталь­гіч­ны фільм, дзе га­лоў­ны ге­рой — 40-га­до­вы на­стаў­нік гіс­то­рыі Сан­дро — пра­жы­вае звы­чай­нае ха­лас­тое жыц­цё, ро­біць спро­бы знай­сці па­ру, усве­дам­ляе мар­насць уся­го на­ўмыс­на­га і рап­там улюб­ля­ец­ца ў ма­ці сва­ёй ву­ча­ні­цы. Гэ­та не бу­дзе рэз­кім па­ва­ро­там у жыц­ці, знач­ным фак­там бія­гра­фіі, но­вым пунк­там ад­лі­ку. Тэмп і на­сы­ча­насць па-ра­ней­ша­му бу­дуць спа­лу­чаць у са­бе ста­рую Гру­зію з па­ве­ва­мі но­ва­га ча­су — на­столь­кі ж сціп­ла, на­коль­кі і ка­ла­рыт­на. Уга­вор­ван­ні баць­кі, буль­ба і сло­ік ва­рэн­ня на вя­чэ­ру, за­мшэ­лая гас­ці­ні­ца, но­вы ту­рыс­тыч­ны Тбі­лі­сі по­бач з бед­ны­мі ра­ё­на­мі, дзе жы­вуць звы­чай­ныя лю­дзі, але зна­ка­выя для рос­пі­су гру­зін­ска­га ха­рак­та­ру.

Ча­му ву­чыць: у па­трэб­ныя мо­ман­ты збя­гаць на ўзбя­рэж­жа (ці неш­та ў гэ­тым ро­дзе).

«Ку­ку­руз­ны вост­раў» Ге­ор­гія Аваш­ві­лі (Гру­зія — Гер­ма­нія — Фран­цыя — Чэ­хія — Ка­зах­стан — Венг­рыя)

Кан­цэп­цыя: су­іс­на­ван­не ча­ла­ве­ка і пры­ро­ды.

Хоць усё на­шмат скла­да­ней. Га­лоў­ныя ге­роі — аб­ха­зы, дзед з унуч­кай — зна­хо­дзяць вост­раў на ра­цэ Ін­гу­ры, якая па­дзя­ляе кан­флік­ту­ю­чыя Аб­ха­зію і Гру­зію, і бу­ду­юць тут свой ма­лень­кі свет. У гэ­тым прос­тым не­муд­ра­ге­ліс­тым све­це аказ­ва­ец­ца па­ра­не­ны гру­зін, яко­га, яс­ная спра­ва, вы­ле­чаць і «сва­ім» не зда­дуць. Усе ас­но­ва­твор­ныя іс­ці­ны су­свет­на­га быц­ця — у пра­ста­це ма­лень­ка­га аст­раў­ка (да­рэ­чы, штуч­на ство­ра­на­га для зды­мак), на якім жы­ве ста­ры се­ля­нін, есць прос­тую ежу, грэ­ец­ца ля агню і ма­рыць да­жыць да атры­ман­ня ўнуч­кай дып­ло­ма. Але сты­хія не­прад­ка­заль­ная і здоль­ная рап­там умеш­вац­ца ў на­шы сціп­лыя пла­ны... Фільм бу­дзе прад­стаў­ле­ны на атры­ман­не прэ­міі «Ос­кар» у на­мі­на­цыі «Леп­шы фільм на за­меж­най мо­ве».

Ча­му ву­чыць: та­му га­лоў­на­му, што за­кла­дзе­на ў све­та­бу­до­ве і не па­тра­буе скла­да­ных ра­шэн­няў, бо іс­цін не мно­га, але кож­ная — на ўсе ча­сы.

«Пом­нік Май­клу Джэк­са­ну» Да­рка Лун­гу­ла­ва (Сер­бія — Гер­ма­нія — Ма­ке­до­нія — Хар­ва­тыя)

Кан­цэп­цыя: не­сур'­ёз­на аб сур'­ёз­ным.

Ра­зам з пры­кла­да­мі кон­кур­су «Ма­ла­досць на мар­шы» ў гэ­тым філь­ме сур'­ёз­ныя аў­тар­скія пы­тан­ні на­клад­ва­юц­ца на жар­таў­лі­вую, ка­ме­дый­ную ма­не­ру апа­вя­дан­ня і не­да­рэ­чнас­ці ў сю­жэ­це. Зда­ва­ла­ся б, ну які пом­нік Май­клу Джэк­са­ну ў серб­скім мяс­тэч­ку? Але ме­на­ві­та ён стаў ка­та­лі­за­та­рам для цэ­ла­га вэр­ха­лу со­цы­у­му на ла­каль­най тэ­ры­то­рыі: на­цыс­ты, змо­ва ўла­ды, да­га­джан­не, ба­раць­ба за зям­лю, вы­мі­ра­нне ма­лень­кіх га­ра­доў (і быц­цам шчас­лі­вае жыц­цё ў Гер­ма­ніі). І між­ча­ла­ве­чае: ка­хан­не і дзя­ку­ю­чы, і на­су­пе­рак, ма­ры-ма­ры-ма­ры, на­сталь­гія па авія­цый­ным мі­ну­лым і не­маг­чы­масць ча­ла­ве­ка ўба­чыць шчас­це ў ма­лень­кім го­ра­дзе.

Ча­му ву­чыць: пра­він­цый­ны го­рад жы­ве, дэ­ма­кра­тыя так­са­ма, за ма­ры трэ­ба зма­гац­ца.

«Гас­па­да­ры» Ады­льха­на Ер­жа­на­ва (Ка­зах­стан)

Кан­цэп­цыя: аб­сурд­ны гра­тэск як рэ­ак­цыя на праб­ле­мы со­цы­у­му.

Вось не­ве­ра­год­на та­ле­на­ві­тая мас­тац­кая апра­цоў­ка і гі­пер­ба­лі­за­цыя той рэ­аль­нас­ці, якая рэ­жа на­зі­раль­нае во­ка не­абы­яка­ва­га аў­та­ра! Гра­тэск па на­рас­таль­най ро­біць ста­но­ві­шча 16-га­до­ва­га хлоп­ца ўсё больш без­на­дзей­ным. Рэ­жы­сёр ураж­лі­ва абы­граў абы­яка­васць на­ва­коль­на­га све­ту, глуп­ства і не­пра­буд­насць ор­га­наў, за­клі­ка­ных аба­ра­няць ча­ла­ве­ка, і роз­ні­цу па­між моц­ны­мі і сла­бы­мі гэ­та­га све­ту. Ка­за­хі на­огул вост­ра рэ­агу­юць на са­цы­яль­нае.

Ча­му ву­чыць: ста­но­віц­ца страш­на, што ад­но­сі­ны па­між пер­са­на­жа­мі — на­ша хут­кая рэ­аль­насць, та­му трэ­ба больш эмо­цый, спа­чу­ван­ня і да­па­мо­гі.

[caption id="attachment_61015" align="alignnone" width="600"]Майлз Тэ­лер у кар­ці­не «Апан­та­насць» Дэ­м'е­на Шазэла. Майлз Тэ­лер у кар­ці­не «Апан­та­насць» Дэ­м'е­на Шазэла.[/caption]

«Віш­нё­вы ты­тунь» Анд­рэ­са і Кат­рын Май­мік (Эс­то­нія)

Кан­цэп­цыя: на­сле­да­ван­не доб­ра­му са­вец­ка­му кі­но.

Гэ­та тое, што на­зы­ва­ец­ца «мі­лы». Фільм, які не за­дае пы­тан­няў, не пра­па­ноў­вае скла­да­ных ад­ка­заў, не дра­ма­ты­зуе, не хва­люе — толь­кі ма­люе жыц­цё ма­лень­ка­га мяс­тэч­ка, дзе ну­да ну­дою, але не­та­роп­ка раз­ві­ва­ец­ца цёп­лая, прос­тая і чыс­тая за­ка­ха­насць.

Ча­му ву­чыць: та­му, што ка­хан­не (за­ка­ха­насць) — чыс­тае і да­лё­ка не пош­лае па­чуц­цё.

«Та­кія пра­ві­лы» Агнье­на Сві­лі­чы­ча (Хар­ва­тыя — Фран­цыя — Сер­бія — Ма­ке­до­нія)

Кан­цэп­цыя: уплыў го­ра­да на яго жы­ха­роў.

Кож­ны раз, пра­хо­дзя­чы мі­ма шмат­па­вяр­хо­вак, у вок­нах якіх га­рыць свят­ло, уяў­ля­еш, што за імі раз­ві­ва­юц­ца сот­ні гіс­то­рый, кі­пяць па­чуц­ці, пе­ра­жы­ва­юц­ца шчас­лі­выя мо­ман­ты. У кар­ці­не «Та­кія пра­ві­лы» з урба­ніс­тыч­ны­мі без­аб­ліч­ны­мі ві­да­мі шмат­па­вяр­хо­вых «скры­нак» і бы­та­вы­мі дэ­та­ля­мі ў аб­ма­лёў­цы пер­са­на­жаў ства­ра­ец­ца ўра­жан­не та­го, што па­чуц­ці за­бі­тыя, а дзе­ян­ні га­рад­скіх ужо «ро­ба­таў» здзяйс­ня­юц­ца ме­ха­ніч­на. Толь­кі смерць сы­на за­ах­во­ці­ла Іва вый­сці за рам­кі звы­чай­на­га спі­са дзе­ян­няў, ды і то не­як не­да­рэ­чна. І жыц­цё пай­шло сва­ёй чар­гой, з га­та­ван­нем ежы і плі­той, якая не пра­цуе.

Ча­му ву­чыць: ад­чу­ваць.

«Чор­ны ву­галь, тон­кі лёд» Дзяа Інь­я­ня (Кі­тай)

Кан­цэп­цыя: пе­ра­кры­жа­ван­не жан­ра­ва­га кі­но з за­баў­ляль­ным сю­жэ­там.

У ім мож­на пад­гле­дзець не­каль­кі сэн­саў: вер­насць па­лі­цэй­ска­га сва­ёй спра­ве праз пяць га­доў пас­ля ад­стаў­кі; жыц­цё той част­кі Кі­тая, якая да­лё­кая ад яр­кіх ма­дэр­ні­за­ва­ных ме­га­по­лі­саў, зна­ро­чыс­тае спра­шчэн­не пер­са­на­жаў кла­січ­на­га след­ча­га і femme fatale, якая пра­цуе ў праль­ні. Гэ­тая жан­ра­вая і сэн­са­вая гуль­ня ста­ла пе­ра­мож­цам Бер­лін­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю, а ў «Ліс­та­па­дзе» з'яў­ля­ец­ца геа­гра­фіч­ным вы­клю­чэн­нем.

Ча­му ву­чыць: пад­ма­ны і здра­ды пер­са­на­жаў філь­ма пра­па­ну­юць быць больш асця­рож­ны­мі.

«Пле­мя» Мі­ра­сла­ва Сла­баш­піц­ка­га (Укра­і­на)

Кан­цэп­цыя: хвост­кая без­на­дзей­насць.

Та­кі шэ­ры рэа­лізм, у якім не па­трэб­ныя кі­не­ма­та­гра­фіч­ныя пры­ём­чы­кі дзе­ля ўздзе­ян­ня на гле­да­ча, а мож­на толь­кі вы­браць сцэ­ны. Рэ­жы­сёр і вы­браў мес­цам дзе­ян­ня ін­тэр­нат для глу­ха­ня­мых, дзе вуч­ні за­раб­ля­юць на жыц­цё хто чым мо­жа — кра­дзя­жа­мі ды пра­сты­ту­цы­яй. І ка­лі ў гэ­ты ін­тэр­нат трап­ляе су­ту­лы хлоп­чык, зда­ец­ца, што ён не вы­жы­ве. Але рэ­жы­сёр з пос­пе­хам увёў гле­да­ча ў зман пух­лы­мі дзі­ця­чы­мі шчо­ка­мі: хлоп­чык не са­сту­пае па­ца­нам у жорст­кас­ці і бес­прын­цы­по­вас­ці. Цал­кам ня­мы фільм, без слоў, суб­ціт­раў, му­зы­кі — яны аказ­ва­юц­ца зу­сім не аба­вяз­ко­вы­мі для та­го, каб фільм з­ра­біў моц­нае ўра­жан­не і меў шчас­лі­вы фес­ты­валь­ны лёс.

Ча­му ву­чыць: вы­хоў­ваць дзя­цей.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.