Вы тут

Цягнік прыбывае назад


Фік­са­цыя рэ­ча­іс­нас­ці па­вод­ле бе­ла­рус­ка­га кі­но

Усё кі­но па­чы­на­ла­ся з цяг­ні­ка, які пры­бы­ваў, і гэ­та за­фік­са­ва­ла ка­ме­ра. Бе­ла­рус­кі рэ­жы­сёр Анд­рэй Ку­дзі­нен­ка «пе­ра­асэн­са­ваў» бра­тоў Люмь­ер. У яго філь­ме «Хард Рэ­бут» так­са­ма пры­бы­вае цяг­нік. Але кад­ры ні­бы­та «ад­круч­ва­юц­ца» на­зад.

15-36

Вель­мі сім­ва­ліч­на, ка­лі вес­ці га­вор­ку пра бе­ла­рус­кае кі­но. Ча­сам, каб тра­піць у бу­ду­чы­ню, трэ­ба вяр­нуц­ца ў мі­ну­лае. І па­ду­маць пра тое, што доб­ра­га бы­ло там у да­чы­нен­ні да кі­но. І са­праў­ды, усё на­ша да­бро і ўсё доб­рае, што ёсць ця­пер, за­клад­ва­ла­ся та­ды і пра­цяг­вае іс­на­ваць ця­пер. На­ша кі­но сён­ня тры­ма­ец­ца ма­гут­ны­мі ка­ра­ня­мі і звер­ну­тае да вы­то­каў (та­му што ўсё ка­лісь­ці па­чы­на­ла­ся фак­тыч­на з да­ку­мен­таль­най фік­са­цыі рэ­ча­іс­нас­ці). Бе­ла­рус­кае да­ку­мен­таль­нае кі­но мае доб­рыя тра­ды­цыі і пра­цяг­вае тры­маць мар­ку. І ані­ма­цыя з'яў­ля­ец­ца свая, ад­мет­ная і вель­мі ці­ка­вая. Гэ­та за­свед­чыў На­цы­я­наль­ны кон­курс, які сё­ле­та ўпер­шы­ню прай­шоў у рам­ках між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад».

На­вош­та?

Зра­зу­ме­ла, ад­куль пай­шла ідэя і якая ло­гі­ка раз­ва­жан­няў: ка­лі Бе­ла­русь мае свой буй­ны між­на­род­ны фес­ты­валь, то неш­та ад гэ­та­га па­він­на атрым­лі­ваць і бе­ла­рус­кае кі­но. Але ўзро­вень асноў­ных кон­курс­ных пра­грам апош­нім ча­сам і кан­ку­рэн­цыя та­кія, што не тое што за­ва­я­ваць неш­та, але і на­огул прай­сці ад­бор у пра­гра­мы бы­вае скла­да­на. Зрэш­ты, «неш­та» мо­жа ра­зу­мец­ца не толь­кі як пры­зы і га­на­ро­выя гра­ма­ты за ўдзел у кон­кур­сах. Та­му што сты­мул для раз­віц­ця кі­но ў кра­і­не дае і мо­мант да­лу­чэн­ня да леп­шых прац шля­хам іх пра­гля­ду (гэ­та ж і ву­чо­ба для тых, хто кі­но хо­ча ра­біць). Але ву­чыц­ца мож­на доў­га. Ад­зна­кі бе­ла­рус­ка­му кі­но па­трэб­ныя сён­ня. Дзе­ля ад­знак і ана­лі­зу пра­цэ­саў у ім, між ін­шым, ла­дзіў­ся фес­ты­валь на­цы­я­наль­на­га кі­но ў Брэс­це. Але ця­пер Мінск, ста­лі­ца, атры­ма­ла маг­чы­масць гля­дзець бе­ла­рус­кія філь­мы, якія бы­лі ада­бра­ны для ўдзе­лу ў кон­кур­се пер­шы раз.

Шка­да, што Мінск не зу­сім гэ­та зра­зу­меў, хоць кі­на­тэ­атр «Пе­ра­мо­га» шчы­ра ві­таў кож­на­га гле­да­ча, які за­хо­дзіў на кон­курс. Пры тым, што са­праў­ды гэ­та бы­ла ўні­каль­ная маг­чы­масць «скан­цэнт­ра­ва­на» па­зна­ё­міц­ца з філь­ма­мі, ство­ра­нымі апош­нім ча­сам. Праў­да, жу­ры звяр­ну­ла ўва­гу: трэ­ба ўдак­лад­няць, што ёсць на­цы­я­наль­ны кон­курс. Та­му што ў пра­гра­му тра­пі­лі тво­ры, зня­тыя рэ­жы­сё­ра­мі, якія жы­вуць ця­пер за ме­жа­мі — у ЗША, Фран­цыі, Ра­сіі. Але, шчы­ра ка­жу­чы, за твор­час­цю бы­лых вы­ха­ван­цаў бе­ла­рус­кай шко­лы так­са­ма хо­чац­ца са­чыць: што ро­бяць, пра што зды­ма­юць.

Вось як, на­прык­лад, не лі­чыць бе­ла­рус­кай аў­та­ркай Да­р'ю Юр­ке­віч, якая зня­ла ка­рот­ка­мет­раж­ную кар­ці­ну «Ба­ба, Ва­ня і ка­за»? Са­ма жы­ве ў Фран­цыі, але ге­роі яе — з бе­ла­рус­кай вёс­кі. Ад­на — «Бо­жы дзьму­ха­вец» — вя­зе на тач­цы без­жыц­цё­вае це­ла. Згру­жае ка­ля ха­ты. Хо­дзіць на ша­шу — гры­бы пра­да­ваць. Ста­іць там га­дзі­на­мі по­бач з су­сед­кай, яшчэ ад­ной жы­хар­кай вёс­кі. Тая — агонь-ба­ба. Але га­лоў­ная ба­буль­ка з не­ве­ра­год­ны­мі ва­чы­ма, у якіх за­сты­лі слё­зы (ад­чу­ва­ец­ца, што на­збі­ра­лі­ся за ўсё жыц­цё), ад­ной­чы зды­мае аб­раз з по­ку­ці і ня­се яго той, дру­гой, з прось­бай, каб не пра­да­ва­ла яе сы­ноч­ку сі­ву­хі. Яму па­кі­дае за­піс­ку, каб па­ха­ваў з мі­рам. Апра­на­ец­ца ў чыс­тае. Хрыс­ціц­ца...

— Нам па­шчас­ці­ла з акт­ры­сай, — па­тлу­ма­чы­ла Да­р'я Юр­ке­віч. — Ве­ра То­ка­ра­ва — не­пра­фе­сій­ная акт­ры­са, вель­мі вы­тан­ча­ная жан­чы­на. Яна ўсё жыц­цё ма­ры­ла быць акт­ры­сай і пры­зна­ла­ся, што я фак­тыч­на эк­ра­ні­за­ва­ла яе жыц­цё. Яна яшчэ па­спе­ла сыг­раць гэ­тую ро­лю...

Ро­ля са­праў­ды кра­наль­ная. Кар­ці­на за­ўва­жа­на: прыз за леп­шую стуж­ку ў ка­рот­кім мет­ры ад жу­ры — ві­даць, ады­гра­ла ро­лю ме­на­ві­та ад­чу­ван­не Бе­ла­ру­сі, якое дае гэ­тая ка­рот­кая кар­ці­на.

Гэ­тае ад­чу­ван­не кра­і­ны мо­жа пры­хо­дзіць праз эк­ран і ў ін­шых жан­рах. У той жа ані­ма­цыі, якая сён­ня шмат у чым пра­цуе на на­цы­я­наль­ную куль­ту­ру, ка­лі ро­бяц­ца асвет­ніц­кія пра­ек­ты. І ў на­шай ані­ма­цыі ёсць ім­ёны і лю­дзі, якія ства­ра­юць цу­доў­ныя тво­ры. На­прык­лад, ка­ры­фей ані­ма­цый­на­га кі­но Ігар Вол­чак. Яго фільм «Рон­да кап­ры­чы­ё­за» пры­зна­ны леп­шым у ані­ма­цыі і зроб­ле­ны па-май­стэр­ску і з гу­ма­рам. І яшчэ ад­но імя — Іры­на Ку­дзю­ко­ва, якая ўмее ства­раць тон­кае кі­но, па­чуц­цё­вае. Вар­та па­гля­дзець яе «Каз­кі ста­ро­га пі­я­ні­на. Ша­пэн» (дып­лом жу­ры).

Ся­род поў­на­мет­раж­ных іг­ра­вых леп­шых не вы­яў­ле­на, хоць та­кія бы­лі прад­стаў­ле­ны. Тут са­мае га­лоў­нае — што бы­лі, ёсць. І дай Бог, бу­дуць. Та­му што, каб зды­маць кі­но ў Бе­ла­ру­сі, трэ­ба быць ча­ла­ве­кам апан­та­ным і са­ма­ах­вяр­ным.

За што?

На­прык­лад, вель­мі ці­ка­вая гіс­то­рыя з'яў­лен­ня дэ­бют­на­га філь­ма «Скры­жа­ван­не» На­стас­сі Мі­ра­шні­чэн­кі, які зды­маў­ся на пра­ця­гу го­да вы­ключ­на за ўлас­ныя срод­кі зды­мач­най гру­пы. Стуж­ка да­ку­мен­таль­ная, але пры­му­шае су­пер­ажы­ваць ге­рою, ра­зам з якім хо­дзіш па яго ву­лі­цах, ез­дзіш па яго марш­ру­тах. З ім ся­дзіш на вак­за­ле, спіш на лаў­цы. І пры гэ­тым ад­чу­ва­еш свят­ло ча­ла­ве­ка, у якім ня­ма крыў­ды, ня­ма злос­ці, які на­ват у та­кіх умо­вах імк­нец­ца ства­раць. Гэ­тыя эмо­цыі ўзмоц­не­ны асаб­лі­ва тым, што ра­зу­ме­еш: на эк­ра­не рэ­аль­ны ча­ла­век, які апы­нуў­ся ў ня­прос­тых жыц­цё­вых ва­рун­ках. Апы­нуў­ся — мяк­ка ска­за­на. Ён так жы­ве апош­нія 20 га­доў... Гіс­то­рыя мас­та­ка з Го­ме­ля Ва­ле­рыя Ляш­ке­ві­ча ўжо кра­ну­ла гле­да­чоў — не толь­кі ў Мін­ску: да­гэ­туль фільм зда­быў сім­па­тыі гле­да­чоў на Вар­шаў­скім кі­на­фес­ты­ва­лі. На­стас­ся Мі­ра­шні­чэн­ка ка­жа:

— Ка­лі мы па­зна­ё­мі­лі­ся з на­шым ге­ро­ем, я ска­за­ла: «Ва­ле­рый, я не зма­гу да­па­маг­чы вам вы­ра­шыць ва­ша пы­тан­не. Але па­ста­ра­юся зра­біць так, каб пра вас да­ве­да­ла­ся больш доб­рых лю­дзей, якія маг­лі б да­па­маг­чы». За гэ­ты год бы­ло зроб­ле­на шмат, каб па­леп­шыць яго жыц­цё: ад­кры­ты даб­ра­чын­ны ра­ху­нак, ла­дзі­лі­ся куль­тур­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ў пад­трым­ку. 15 сту­дзе­ня бы­лі пер­са­наль­ныя вы­ста­вы ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі і ў Го­ме­лі, у Па­ла­цы Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў. Ця­пер пла­ну­ем трэ­цюю вы­ста­ву. Ужо са­бра­на су­ма гро­шай, якая да­зва­ляе спа­дзя­вац­ца, што мы змо­жам на­быць яму дом. Акра­мя та­го, я пра­даю ары­гі­на­лы і рэ­пра­дук­цыі тво­раў Ва­ле­рыя Ляш­ке­ві­ча, каб уклас­ці цаг­лін­ку ў яго но­вы дом. Сён­ня наш фільм — гэ­та ўжо са­цы­яль­ны пра­ект да­па­мо­гі га­лоў­на­му ге­рою, мас­та­ку, які жы­ве на ву­лі­цы.

15-37

Гіс­то­рыя кра­ну­ла жу­ры: прыз «За леп­шы да­ку­мен­таль­ны фільм» у на­цы­я­наль­ным кон­кур­се. Леп­шых да­ку­мен­таль­ных у нас мо­жа быць не­каль­кі. Та­му і пры­зоў та­кіх жу­ры ўру­чы­ла два. Кар­ці­на «Аф­га­ні­стан. Я па­мя­таю». Жу­ры пры­зна­ец­ца: «Ры­да­лі пад­час яе ра­зам». Ска­за­лі «дзя­куй» і на­ват па­кла­ні­лі­ся ге­ро­ям гэ­та­га філь­ма, якія вый­шлі на сцэ­ну ра­зам з рэ­жы­сё­рам Ха­лі­мой Ха­са­на­вай. Гіс­то­рыя вай­ны, якой ні­бы­та не бы­ло: вы­ка­нан­не ін­тэр­на­цы­я­наль­на­га аба­вяз­ку. Але ў яе бы­лі ах­вя­ры, пры­чым не толь­кі з бо­ку жы­ха­роў Аф­га­ні­ста­на. Ах­вя­ры яе ёсць і ў Бе­ла­ру­сі, на­ват тыя, хто вяр­нуў­ся, — так­са­ма ах­вя­ры, лю­дзі, чыя па­мяць на­заў­сё­ды аб­па­ле­ная.

— Я ўдзяч­ная сва­ім ге­ро­ям, якія зра­бі­лі на­шу агуль­ную кар­ці­ну, — ка­жа Ха­лі­ма Ха­са­на­ва. — Дзя­кую ім за да­вер, які мне ака­за­лі, за тое, што пад­трым­лі­ва­лі мя­не і на­ват ма­лі­лі­ся. Та­му што лю­дзі, якія прай­шлі Аф­га­ні­стан, ра­зу­ме­юць, што трэ­ба зра­біць та­кое кі­но, каб яго по­тым па­гля­дзе­лі. Я тэ­му той вай­ны ўзні­ма­ла ра­ней у твор­час­ці. Але ха­чу ска­заць «дзя­куй» «Бе­ла­русь­філь­му», які пас­ля доў­га­га твор­ча­га пра­стою за­пра­сіў мя­не да пра­цы.

Яшчэ ад­ну вай­ну ўзга­да­лі да­ку­мен­та­ліс­ты ў філь­ме «Хро­ні­ка Мінск­ага ге­та» (рэ­жы­сёр Ула­дзі­мір Луц­кі), па­спра­ба­ваў­шы на­ват рэ­кан­стру­я­ваць не­ка­то­рыя мо­ман­ты і агу­чыць дзён­ні­кі і ўспа­мі­ны ўдзель­ні­каў тых па­дзей, якія вы­жы­лі. Ка­ла­саль­ная пра­ца ад­зна­ча­на дып­ло­мам жу­ры. Так­са­ма як і да­ку­мен­таль­ная стуж­ка Юрыя Га­ру­лё­ва «Прай­гра­ная гіс­то­рыя». Атрым­лі­ва­ю­чы свой дып­лом, рэ­жы­сёр са сцэ­ны дзя­ка­ваў зды­мач­най гру­пе, якая бес­ка­рыс­лі­ва пра­ца­ва­ла над філь­мам на пра­ця­гу 5 га­доў, і жон­цы Люд­мі­ле (ад­ной з чле­наў зды­мач­най гру­пы), якая ўвесь гэ­ты час дзя­лі­ла ся­мей­ны бюд­жэт на 2 част­кі, пры­чым не факт, што мен­шая з іх іш­ла на пра­цу над філь­мам.

Дзе­ля ча­го?

Са­мая ба­лю­чая тэ­ма для бе­ла­рус­ка­га кі­но: як і кім яно ро­біц­ца. І за якія гро­шы. На кім яно тры­ма­ец­ца — вя­до­ма. На апан­та­ных твор­цах, якія хо­чуць ра­біць, ня­гле­дзя­чы ні на што. І ро­бяць жа. Ці не па­ло­ва філь­маў з на­цы­я­наль­на­га кон­кур­су ство­ра­ны на не­за­леж­ных кі­на­сту­ды­ях аль­бо аў­та­ра­мі-эн­ту­зі­яс­та­мі. Яны спра­бу­юць неш­та ства­раць час­та без гро­шай ці за ўмоў­ныя, як гэ­та зра­біў Анд­рэй Ку­дзі­нен­ка з «Хард Рэ­бут», але ён яшчэ з ча­су пра­цы над пер­шым філь­мам («Аку­па­цыя. Міс­тэ­рыі») ве­дае, як гэ­та. Хоць ўсё ж ёсць ра­зу­мен­не: ёсць стуж­кі, тэ­мы, сцэ­на­рыі і за­ду­мы, ка­лі без па­трэб­ных гро­шай вар­та­га кі­но не атры­ма­ец­ца.

Та­му пад­час аб­мер­ка­ван­ня перс­пек­тыў бе­ла­рус­ка­га кі­но на «круг­лым ста­ле» га­вор­ка пай­шла пра тое, ку­ды на­кі­роў­ва­юц­ца срод­кі, якія вы­дат­коў­вае дзяр­жа­ва на кі­но, як яны раз­мяр­коў­ва­юц­ца па­вод­ле кон­кур­су, які па­він­на пра­во­дзіць Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры. І як (і ў за­леж­нас­ці ад ча­го) пры­ма­ец­ца ра­шэн­не пра тое, хто і коль­кі по­тым па­ві­нен вяр­нуць дзяр­жа­ве. Ад­на спра­ва — па­тра­ба­ван­ні да «Бе­ла­русь­філь­ма», ін­шая — пры­ват­ныя сту­дыі (дзя­куй, што яны не­дзе ёсць і неш­та ро­бяць!). Акра­мя та­го, ка­лі з'яў­ля­юц­ца ма­ла­дыя та­ле­на­ві­тыя лю­дзі, якія хо­чуць неш­та ра­біць — ім трэ­ба даць та­кую маг­чы­масць. Трэ­ба ка­лек­цы­я­ні­ра­ваць твор­чых лю­дзей (асаб­лі­ва рэ­жы­сё­раў), якіх у нас не так і шмат. Трэ­ба даць маг­чы­масць ай­чын­на­му гле­да­чу зна­ё­міц­ца з бе­ла­рус­кім кі­но, асаб­лі­ва да­ку­мен­та­ліс­ты­кай, але та­кой за­лы ня­ма на­ват у ста­лі­цы. І як мо­жа іс­на­ваць кі­но, ка­лі пра яго не ве­дае гля­дач і ня­ма шан­цу да­ве­дац­ца без на­леж­на­га «пра­соў­ван­ня», рэ­кла­мы? Той жа бе­ла­рус­кі фес­ты­валь «Буль­ба-му­ві» ча­мусь­ці збі­рае за­лы ў Вар­ша­ве. У нас на­цы­я­наль­ны кон­курс пер­шы, а ка­лі ёсць ма­гут­ная між­на­род­ная пра­гра­ма, ён ідзе як бы ў «да­дат­ку». Але ста­тус «на­цы­я­наль­ны» — асаб­лі­вы. І рэ­кла­ма­ваць ці прад­ста­віць та­кі кон­курс трэ­ба асаб­лі­ва, каб ай­чын­ны гля­дач мог зра­зу­мець: ёсць што гля­дзець у бе­ла­рус­кім кі­но. Та­му што ўсё на­са­мрэч — дзе­ля яго.

І гэ­ты кон­курс так­са­ма. Ці мы гэ­та зра­зу­ме­лі?

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

На­чаль­нік упраў­лен­ня кі­на­ві­дэа­мас­тац­тва Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Лі­соў­скі акрэс­ліў перс­пек­ты­вы для ай­чын­на­га кі­но:

Сён­ня пра­па­ноў­ва­ец­ца на­пра­мак раз­віц­ця і ўтры­ман­ня кі­не­ма­то­гра­фа за кошт са­мо­га кі­не­ма­то­гра­фа. Трэ­ба зра­біць та­кое кі­но, каб пра­даць і зняць но­вы фільм. Сё­ле­та не бы­лі вы­дзе­ле­ны гро­шы на кон­курс кі­на­пра­ек­таў, але мы спа­дзя­ём­ся, што ў на­ступ­ным го­дзе яны бу­дуць вы­дзе­ле­ны. Асноў­най за­да­чай за­ста­юц­ца здым­кі філь­маў, якія бу­дуць прад­стаў­ляць Бе­ла­русь як кі­не­ма­та­гра­фіч­ную рэс­пуб­лі­ку. Мі­ніс­тэр­ства пла­нуе ад­ста­яць па­зі­цыю вы­дат­коў­ван­ня бюд­жэт­ных срод­каў на на­цы­я­наль­ныя пра­дук­ты. На 2 дэ­бю­ты на­шых вы­пуск­ні­коў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, на дзі­ця­чае кі­но. Ёсць за­ду­ма эк­ра­ні­за­цыі тво­ра бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

Стар­шы­ня жу­ры На­цы­я­наль­на­га кон­кур­су, рэ­жы­сёр Ару­цюн Ха­чат­ран (Ар­ме­нія):

— Якасць кі­но заў­сё­ды ідзе ад коль­кас­ці. Трэ­ба час­цей зды­маць, і та­ды бу­дзе з'яў­ляц­ца больш доб­рых філь­маў. Я так зра­зу­меў, што ў вас за год зды­ма­ец­ца 2-3 мас­тац­кія філь­мы, 15-20 да­ку­мен­таль­ных і 3-4 муль­ты­плі­ка­цый­ныя. Амаль як у Ар­ме­ніі. Але мы ся­бе су­па­кой­ва­ем тым, што ў нас бы­ла вай­на, зем­ля­трус, а по­тым усё бу­дзе доб­ра. Мне дзіў­на, што ў вас зды­ма­юць. Та­му што кі­но — адзін з ін­стру­мен­таў на­цы­я­наль­най па­лі­ты­кі, бо прад­стаў­ляе бе­ла­рус­кую куль­ту­ру ў све­це.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.