Вы тут

Тры сталіцы абласных «Дажынак»


Леп­шых хле­ба­ро­баў Мін­шчы­ны, Го­мель­шчы­ны і Гро­дзен­шчы­ны на­пя­рэ­дад­ні пра­фе­сій­на­га свя­та ўша­на­ва­лі ва Уз­дзе, Бу­да-Ка­ша­лё­ве і Сло­ні­ме. На­га­даю, што пра­цаў­ні­кі вё­сак Брэсц­кай, Ма­гі­лёў­скай і Ві­цеб­скай аб­лас­цей не за­ста­лі­ся па-за ўва­гай: у Пін­ску, Кі­раў­ску і Га­рад­ку «Да­жын­кі» прай­шлі яшчэ ў ве­рас­ні.

Уз­да, Бу­да-Ка­ша­лёў і Сло­нім пры­ма­лі гас­цей і ўдзель­ні­каў аб­лас­ных «Да­жы­нак‑2014» у но­вым аб­ліч­чы. У пры­ват­нас­ці, на га­рад­ской пло­шчы ў Бу­да-Ка­ша­лё­ве з'я­віў­ся пер­шы ў рай­цэнт­ры фан­тан, у Сло­ні­ме пад­час свя­та хле­ба­ро­баў ура­чыс­та ад­кры­лі брон­за­вы па­мят­ны знак «Герб го­ра­да»…

У аб­ноў­ле­ных ра­ён­ных цэнт­рах па тра­ды­цыі пад­вя­лі вы­ні­кі сель­ска­гас­па­дар­ча­га го­да, уз­на­га­ро­дзі­лі пе­ра­да­ві­коў: ад­зна­чы­лі леп­шых кам­бай­не­раў, ва­дзі­це­ляў, апе­ра­та­раў зер­не­су­шыль­ных комп­лек­саў. Не за­ста­лі­ся без уз­на­га­род леп­шыя па па­каз­чы­ках ра­ё­ны, гас­па­дар­кі, спе­цы­я­ліс­ты, ме­ха­ні­за­та­ры, якія за­ня­лі пе­ра­да­выя па­зі­цыі на на­рых­тоў­цы кар­моў, вы­рошч­ван­ні лё­ну, у жы­вё­ла­га­доў­лі воб­лас­ці. Акра­мя та­го, для гас­цей свя­та ар­га­ні­за­ва­лі вы­ста­ву ка­ра­ва­яў, ра­ры­тэт­най і су­час­най сель­ска­гас­па­дар­чай тэх­ні­кі, дэ­гус­та­цыю пра­дук­цыі пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў, «го­рад май­строў» і, вя­до­ма, свя­точ­ныя кан­цэр­ты.

За­ста­ец­ца да­даць, што го­мель­скія хле­ба­ро­бы на­ма­ла­ці­лі амаль 1,7 міль­ё­на тон збож­жа пры ўра­джай­нас­ці 49 цэнт­не­раў з гек­та­ра, тра­ды­цый­на за­ня­ўшы пер­шае мес­ца ў рэс­пуб­лі­цы. Ся­род ра­ё­наў кра­і­ны ў лі­да­рах па ўра­джай­нас­ці — Гро­дзен­скі, які атры­маў 74 цэнт­не­ра збож­жа з гек­та­ра.

Рэ­парт­ажы ўлас­ных ка­рэс­пан­дэн­таў «Звяз­ды» з аб­лас­ных «Да­жы­нак» чы­тай­це ў блі­жэй­шым ну­ма­ры.

На­дзея ПАЎ­ЛА­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.