Вы тут

Турыстаў з Расіі стане больш


Ра­сі­я­нам ці­ка­вая Бе­ла­русь і як кра­і­на з ба­га­тай гіс­та­рыч­най спад­чы­най, і як вы­нік са­цы­яль­на­га экс­пе­ры­мен­та. Так, су­се­дзі жа­да­юць на­вед­ваць дзяр­жа­ву, у якой ня­ма за­сіл­ля буй­но­га ка­пі­та­лу, ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца дзяр­жаў­ны сек­тар эка­но­мі­кі, дзе не ад­мо­ві­лі­ся ад са­вец­кай спад­чы­ны. У той жа час ме­на­ві­та на­ша кра­і­на для ра­сі­ян з'яў­ля­ец­ца са­праўд­ным мас­том у Еў­ро­пу.

Да та­кіх вы­сноў прый­шлі ўдзель­ні­кі экс­перт­на-ме­дый­на­га фо­ру­му «Па­зна­ю­чы Са­юз­ную дзяр­жа­ву: ад Брэс­та да Ула­дзі­вас­то­ка», што пра­хо­дзіў у між­на­род­ным муль­ты­ме­дый­ным прэс-цэнт­ры між­на­род­на­га ін­фар­ма­цый­на­га агенц­тва «Ра­сія сён­ня» ў Маск­ве.

Як за­ўва­жыў у ві­таль­ным сло­ве дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­юз­най дзяр­жа­вы Ры­гор Ра­по­та, чым больш мы па­зна­ем ад­но ад­на­го, тым боль­шай ста­но­віц­ца ўза­ем­ная сім­па­тыя.

Па ін­фар­ма­цыі, агу­ча­най статс-сак­ра­та­ром — на­мес­ні­кам мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Ра­сіі Ры­го­рам Ка­ра­сі­ным, сё­ле­та на­зі­раў­ся рост ра­сій­скіх на­вед­валь­ні­каў у Бе­ла­русь. Асаб­лі­ва гэ­та­му спры­я­ла ад­сут­насць моў­на­га бар'­е­ра, віз, геа­гра­фіч­ная бліз­касць і, што са­мае га­лоў­нае, вы­со­кі ўзро­вень са­ні­тар­на-ку­рорт­на­га аб­слу­гоў­ван­ня ў кра­і­не.

— Пры­ваб­насць гэ­та­га на­прам­ку для ра­сій­ска­га ту­рыс­тыч­на­га рын­ку бу­дзе толь­кі ўзрас­таць, пры­ма­ю­чы да ўва­гі не­га­тыў­ны эфект увя­дзен­ня за­ход­ніх санк­цый, — пад­крэс­ліў прад­стаў­нік ра­сій­ска­га знеш­не­па­лі­тыч­на­га ве­дам­ства.

Ігар Пет­ры­шэн­ка, бе­ла­рус­кі па­сол у Ра­сіі, за­ўва­жыў, што ужо з дзе­вят­нац­цац­цю ра­сій­скі­мі рэ­гі­ё­на­мі пад­пі­са­ны па­гад­нен­ні аб су­пра­цоў­ніц­тве ў га­лі­не ту­рыз­му. Па­між суб'­ек­та­мі гас­па­да­ран­ня за­клю­ча­на больш за 750 да­га­во­раў. У Маск­ве, Санкт-Пе­цяр­бур­гу, Ка­лі­нінг­ра­дзе, Сма­лен­ску пра­цу­юць бе­ла­рус­кія ту­рыс­тыч­ныя ін­фар­ма­цый­ныя цэнт­ры.

Асаб­лі­вая ўва­га, пра што свед­чыць і наз­ва фо­ру­му, бы­ла на­да­дзе­на ту­рыс­тыч­на­му су­пра­цоў­ніц­тву ме­на­ві­та ў рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. Вы­сту­поў­цы ад­зна­ча­лі, што, у той час як гэ­тае ін­тэ­гра­цый­нае аб'­яд­нан­не па­спя­хо­вае ў па­лі­тыч­най, ганд­лё­ва-эка­на­міч­най, куль­тур­най сфе­рах, ту­рыс­тыч­ны на­прамак ха­рак­та­ры­зу­ец­ца па­куль што знач­ным не­рэа­лі­за­ва­ным па­тэн­цы­я­лам.

Спра­ва на­ват не ў тым, што ня­ма гро­шай на па­пу­ля­ры­за­цыю са­юз­на­га ту­рыз­му — бюд­жэт Са­юз­най дзяр­жа­вы на на­ступ­ны год склаў 5 міль­яр­даў ра­сій­скіх руб­лёў і не стаў мен­шым з‑за за­ход­ніх санк­цый і ін­фля­цыі ў Ра­сіі. Але з‑за не­рас­пра­ца­ва­нас­ці ту­рыс­тыч­на­га на­прам­ку на апош­ні амаль не вы­дат­ка­ва­на срод­каў. З дзе­вя­ці са­юз­ных пра­грам, якія сён­ня рэа­лі­зу­юц­ца, ня­ма ні­вод­най, цал­кам пры­све­ча­най раз­віц­цю ту­рыс­тыч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.