Вы тут

Гонар як брэнд


На Бе­ла­рус­кім тыд­ні мо­ды прай­шлі дэ­бют­ныя па­ка­зы ў пра­гра­ме «но­выя ім­ёны» (New Names) для ды­зай­не­раў-па­чат­коў­цаў, фі­на­ліс­та­мі якой ста­лі 6 ды­зай­не­раў. Яны і атры­ма­лі пра­ва на пер­шыя ў сва­ім жыц­ці кро­кі да шы­ро­кай аў­ды­то­рыі і бу­ду­чых па­куп­ні­коў. На­га­да­ем, што сё­лет­нім за­дан­нем ся­род ма­ла­дых твор­цаў бы­ло ства­рэн­не ка­лек­цыі, якая б ад­люст­роў­ва­ла лю­боў да Ра­дзі­мы, па­ва­гу да яе тра­ды­цый і мі­ну­ла­га.

15-7

FQ0R2812_u043Du043Eu0432u044Bu0439 u0440u0430u0437u043Cu0435u0440

 

Па­каз брэн­да Honar, які ўпер­шы­ню па­ба­чыў свет толь­кі год та­му, стаў са­праўд­ным шоу. Стыль мі­ні­ма­ліз­му: бе­лы і чор­ны ко­ле­ры ў спа­лу­чэн­ні з аку­рат­най стыль­най вы­шыў­кай бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый­ных узо­раў, на­ту­раль­ныя ба­ваў­ня­ныя і льня­ныя тка­ні­ны — ро­біць адзен­не брэн­да вель­мі эфект­ным. Акра­мя та­го, не­ка­то­рыя з ма­дэ­ляў мож­на бы­ло пры­ме­раць у шоу-ру­ме (ад­кры­тай вы­ста­ве-прэ­зен­та­цыі ды­зай­нер­ска­га адзен­ня) ад­ра­зу пас­ля па­ка­заў. Ра­дуе і кошт экс­па­на­таў. На­прык­лад, вы­дат­ная зруч­ная сум­ка з лё­ну з вы­шы­тым бе­ла­рус­кім ар­на­мен­там каш­туе 200 ты­сяч руб­лёў. «Па­куп­ні­кі на­ша­га адзен­ня не толь­кі лю­дзі, якія звя­за­ны з бе­ла­рус­кай куль­ту­рай па ро­дзе дзей­нас­ці, але і біз­нес­ме­ны», — ка­мен­туе за­сна­валь­нік брэн­да Па­вел Доў­нар.

FQ0R2744_u043Du043Eu0432u044Bu0439 u0440u0430u0437u043Cu0435u0440

 

FQ0R2753_u043Du043Eu0432u044Bu0439 u0440u0430u0437u043Cu0435u0440

 

FQ0R2748_u043Du043Eu0432u044Bu0439 u0440u0430u0437u043Cu0435u0440

15-9

За­ці­ка­ві­лі ка­лек­цыі і ін­шых ды­зай­не­раў: атры­ма­ла­ся пе­ра­даць лёг­касць бе­ла­рус­ка­га мен­та­лі­тэ­ту і зра­біць адзен­не, якое ад­па­вя­дае ча­су па фор­ме, а так­са­ма мэ­там кон­кур­су і па­тра­ба­ван­ням су­час­ных мод­ніц па сва­ёй эс­тэ­ты­цы — ду­шы. Са­праўд­ны го­нар ад­чу­ва­еш за ка­лек­цыю «Су­стрэ­ча» пе­ра­мож­цы кон­кур­су Ка­ця­ры­ны За­нько.

FQ0R2789_u043Du043Eu0432u044Bu0439 u0440u0430u0437u043Cu0435u0440

15-8

 

Калекцыя "Птушкі" Гражыны Закшэўскай, Гродна

Але­ся Ва­раб'­ё­ва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.