Вы тут

Як пазбавіцца адзіноты?


Апублікавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» 10.01.14 г.
_____________________________________________________________

Што такое сапраўдная адзінота? Як пазбавіцца ад гэтага пачуцця, знайсці водгук у іншых? Адказы на гэтыя пытанні — у прэм’ерным спектаклі «Гаральд і Мод» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Пастаноўку самай вядомай п’есы амерыканскага драматурга, сцэнарыста і кінарэжысёра аўстралійскага паходжання Коліна Хігцінса на віцебскай сцэне ажыццявіў мастацкі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Уладзімір Савіцкі. Гэта не першы досвед працы рэжысёра з коласаўскай трупай: ён паставіў у Віцебску «Ветрагоны» Уладзіслава Галубка і «Апошнія сведкі» Святланы Алексіевіч.

Гісторыя пра адзіноту ў інтэрпрэтацыі Уладзіміра Савіцкага пера-
тварылася ў лірычную камедыю пра маладога чалавека Гаральда Чэйзана і яго спосабы выражэння свайго «я». Занепакоеная юнацкімі, бунтарскімі выбрыкамі сына, маці спрабуе знайсці яму нявесту. А Гаральд тым часам знаёміцца з дзіўнаватай, адзінокай дамай Мод, якая таксама не жадае быць як усе. Яе шчырыя ўчынкі і бясконцая любоў да жыцця захапляе маладога чалавека. Мод адкрывае Гаральду новы свет прыгажосці і радасці.

— Кожны жыве пад замком, але можна расчыніць вокны, апусціць пад’ёмны мост, выйсці, убачыць іншых, агледзецца, паляцець!
О, як жа гэта цудоўна — пера-
скочыць цераз сцяну і спаць пад вольным небам! — кажа Мод.

Пастаноўка адбываецца на сцэне, якая круціцца. Дзеянне суправаджаецца харэаграфічнымі нумарамі пад акампанемент раяля. Яркія дэкарацыі і касцюмы, танцы і музыка ў жывым выкананні ствараюць выключна пазітыўную атмасферу, прасякнутую лірычнасцю, рамантыкай і вострым
гумарам.

Галоўныя ролі ў спектаклі выконваюць Яўген Бераснеў і Галіна Букаціна, таксама задзейнічаны ў пастаноўцы Анжаліка Баркоўская, Вольга Куляшова, Георгій Лойка, Вячаслаў Грушоў, Пётр Ламан, Анастасія Чыстабаева
і інш.

Таццяна ШЧЭРБА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.