Дарогу маладым!


Апублікавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» 10.01.14 г.
_____________________________________________________________

Арт-пляцоўка класічнага і сучаснага мастацтва
«Галерэя ДК» (гасцініца «Вікторыя Алімп») дорыць магчымасць зазірнуць у хатнюю калекцыю жывапісу маладых беларускіх мастакоў Таццяны і Валерыя Патворавых.

У экспазіцыю выстаўкі «З хатняй калекцыі» ўвайшлі любімыя працы аўтараў, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Некаторыя палотны ўжо не раз экспанаваліся ў Беларусі і за мяжой, але большая частка работ будзе прадстаўлена гледачам упершыню.

Карціны мастакоў звяртаюць на сябе ўвагу ўжо вядомай іх прыхільнікам маляўнічай манерай, магутнай энергетыкай, пазітыўным і шчырым успрыманнем свету. Любоў Патворавых дазваляе здзейсніць займальную вандроўку па гарадах Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі, Італіі. Кожная праца — зафіксаваны на палатне яркі і эмацыянальны аповед з жыцця мастакоў.

Заснежаны Піцер, Ніжагародскія цэрквы, сонечныя берагі Італіі, Парыжскія агні, кірмашовы дзень у Кобрыне... Правінцыяльная архітэктура і сталічныя праспекты, вытрыманыя ў строгасці бульвары і ўтульныя дворыкі — усё гэта творцы спрабуюць перакласці на мову жывапісу. Выразна адчуваецца пошук незвычайных ракурсаў, эксперыменты, эмацыянальная і экспрэсіўная манера пісьма. Маладыя мастакі Патворавы ўжо паспелі заваяваць прызнанне і любоў гледачоў. Галерысты бачаць у гэтай пары перспектыўных жывапісцаў.

Ганна ШЫМУК

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.