Вы тут

Дзіцячае «Еўрабачанне» выйграў прадстаўнік Італіі


А наша Надзея Місякова — сёмая

У су­бо­ту ве­ча­рам пры­хіль­ні­кі най­буй­ней­ша­га му­зыч­на­га кон­кур­су ў Еў­ро­пе атры­ма­лі ад­каз на пы­тан­не, ка­му да­ста­нец­ца га­лоў­ны прыз дзі­ця­ча­га «Еў­ра­ба­чан­ня‑2014». Апя­рэ­дзіў­шы са­пер­ні­каў з 15 кра­ін све­ту, 14‑га­до­вы прад­стаў­нік Іта­ліі Він­чэн­ца Кан­ці­е­ла ства­рыў ма­лень­кі цуд — вы­веў кра­і­ну-дэ­бю­тант­ку не прос­та ў лі­да­ры, а ад­ра­зу да пе­ра­мо­гі. Адзі­ны хлоп­чык-са­ліст на кон­кур­се з пес­няй «Ты — маё пер­шае вя­лі­кае ка­хан­не» на­браў у су­мес­ным га­ла­са­ван­ні жу­ры і гле­да­чоў 159 ба­лаў. Да­рэ­чы, гэ­та не пер­шы гуч­ны пос­пех для Він­чэн­ца: у ся­бе на ра­дзі­ме хлоп­чык пе­ра­мог у не­каль­кіх мяс­цо­вых пе­сен­ных шоу, а шы­ро­кую па­пу­ляр­насць зда­быў пас­ля ўдзе­лу ў на­цы­я­наль­ным тэ­ле­пра­ек­це «Tі lascіo una canzone» («Я па­кі­даю та­бе пес­ню»).

[caption id="attachment_61188" align="alignnone" width="600"]Бе­ла­рус­кая ўдзель­ні­ца На­дзея Мі­ся­ко­ва з пес­няй «Со­кал» на­бра­ла 71 бал. Бе­ла­рус­кая ўдзель­ні­ца На­дзея Мі­ся­ко­ва
з пес­няй «Со­кал» на­бра­ла 71 бал.[/caption]

Кры­сія То­да­ра­ва з Бал­га­рыі, якая пры пад­трым­цы бра­тоў-пі­я­ніс­таў Ха­са­на і Іб­ра­гі­ма Іг­на­та­вых на­бра­ла 147 ба­лаў, і Бе­ці з Ар­ме­ніі, чыя кам­па­зі­цыя «People of the Sun» атры­ма­ла 146 ба­лаў. Да­рэ­чы, як і ле­тась, пры­за­вая ста­ту­эт­ка з ла­га­ты­пам «Еў­ра­ба­чан­ня» бы­ла ўру­ча­на не толь­кі пе­ра­мож­цу, але і ўла­даль­ні­кам дру­го­га і трэ­ця­га мес­цаў.

Бе­ла­рус­кая ўдзель­ні­ца На­дзея Мі­ся­ко­ва з пес­няй «Со­кал» на­бра­ла 71 бал і апы­ну­ла­ся ў вы­ні­ко­вай таб­лі­цы на 7‑м мес­цы, пра­пус­ціў­шы на­пе­рад Маль­ту, Ра­сію і Укра­і­ну. Але гэ­та зу­сім не на­го­да лі­чыць вы­ступ­лен­не на­шай дзяў­чы­ны ня­ўда­лым: сё­ле­та на­са­мрэч ха­па­ла вель­мі моц­ных удзель­ні­каў, прос­та ка­мусь­ці па­шан­ца­ва­ла больш, ка­мусь­ці менш. Між ін­шым, па­вод­ле слоў са­мой Над­зеі, кан­ку­рэн­цыі па­між удзель­ні­ка­мі яна не ад­чу­ва­ла — на дзі­ця­чым «Еў­ра­ба­чан­ні» па­на­ва­ла ат­мас­фе­ра пры­яз­нас­ці і сяб­роў­ства.

Тым не менш Бе­ла­русь атры­ма­ла ба­лы прак­тыч­на ад усіх кра­ін-удзель­ніц кон­кур­су, а між­на­род­нае дзі­ця­чае жу­ры па­ста­ві­ла на­шай кра­і­не ад­ну з трох най­вы­шэй­шых ацэ­нак — 8. У сваю чар­гу, ацэн­кі бе­ла­ру­саў раз­мер­ка­ва­лі­ся на­ступ­ным чы­нам: 1 бал — Сла­ве­ніі, 2 — Іта­ліі, 3 — Кіп­ру, 4 — Гру­зіі, 5 — Ні­дэр­лан­дам, 6 — Укра­і­не, 7 — Бал­га­рыі, 8 — Маль­це, 10 — Ра­сіі, 12 — Ар­ме­ніі.

[caption id="attachment_61187" align="alignnone" width="600"]Галоўны прыз — у Вінчэнца! Галоўны прыз — у Вінчэнца![/caption]

Да­рэ­чы, па­ра­лель­на з «афі­цый­ным» пе­ра­мож­цам ар­га­ні­за­та­ры сё­лет­ня­га кон­кур­су пла­на­ва­лі вы­браць так­са­ма лі­да­ра ан­лайн-га­ла­са­ван­ня на сай­це www.junіoreurovіsіon.tv, у якім ме­лі­ся вы­ка­заць свае сім­па­тыі кра­і­ны, якія не ўдзель­ні­ча­юць у «Еў­ра­ба­чан­ні» — Аў­стра­лія, Бра­зі­лія, Но­вая Зе­лан­дыя, Кі­тай і ін­шыя. Ад­нак з‑за тэх­ніч­на­га збою сюр­пры­зу не ад­бы­ло­ся: на­плыў на­вед­ні­каў у пер­шыя ж хві­лі­ны га­ла­са­ван­ня пе­ра­вы­сіў маг­чы­мас­ці тэх­ні­кі, і яна ад­клю­чы­ла­ся. Та­му сё­ле­та спе­цы­яль­ны прыз вы­ра­шы­лі не ўру­чаць.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Тры най­леп­шыя вы­ні­кі Бе­ла­ру­сі на дзі­ця­чым «Еў­ра­ба­чан­ні»:

Ксе­нія Сіт­нік, 10 га­доў, 2005 год, Бель­гія, Ха­сельт.

Вы­нік — 1‑е мес­ца. (Вы­сту­па­ла пад апош­нім ну­ма­рам. Уся­го ўдзель­ні­ча­ла 16 кра­ін).

Пес­ня — рус­ка­моў­ная «Мы ра­зам», пе­да­гог па ва­ка­ле — ма­ма, Свят­ла­на Ста­цэн­ка.

Аляк­сей Жы­гал­ко­віч, 11 га­доў, 2007 год, Ні­дэр­лан­ды, Ра­тэр­дам.

Вы­нік — 1‑е мес­ца. (Вы­сту­паў пад ну­ма­рам 17. Уся­го ўдзель­ні­ча­ла 17 кра­ін).

Пес­ня — рус­ка­моў­ная «З сяб­ра­мі», пе­да­гог — спя­вач­ка Воль­га Врон­ская.

Анд­рэй Ку­нец, 10 га­доў, 2006 год, Ру­мы­нія, Бу­ха­рэст.

Вы­нік — 2‑е мес­ца. (Вы­сту­паў пад ну­ма­рам 12. Уся­го ўдзель­ні­ча­ла 15 кра­ін).

Пес­ня — рус­ка­моў­ная «Но­вы дзень», пе­да­гог — Свят­ла­на Ста­цэн­ка.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.