Вы тут

Каля 12 млрд рублёў замежных інвестыцый


Сё­ле­та за 9 ме­ся­цаў у рэ­аль­ны сек­тар эка­но­мі­кі (акра­мя бан­каў) за­меж­ныя ін­вес­та­ры ўкла­лі 11,7 млрд до­ла­раў, што на 7% больш, чым за ад­па­вед­ны пе­ры­яд ле­тась, па­ве­да­мі­лі ў На­цы­я­наль­ным ста­тыс­тыч­ным ка­мі­тэ­це.

Асноў­ны­мі ін­вес­та­ра­мі ар­га­ні­за­цый кра­і­ны бы­лі суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня Ра­сіі (42,2% ад усіх ін­вес­ты­цый), Злу­ча­на­га Ка­ра­леў­ства (18,9%), Ні­дэр­лан­даў (12%), Кіп­ра (6,3%), Аў­стрыі (3,4%) і Гер­ма­ніі (3,1%). Най­боль­шыя су­мы за­меж­ных ін­вес­ты­цый па­сту­пі­лі ў ар­га­ні­за­цыі ганд­лю (33,1% ад усіх ін­вес­ты­цый), транс­пар­ту (25,3%) і пра­мыс­ло­вас­ці (22,2%).

Ва­ла­вое па­ступ­лен­не пра­мых за­меж­ных ін­вес­ты­цый ад­па­вя­дае до­лі ў па­ме­ры 69% ад усіх за­меж­ных ін­вес­ты­цый. А асноў­най фор­май пры­цяг­нен­ня пра­мых ін­вес­ты­цый бы­лі даў­га­выя ін­стру­мен­ты (82,1% ад агуль­на­га аб'­ёму пра­мых ін­вес­ты­цый). За­па­зы­ча­насць за та­ва­ры, ра­бо­ты, па­слу­гі ў аб'­ёме ва­ла­во­га па­ступ­лен­ня пра­мых за­меж­ных ін­вес­ты­цый за 9 ме­ся­цаў сё­ле­та скла­ла 6,1 млрд до­ла­раў.

Най­боль­шыя су­мы ва­ла­вых пра­мых за­меж­ных ін­вес­ты­цый бы­лі на­кі­ра­ва­ны ў ар­га­ні­за­цыі ганд­лю (43% ад усіх пра­мых ін­вес­ты­цый), транс­пар­ту (35,6%) і пра­мыс­ло­вас­ці (11,5%).

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.