Вы тут

КААРДЫНАЦЫЯ ДЗЕЯННЯЎ


Пад­час па­шы­ра­на­га па­ся­джэн­ня рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та РГА «Бе­лая Русь» быў пры­ня­ты план пад­рых­тоў­кі і ўдзе­лу ар­га­ні­за­цый­ных струк­тур аб'­яд­нан­ня ў вы­бар­чай кам­па­ніі 2015 го­да па вы­ба­рах прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі.

18-31

18-31

 

 

Згод­на з пла­нам

Вы­бар­чая кам­па­нія ў гра­мад­скім аб'­яд­нан­ні прой­дзе ў 7 эта­паў. Пад­час пер­ша­га, пад­рых­тоў­ча­га эта­пу сфар­мі­ру­юць рэ­гі­я­наль­ныя шта­бы па ка­ар­ды­на­цыі дзей­нас­ці пад­спра­ва­здач­ных ар­га­ні­за­цый­ных струк­тур у пе­ры­яд кам­па­ніі. Так­са­ма пад­рых­ту­юць на­зі­раль­ні­каў за пра­цай ка­мі­сій, іні­цы­я­тыў­ныя гру­пы па збо­ры под­пі­саў, агі­та­цый­ныя гру­пы. На дру­гім, ар­га­ні­за­цый­ным эта­пе прой­дзе вы­лу­чэн­не прад­стаў­ні­коў аб'­яд­нан­ня ў склад вы­бар­чых ка­мі­сій. Га­лоў­най па­дзе­яй трэ­ця­га эта­пу ста­не вы­лу­чэн­не кан­ды­да­та ў прэ­зі­дэн­ты Бе­ла­ру­сі. Пад­час чац­вёр­та­га эта­пу бу­дзе сфар­мі­ра­ва­ны вы­бар­чы фонд. На пя­тым — прой­дзе пе­рад­вы­бар­ная агі­та­цыя. Га­ла­са­ван­не за кан­ды­да­таў і пад­вя­дзен­не вы­ні­каў пра­ду­гле­джа­на шос­тым і сё­мым эта­па­мі. Акра­мя та­го, пры­ня­та ра­шэн­не аб ства­рэн­ні рэс­пуб­лі­кан­ска­га шта­ба па ка­ар­ды­на­цыі дзей­нас­ці ар­га­ні­за­цый­ных струк­тур РГА «Бе­лая Русь» у пе­ры­яд вы­бар­чай кам­па­ніі і на­зі­ран­нем за хо­дам га­ла­са­ван­ня. Кі­ра­ваць шта­бам бу­дзе стар­шы­ня «Бе­лай Ру­сі», пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Радзь­коў.

Кан­са­лі­да­цыя гра­ма­дзян­скай су­поль­нас­ці

Стар­шы­ня «Бе­лай Ру­сі» ад­зна­чыў, што аб'­яд­нан­не пры­зна­ча­на для кан­са­лі­да­цыі гра­ма­дзян­скай су­поль­нас­ці ка­ля на­цы­я­наль­на­га лі­да­ра. Адзін з мо­ман­таў та­кой кан­са­лі­да­цыі, па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Радзь­ко­ва, гэ­та вы­ба­ры Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі.

«Да вы­ба­раў за­стаў­ся амаль год. Для гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня па­лі­тыч­най на­кі­ра­ва­нас­ці гэ­та мо­мант іс­ці­ны», — звяр­нуў ува­гу Аляк­сандр Радзь­коў.

Вар­та так­са­ма ад­зна­чыць, што РГА «Бе­лая Русь» 17 ліс­та­па­да ад­зна­чае 7‑ю га­да­ві­ну сва­ёй пра­цы ў са­цы­яль­на-па­лі­тыч­най сфе­ры жыц­ця гра­мад­ства. У ра­дах ар­га­ні­за­цыі на­ліч­ва­ец­ца ка­ля 147 тыс. гра­ма­дзян.

Ня­ма не­аб­ход­нас­ці ста­на­віц­ца пар­ты­яй

У РГА «Бе­лая Русь» па­куль не ба­чаць не­аб­ход­нас­ці ста­на­віц­ца па­лі­тыч­най пар­ты­яй, але пра­ца ў гэ­тым кі­рун­ку вя­дзец­ца, пад­крэс­ліў Аляк­сандр Радзь­коў.

«Усе ак­ту­аль­ныя па­лі­тыч­ныя пы­тан­ні нам уда­ец­ца вы­ра­шаць у скла­дзе гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня. Мы па­бу­да­ва­лі б пар­тый­ны прын­цып, але гэ­ты пра­цэс па­ві­нен прай­сці ў раз­віц­ці: гэ­та і на­яў­насць па­лі­тыч­на­га стрыж­ня, і ло­зун­гу, і наз­вы пар­тыі. Прый­дзе час — мы з гэ­тым вы­зна­чым­ся», — ска­заў Аляк­сандр Радзь­коў.

Уся­кая пра­ца вар­тая, і яе трэ­ба вы­кон­ваць

Пад­час па­шы­ра­на­га па­ся­джэн­ня Аляк­сандр Радзь­коў так­са­ма ад­зна­чыў, што ў Бе­ла­ру­сі лю­дзі не вель­мі ша­ну­юць свае пра­цоў­ныя мес­цы.

«Трэ­ба зра­біць так, каб ча­ла­век зра­зу­меў, што ўся­кая пра­ца вар­тая і яе трэ­ба вы­кон­ваць. Вя­до­ма, па­він­на быць і год­ная апла­та. Але мы не мо­жам ураў­на­ваць пра­цу хі­рур­га і ня­нькі. Та­му што аба­вяз­кі ня­нькі мо­жа вы­кон­ваць і хі­рург, а хі­рур­гам вы­ха­валь­нік ні­ко­лі не ста­не. Хоць і там, і там пра­ца вель­мі цяж­кая», — рас­тлу­ма­чыў Аляк­сандр Радзь­коў.

Ён звяр­нуў ува­гу, што ра­бот­ні­кі сіс­тэ­мы аду­ка­цыі, вы­ха­валь­ні­кі ў дзі­ця­чых сад­ках і на­стаў­ні­кі з'яў­ля­юц­ца знач­ным рэ­сур­сам у рэа­лі­за­цыі па­стаў­ле­ных за­дач.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.