Вы тут

Падзяка за працу


Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўзна­га­ро­дзіў ра­бот­ні­каў роз­ных сфер дзей­нас­ці за шмат­га­до­вую плён­ную пра­цу, узор­нае вы­ка­нан­не служ­бо­вых аба­вяз­каў, аса­біс­тыя муж­насць і ад­ва­гу, пра­яў­ле­ныя ў ба­раць­бе са зла­чын­нас­цю і пры лік­ві­да­цыі над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый, знач­ны ўклад у па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не мо­ла­дзі, да­сяг­нен­не вы­со­кіх вы­твор­чых па­каз­чы­каў у аў­та­ма­бі­ле­бу­да­ван­ні, бу­даў­ніц­тве, пра­мыс­ло­вас­ці і сель­скай гас­па­дар­цы, за­слу­гі ў раз­віц­ці на­ву­кі, аду­ка­цыі, мас­тац­тва, куль­ту­ры і спор­ту. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­пі­саў ад­па­вед­ны ўказ, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Ор­дэ­нам «За служ­бу Ра­дзі­ме» ІІІ сту­пе­ні ўзна­га­ро­джа­ны пал­коў­нік унут­ра­най служ­бы Ві­кен­цій Ва­ры­каш, пал­коў­нік Аляк­сандр Мі­наў і ге­не­рал-ма­ёр унут­ра­най служ­бы Ва­сіль Сце­па­нен­ка.

Ор­дэ­на «За аса­біс­тую муж­насць» уда­сто­е­ны па­смя­рот­на стар­шы лей­тэ­нант мі­лі­цыі Па­вел Груз­дзеў.

Ор­дэ­нам Па­ша­ны ад­зна­ча­ны ге­не­раль­ны кан­струк­тар — на­чаль­нік на­ву­ко­ва-тэх­ніч­на­га цэнт­ра ААТ «Бе­лАЗ» — кі­ру­ю­чая кам­па­нія хол­дын­гу «Бе­лАЗ-Хол­дынг» Аляк­сандр Яго­раў, на­чаль­нік упраў­лен­ня аду­ка­цыі і са­цы­яль­на-куль­тур­най сфе­ры апа­ра­ту Са­ве­та Мі­ніст­раў Але­на Сі­ва­ло­ба­ва, стар­шы­ня са­ве­та Мін­скай га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі ве­тэ­ра­наў вай­ны ў Аф­га­ні­ста­не «Па­мяць» гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз ве­тэ­ра­наў вай­ны ў Аф­га­ні­ста­не» Ула­дзі­мір Шо­каў.

Рэк­тар Ма­гі­лёў­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та хар­ча­ван­ня Вя­ча­слаў Шар­шу­ноў уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

Акра­мя та­го, шэ­раг спе­цы­я­ліс­таў у роз­ных сфе­рах дзей­нас­ці ўда­сто­е­ны ме­да­лёў, га­на­ро­вых зван­няў і па­дзя­кі Прэ­зі­дэн­та.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.