Вы тут

Кучук замяніў Ганчарэнку ў «Кубані»


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае, чым скон­чы­ла­ся гіс­то­рыя са зваль­нен­нем Вік­та­ра Ган­ча­рэн­кі, што да­па­маг­ло брас­таў­ча­нам пе­рай­граць «За­граб» і хто ўзна­ча­ліў мін­скіх «Цмо­каў».

1. Збор­ная Бе­ла­ру­сі па фут­бо­ле са­сту­пі­ла ка­ман­дзе Іс­па­ніі (0:3) і па­цяр­пе­ла трэ­цяе па­ра­жэн­не за­пар у ква­лі­фі­ка­цыі Еў­ра-2016. Ад­зна­чым, што гэ­та быў пер­шы матч Анд­рэя Зыг­ман­то­ві­ча ў якас­ці га­лоў­на­га трэ­не­ра бе­ла­рус­кай збор­най. І ад­ра­зу ж на­стаў­нік пай­шоў на кар­ды­наль­ныя зме­ны ў скла­дзе, вы­пус­ціў­шы на по­ле дэ­бю­тан­таў — аба­рон­цаў са­лі­гор­ска­га «Шах­цё­ра» Сяр­гея Мат­вей­чы­ка і Аляк­сея Януш­ке­ві­ча. Тым не менш гэ­тыя кад­ра­выя ра­шэн­ні не паў­плы­ва­лі на ма­лю­нак гуль­ні. Бе­ла­ру­сы дзей­ні­ча­лі ма­руд­на, без асаб­лі­вай па­гро­зы для ва­рот Іке­ра Ка­сіль­я­са, ды яшчэ і са­мі па­мы­ля­лі­ся ў аба­ро­не. Як вы­нік, у ся­рэ­дзі­не пер­ша­га тай­ма па­да­печ­ныя дэль Бос­ке за­бі­лі два га­лы... з роз­ні­цай у хві­лі­ну. Яшчэ адзін мяч за­ля­цеў у ва­ро­ты Юрыя Жаў­но­ва ў па­чат­ку дру­го­га тай­ма.

У якас­ці асноў­най пры­чы­ны прой­гры­шу Анд­рэй Зыг­ман­то­віч на­зваў ме­на­ві­та дэ­фі­цыт аба­рон­цаў: «Зра­зу­ме­ла, ня­прос­та бы­ло зма­гац­ца з ка­ман­дай эк­стра-кла­са. Іс­пан­цы гу­ля­юць у ак­тыў­ны фут­бол, хут­ка ру­ха­юц­ца, кож­ны з іх — са­праў­ды май­стар сва­ёй спра­вы. Але, ня­гле­дзя­чы на па­ра­жэн­не, ду­маю, ёсць ары­ен­ці­ры, ку­ды ру­хац­ца да­лей. Так, у нас дэ­фі­цыт фут­ба­ліс­таў: траў­ма­ва­ны Фі­лі­пен­ка, у ся­рэ­дзі­не пер­ша­га тай­ма атры­маў па­шко­джан­не Мар­ты­но­віч. Але ў цэ­лым хлоп­цы ста­ра­лі­ся... Што маг­лі на той мо­мант, зра­бі­лі».

Да­да­дзім, што збор­ная Бе­ла­ру­сі за­хоў­вае толь­кі тэ­а­рэ­тыч­ныя шан­цы на вы­хад з гру­пы.

2. Экс-трэ­нер БА­ТЭ Вік­тар Ган­ча­рэн­ка па­кі­дае «Ку­бань». За год пад кі­раў­ніц­твам бе­ла­рус­ка­га ця­пер на­стаў­ні­ка «Ку­бань» за­ма­ца­ва­ла­ся ў гру­пе лі­да­раў тур­нір­най таб­лі­цы ра­сій­ска­га чэм­пі­я­на­ту і ця­пер зай­мае пя­тае мес­ца. Тым не менш кі­раў­ніц­тва клу­ба пры­ня­ло ра­шэн­не зволь­ніць па­спя­хо­ва­га трэ­не­ра, тлу­ма­ча­чы гэ­та «не­да­стат­ко­вай жорст­кас­цю ў ста­сун­ках з фут­ба­ліс­та­мі», што мо­жа не­га­тыў­на паў­плы­ваць на бу­ду­чыя вы­ні­кі ка­ман­ды. Ці­ка­ва, што на зме­ну Ган­ча­рэн­кі ў «Ку­бань» вер­нец­ца Ле­а­нід Ку­чук.

3. БГК ім. Мяш­ко­ва зда­быў дру­гую пе­ра­мо­гу на гру­па­вой ста­дыі Лі­гі чэм­пі­ё­наў, на сва­ёй пля­цоў­цы пе­рай­граў­шы «За­граб» — 28:22. Га­лоў­ны трэ­нер брас­таў­чан Жэль­ка Ба­біч ад­зна­чыў, што перш за ўсё пос­пех яго ка­ман­дзе пры­нес­ла вы­дат­ная аба­ро­на. Вы­со­ка аца­ніў гуль­ню «мяш­коў­цаў» і на­стаў­нік «За­гра­ба» Ве­ся­лін Ву­ё­віч: «Я б ха­цеў па­він­ша­ваць БГК з пе­ра­мо­гай. Брас­таў­ча­не ўсю гуль­ню па­каз­ва­лі сур'­ёз­ны ганд­бол — з са­ма­га яе па­чат­ку. Са­пер­нік лепш дзей­ні­чаў пры кід­ках з за­дняй лі­ніі, ды і тэх­ніч­ных па­мы­лак бы­ло менш. У Брэст мы пры­еха­лі з ап­ты­міз­мам, але ўсе на­шы пла­ны раз­бу­ры­лі­ся яшчэ ў па­чат­ку су­стрэ­чы».

Ця­пер БГК імя Мяш­ко­ва зай­мае чац­вёр­тае мес­ца ў гру­пе А.

4. Бас­кет­боль­ны клуб «Цмо­кі-Мінск» атры­маў пер­шую пе­ра­мо­гу ў Адзі­най лі­зе ВТБ, пе­рай­граў­шы «Ені­сей» — 94:88. Леп­шым у скла­дзе мін­чан стаў Ар­цём Яка­вен­ка: на яго ра­хун­ку 15 ач­коў і 7 пад­бо­раў. Ці­ка­ва, што лі­та­раль­на на­пя­рэ­дад­ні гэ­та­га мат­ча ў ка­ман­ды змя­ніў­ся га­лоў­ны трэ­нер. Ця­пер «дра­ко­наў» трэ­ні­руе вя­до­мы бе­ла­рус­кі спе­цы­я­ліст Ігар Гры­шчук, які, быў­шы гуль­цом, шмат га­доў пра­пра­ца­ваў у Поль­шчы. Ма­быць, но­вы на­стаў­нік да­па­мо­жа «Цмо­кам» вый­сці з кры­зі­су?

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.