Вы тут

Метад бізуна і перніка


Нац­банк пра­па­нуе ўвес­ці аба­вяз­ко­вае SMS-ін­фар­ма­ван­не ўла­даль­ні­каў плас­ты­ка­вых кар­так і ад­мя­ніць аба­вяз­ко­вую вы­да­чу карт-чэ­каў у кра­мах

Для па­спя­хо­ва­га раз­віц­ця ў кра­і­не сіс­тэ­мы без­на­яў­ных пла­ця­жоў Нац­банк Бе­ла­ру­сі бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­ваць як ме­та­ды сты­му­ля­ван­ня, так і пры­му­су. Толь­кі ад­мі­ніст­ра­цый­ны­мі ме­та­да­мі з па­зі­цыі сі­лы бан­каў­скі рэ­гу­ля­тар ста­ноў­ча­га вы­ні­ку да­сяг­нуць не змо­жа, упэў­не­ны на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Сяр­гей Дуб­коў.

19-441

Ра­зам з тым, Нац­банк вы­ра­шыў звяр­нуць ува­гу на шэ­раг мо­ман­таў у сіс­тэ­ме без­на­яў­ных раз­лі­каў. Да ча­су пік — 1 сту­дзе­ня 2016 го­да, ка­лі нам не­аб­ход­на атры­маць аб'­ёмы без­на­яў­ных пла­ця­жоў у па­ме­ры 50%, — за­стаў­ся прак­тыч­на год, а тэн­дэн­цыі па­ве­лі­чэн­ня іс­ну­ю­чых аб'­ёмаў та­кіх пла­ця­жоў Нац­банк не ра­ду­юць. Ме­на­ві­та та­му рэ­гу­ля­тар сён­ня за­вяр­шыў рас­пра­цоў­ку нар­ма­тыў­на­га да­ку­мен­та, які рэг­ла­мен­туе зме­ны ў ін­струк­цыю аб па­рад­ку здзяйс­нен­ня апе­ра­цый з бан­каў­скі­мі пла­цеж­ны­мі карт­ка­мі. Рэ­гу­ля­тар раз­ліч­вае, што да кан­ца го­да ён бу­дзе пры­ня­ты.

Прын­цып ну­ля­вой ад­каз­нас­ці

Ад­на з на­ва­цый да­ку­мен­та скла­да­ец­ца ў тым, каб бан­кі аба­вяз­ко­ва пра­па­ноў­ва­лі клі­ен­там афарм­ляць па­слу­гу SMS-ін­фар­ма­ван­ня аб ру­ху гра­шо­вых срод­каў на іх улас­ным ра­хун­ку пры атры­ман­ні карт­кі. Гэ­та па­слу­га плат­ная. Ка­лі клі­ент вы­ра­шыць, што та­кая па­слу­га яму не па­трэб­на, то для гэ­та­га яму не­аб­ход­на бу­дзе на­пі­саць ад­па­вед­ную за­яву, якая по­тым рэ­гіст­ру­ец­ца бан­кам. На­вош­та рэ­гу­ля­та­ру трэ­ба вы­дум­ляць па­доб­ныя скла­да­нас­ці?

Сяр­гей Дуб­коў лі­чыць, што аба­вяз­ко­вае ін­фар­ма­ван­не лю­дзей па карт­цы аў­та­ма­тыч­на па­вя­лі­чыць праз­рыс­тасць усіх апе­ра­цый з вы­ка­ры­стан­нем «плас­ты­ку». А гэ­та, у сваю чар­гу, да­зво­ліць бан­кам сва­бод­на вы­ка­рыс­тоў­ваць прын­цып ну­ля­вой ад­каз­нас­ці. Па сут­нас­ці, ця­пер для бан­каў вы­шэй зга­да­ны прын­цып ро­біц­ца аба­вяз­ко­вым. Па­ве­дам­лен­ні аб не­санк­цы­я­на­ва­най апе­ра­цыі раз­гля­да­юц­ца і пры­ма­ец­ца ра­шэн­не аб вяр­тан­ні гро­шай бан­ка­мі на пра­ця­гу 45 дзён, ка­лі апе­ра­цыя бы­ла здзейс­не­на на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, і 90 дзён — ка­лі за ме­жа­мі кра­і­ны.

Ад­нак, ад­мо­ва клі­ен­та ад SMS-ін­фар­ма­ван­ня мо­жа тлу­ма­чыц­ца бан­кам, як не­жа­дан­не ча­ла­ве­ка ка­рыс­тац­ца прын­цы­пам ну­ля­вой ад­каз­нас­ці. «Прын­цып ну­ля­вой ад­каз­нас­ці і яго якас­нае вы­ка­нан­не — гэ­та ін­стру­мент кан­ку­рэнт­най ба­раць­бы», — пад­крэс­ліў Сяр­гей Дуб­коў.

На­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня Нац­бан­ка па­ве­да­міў, што ў боль­шас­ці вы­пад­каў бан­кі вяр­та­юць клі­ен­там гро­шы, якія знік­лі з іх ра­хун­каў. З мо­ман­ту рэ­ка­мен­да­цыі Нац­бан­ка аб прын­цы­пе ну­ля­вой ад­каз­нас­ці — з лю­та­га гэ­та­га го­да — коль­касць зва­ро­таў ад гра­ма­дзян на гэ­ты конт не пе­ра­вы­сі­ла трох дзя­сят­каў.

З тэр­мі­на­ла­мі «тар­ма­зіць» не трэ­ба

У блі­жэй­шы час ганд­лё­вым кроп­кам роз­на­га аб'­ёму спат­рэ­біц­ца ўста­на­віць вя­лі­кую коль­касць пла­цеж­ных тэр­мі­на­лаў. Нац­банк ацэнь­вае та­кі аб'­ём у па­ме­ры ка­ля 150-160 ты­сяч штук. На­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня Нац­бан­ка на­га­даў пра ад­па­вед­ную па­ста­но­ву Са­ве­та Мі­ніст­раў і На­цы­я­наль­на­га бан­ка, згод­на з якой аплат­ныя тэр­мі­на­лы па­він­ны быць аба­вяз­ко­ва ўста­ноў­ле­ны ва ўсіх па­віль­ё­нах і кі­ёс­ках, са­на­то­ры­ях, да­мах (ба­зах) ад­па­чын­ку, азда­раў­лен­чых цэнт­рах (комп­лек­сах), на чы­гу­нач­ных стан­цы­ях, ка­лі яны аб­слу­гоў­ва­юць больш за 250 па­са­жы­раў у су­ткі і на іх ёсць лі­ніі су­вя­зі, у так­сі і на ды­яг­нас­тыч­ных стан­цы­ях, дзе пра­вод­зяць тэх­ніч­ны агляд транс­парт­ных срод­каў. Гэ­тую апе­ра­цыю юры­дыч­ныя асо­бы і ІП па­він­ны пра­вес­ці ў пе­ра­лі­ча­ных аб'­ек­тах: на­ле­та да 1 лі­пе­ня — у га­ра­дах аб­лас­но­га пад­па­рад­ка­ван­ня і Мін­ску, да 1 сту­дзе­ня 2016 го­да — у га­ра­дах ра­ён­на­га пад­па­рад­ка­ван­ня, а да 1 лі­пе­ня 2017 го­да — на ўсёй тэ­ры­то­рыі кра­і­ны.

Сяр­гей Дуб­коў па­ве­да­міў, што пра­вер­кі суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня па­каз­ва­юць, што мно­гія з іх ад­кла­да­юць уста­ноў­ку тэр­мі­на­лаў на по­тым, ма­ты­ву­ю­чы гэ­та тым, што да край­ня­га тэр­мі­ну яшчэ шмат ча­су. «Нель­га да­во­дзіць сі­ту­а­цыю да кры­тыч­най, каб по­тым у маі-чэр­ве­ні на­ступ­на­га го­да не на­зі­раць іс­тэ­ры­ку і вя­лі­кія чэр­гі», — па­пя­рэдж­вае на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня Нац­бан­ка. Ён пад­крэс­ліў, што тэр­мі­ны пе­ра­но­сіц­ца не бу­дуць, і за­клі­каў суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня не за­цяг­ваць з уста­ноў­кай не­аб­ход­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

«Моц­ная карт­ка» па пра­гра­ме ла­яль­нас­ці

Ця­пер у Нац­бан­ку ра­зу­ме­юць, што ад­ны­мі ад­мі­ніст­ра­цый­ны­мі ме­ра­мі раз­віц­цё без­на­яў­ных пла­ця­жоў у кра­і­не не за­бяс­пе­чыш. Та­му рэ­гу­ля­тар ві­тае лю­быя ін­шыя спо­са­бы, у тым лі­ку пра­гра­мы ла­яль­нас­ці.

Рэс­пуб­лі­кан­скую ка­а­лі­цый­ную пра­гра­му ла­яль­нас­ці «Моц­ная карт­ка» прэ­зен­та­ва­лі Пла­цеж­ная сіс­тэ­ма «БЕЛ­КАРТ» і Бел­ін­вест­банк. Тры­маль­ні­кі гэ­тай карт­кі змо­гуць атрым­лі­ваць зніж­кі ў прад­пры­ем­ствах — удзель­ні­ках пра­гра­мы. Па­куль іх 17. Гэ­та сет­кі ма­га­зі­наў абут­ку, адзен­ня для дзя­цей і да­рос­лых, аў­та­за­пра­ва­чныя стан­цыі і ін­шыя ганд­лё­выя аб'­яд­нан­ні. Ды­рэк­тар пла­цеж­най сіс­тэ­мы БЕЛ­КАРТ Аляк­сандр Сот­ні­каў па­ве­да­міў, што пра­ект рэа­лі­зу­ец­ца як муль­ты­брэн­да­вы і муль­ты­бан­каў­скі. Гэ­та зна­чыць, што да яго мо­гуць да­лу­чыц­ца но­выя ганд­лё­выя сет­кі і но­выя бан­кі. Ча­ка­ец­ца, што ў хут­кім ча­се да гэ­тай пра­гра­мы да­лу­чац­ца БПС-Ашчадбанк і Тэх­на­банк. Ця­пер БЕЛ­КАРТ вя­дзе пе­ра­мо­вы яшчэ з дву­ма бан­ка­мі.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.