Вы тут

Экстракт чарніц: што за эфект?


У ап­тэ­ках не­скла­да­на знай­сці ле­ка­выя срод­кі на асно­ве чар­ніц. Ад­нак што та­ко­га ёсць у чар­ні­цах, з-за ча­го іх пры­зна­ла ў тым лі­ку аф­таль­ма­ло­гія?

19-4

Яшчэ ў XVІ ста­год­дзі чар­ні­цы пры­мя­ня­лі для ля­чэн­ня жоў­це­ка­мя­нё­вай хва­ро­бы, цын­гі, каш­лю, ту­бер­ку­лё­зу. Паз­ней эк­стракт з пла­доў чар­ніц па­чы­на­юць пры­мя­няць у тэ­ра­піі дыя­рэі, ды­зен­тэ­рыі, за­па­лен­ні слі­зіс­тай ро­та­вай по­лас­ці і глот­кі. Ад­вар ліс­ця ўжы­ва­лі як цук­ра­па­ні­жаль­ны сро­дак. Су­час­ныя на­ву­ко­выя ме­ды­цын­скія да­сле­да­ван­ні, пры­све­ча­ныя пры­мя­нен­ню прэ­па­ра­таў чар­ніц, звя­за­ны ў асноў­ным з вы­ву­чэн­нем іх эфек­тыў­нас­ці пры са­су­дзіс­тай аф­таль­ма­ла­гіч­най па­та­ло­гіі і са­су­дзіс­тых ус­клад­нен­нях цук­ро­ва­га дыя­бе­ту.

Чар­ні­цы змя­шча­юць не толь­кі глю­ко­зу, фрук­то­зу, цук­ро­зу, але і ар­га­ніч­ныя кіс­ло­ты (лі­мон­ную, яб­лыч­ную, ян­тар­ную, хін­ную, шчаў­е­вую, ма­лоч­ную), пек­ці­ны, ду­біль­ныя рэ­чы­вы, бэ­та-ка­ра­цін, ры­ба-
ф­ла­він, мар­га­нец, жа­ле­за, ні­ка­ці­на­вую і аскар­бі­на­вую кіс­ло­ты, фла­ва­но­і­ды. Апош­нія маюць ма­гут­ную ан­ты­ак­сі­дант­ную ак­тыў­нас­ць, ста­бі­лі­зу­юць ма­ле­ку­лы ка­ла­ге­ну і па­ска­ра­юць яго бія­сін­тэз, зні­жа­юць пра­ні­каль­насць і лом­касць ка­пі­ля­раў.

Упер­шы­ню здоль­насць па­вы­шаць васт­ры­ню зро­ку ў эк­страк­ту чар­ніц вы­яві­лі фран­цуз­скія да­след­чы­кі пры на­зі­ран­ні лёт­чы­каў бры­тан­скіх ВПС пад­час Дру­гой су­свет­най вай­ны, якія на стар­це пе­рад нач­ны­мі вы­ле­та­мі ўжы­ва­лі чар­ніч­ны джэм! Гэ­та па­ляп­ша­ла зро­ка­вую адап­та­цыю ва ўмо­вах змяр­кан­ня і цем­ры. З та­го ча­су бы­ло пра­ве­дзе­на шмат роз­ных да­сле­да­ван­няў на жы­вё­лах і лю­дзях. І вось аб чым вя­до­ма сён­ня.

• Мяр­ку­ец­ца, што фла­ва­но­і­ды чар­ніц мо­гуць за­бяс­пе­чыць ка­лі не па­ляп­шэн­не глі­ке­міч­на­га про­фі­лю, то пра­фі­лак­ты­ку са­су­дзіс­тых і не­ўра­ла­гіч­ных па­ру­шэн­няў пры цук­ро­вым дыя­бе­це.

• У экс­пе­ры­мен­тах на жы­вё­лах з ма­дэл­лю рэў­ма­то­ід­на­га арт­ры­ту эк­стракт чар­ніц вы­клі­каў уме­ра­ны су­праць­за­па­лен­чы эфект.

• У жан­чын з дыс­ме­на­рэ­яй (ба­лю­чы­мі ме­сяч­ны­мі) пры­мя­нен­не эк­страк­ту чар­ніц на пра­ця­гу 3 дзён да па­чат­ку цык­ла і на пра­ця­гу мен­стру­а­цыі су­пра­ва­джа­ла­ся зні­жэн­нем ін­тэн­сіў­нас­ці та­за­вых бо­ляў, па­чуц­ця на­пру­жан­ня ў ма­лоч­ных за­ло­зах, млос­ці, ця­жа­ру і ацё­каў у на­гах.

• Пры­ём эк­страк­ту чар­ніц у до­зе 480 мг на су­ткі на пра­ця­гу 30-60 су­так змян­шаў ве­ра­год­насць тром­баў­тва­рэн­ня.

• На экс­пе­ры­мен­таль­ных ма­дэ­лях пеп­тыч­най яз­вы ў жы­вёл бы­ла пра­дэ­ман­стра­ва­на су­праць­яз­ва­вая ак­тыў­насць эк­страк­ту.

• Прэ­па­ра­ты бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці на асно­ве стан­дар­ты­за­ва­на­га па ан­та­цы­я­ні­дзі­нах эк­страк­ту чар­ніц па­ка­за­лі, на­прык­лад, што на фо­не пры­мя­нен­ня та­ко­га прэ­па­ра­та, як «Чар­ні­цы-МІК» (531 мг/сут) ця­гам ме­ся­ца па­ляп­ша­ец­ца пе­ры­фе­рыч­ны зрок; змян­ша­юц­ца не­ка­то­рыя зме­ны сят­чат­кі пры дыя­бе­тыч­най рэ­ці­на­па­тыі, стрым­лі­ва­ец­ца пра­грэс па­шко­джан­няў сят­чат­кі ў хво­рых на цук­ро­вы дыя­бет.

Святлана БАРЫСЕНКА. 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.