Вы тут

Схавацца ад даўгоў


Ці лёг­ка пры­му­сіць не­пла­цель­шчы­каў раз­ліч­вац­ца?

Амаль кож­ны дзя­ся­ты бе­ла­рус — даў­жнік. На ад­ных ві­сяць штра­фы ДАІ і бан­каў­скія крэ­ды­ты, ін­шыя ўжо не пер­шы ме­сяц ві­на­ва­тыя за ка­му­нал­ку, а хтось­ці прос­та шка­дуе гро­шай на сва­іх дзя­цей. Пры­му­сіць іх пла­ціць — пра­ца су­до­ва­га вы­ка­наў­цы. Уве­ча­ры, за­мест та­го, каб ад­па­чы­ваць до­ма за куб­кам гар­ба­ты, пры­ста­вы хо­дзяць па ква­тэ­рах і на­вед­ва­юць даў­жні­коў. Наш ка­рэс­пан­дэнт ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі ад­дзе­ла пры­му­со­ва­га вы­ка­нан­ня Пар­ты­зан­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы вы­пра­ві­ла­ся ў адзін з та­кіх рэй­даў.

[caption id="attachment_61330" align="alignnone" width="600"]19-17 Спа­чат­ку даў­жні­коў шу­ка­юць па ад­ра­сах, дзе яны пра­пі­са­ны. Не заў­сё­ды па­спя­хо­ва: не­ка­то­рым не­пла­цель­шчы­кам ляг­чэй збег­чы на ін­шую ква­тэ­ру, чым вяр­нуць гро­шы.[/caption]

Пад­ма­ну­тая сям'я

На ўчас­так мы вы­яз­джа­ем ка­ля шас­ці ве­ча­ра. Ра­ней ня­ма сэн­су — до­ма ні­ко­га не за­спе­ем. Сён­ня на­вед­ва­ем тых, хто, як той ка­заў, «за­ля­цеў на гро­шы». За кож­ным — доўг у не­каль­кі ты­сяч до­ла­раў.

— Вы ўпэў­не­ны, што хо­ча­це па­ехаць? — пы­тае мя­не на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла Ка­ця­ры­на Гу­ба­рэ­віч-Ча­ля­дзін­ская. — Роз­ныя вы­пад­кі бы­ва­юць.

Па пер­шым ад­ра­се — бан­каў­скі даў­жнік. Муж­чы­на на­браў ка­ля дзя­сят­ка крэ­ды­таў: на дзе­сяць, на двац­цаць міль­ё­наў руб­лёў. Агуль­ная су­ма, якую трэ­ба вяр­нуць, скла­дае аж двац­цаць ты­сяч до­ла­раў. Дзве­ры ква­тэ­ры нам ад­чы­ні­ла ма­ла­дая блан­дзін­ка ў бла­кіт­ным ха­ла­це — сяст­ра на­ша­га даў­жні­ка

— Юрыя до­ма ня­ма, — па­ве­да­мі­ла жан­чы­на.

— А яго жон­ка?

— Вунь у тым па­коі ся­дзіць.

Пра­хо­дзім да жон­кі. Аб­лез­лы ды­ван на пад­ло­зе, сце­ны без шпа­ле­раў. Ра­зам са сва­ім ма­лень­кім сы­нам жан­чы­на ся­дзіць на лож­ку і гля­дзіць тэ­ле­ві­зар.

— Вы ве­да­е­це, што ў ва­ша­га му­жа даў­гоў на дзвес­це міль­ё­наў? — пы­тае Ка­ця­ры­на Ва­сіль­еў­на. — Вяр­нуць не мо­жа­це? Та­ды бу­дзем апіс­ваць ма­ё­масць.

Каш­тоў­ных рэ­чаў у па­коі ма­ла. За­бі­ра­ем толь­кі тэх­ні­ку: ра­дыё­тэ­ле­фон, ка­лон­кі, ноў­тбук.

— Я не ма­гу вам ад­даць кам­п'ю­тар, мне трэ­ба да се­сіі рых­та­вац­ца!— абу­ра­ец­ца жан­чы­на.

[caption id="attachment_61331" align="alignnone" width="600"]19-18 Ка­ця­ры­на Ва­сіль­еў­на апіс­вае ма­ё­масць. Ка­лі праз 10 дзён не­пла­цель­шчык не раз­лі­чыц­ца з даў­га­мі, яго рэ­чы рас­пра­да­дуць.[/caption]

Ка­лі яе муж не вер­не па­зы­ку, гэ­тую тэх­ні­ку рас­пра­да­дуць праз дзе­сяць дзён, і гас­па­да­ры яе больш не ўба­чаць. Хлоп­чык, што па­куль увесь час ці­ха гля­дзеў мульт­філь­мы, пад­бег да ма­мы.

— Да­вай ска­жам, што гэ­та мае рэ­чы і іх нель­га за­бі­раць... — шэп­ча ма­лы.

Жан­чы­на гла­дзіць сы­на па га­ла­ве, су­па­кой­вае, а са­ма тэ­ле­фа­нуе му­жу, які і не ду­мае спя­шац­ца да­до­му.

— Юра, у ця­бе сум­лен­не ёсць? — у жон­кі ад шо­ку амаль пра­па­дае го­лас. — Ты што ро­біш са мной? Яны за­раз усё вы­не­суць, ра­зу­ме­еш?

— На што ён хоць гро­шы па­тра­ціў? — ці­ка­віц­ца прад­стаў­нік бан­ка Гар­дзей Ста­цэн­ка, які сён­ня так­са­ма да­лу­чыў­ся да рэй­да.

— Ды на па­лю­боў­ні­цу сваю ру­дую спус­ціў усё! — упэў­не­на сяст­ра Юрыя. — Мы ні ка­пей­кі не ба­чы­лі.

Пас­ля ві­зі­ту на пер­шую ква­тэ­ру мя­не не па­кі­да­юць дум­кі пра пад­ма­ну­тую сям'ю і… жу­дас­ны пах, што за­стаў­ся на воп­рат­цы. Шка­да хлоп­чы­ка, які вы­му­ша­ны рас­ці ў бруд­ным па­коі і з не­на­дзей­ным баць­кам.

Кан­фіс­ка­ваць тэ­ле­ві­зар і… са­ба­ку

Яшчэ ад­на­го бан­каў­ска­га даў­жні­ка, што на­па­зы­чаў на дзе­сяць ты­сяч до­ла­раў, мы до­ма так­са­ма не за­спе­лі. Це­шча ска­за­ла, што ён ра­зам з жон­кай і тры­ма дзець­мі па­ехаў у Го­мель — на за­роб­кі. Жан­чы­на па­ка­за­ла нам не­каль­кі квіт­коў: дач­ка за­пла­ці­ла міль­ён руб­лёў, каб хоць не­як раз­лі­чыц­ца з даў­га­мі му­жа. Але гэ­та­га, зра­зу­ме­ла, не­да­стат­ко­ва.

— Аб'­явім у кры­мі­наль­ны вы­шук, — вы­ра­шае Ка­ця­ры­на Ва­сіль­еў­на.

Су­до­выя вы­ка­наў­цы ма­юць пра­ва апі­саць амаль усю ма­ё­масць у па­мяш­кан­ні, дзе пра­пі­са­ны даў­жнік. Да­ку­мен­ты на мэб­лю і тэх­ні­ку дзе­ся­ці­га­до­вай даў­нас­ці рэд­ка за­хоў­ва­юц­ца, та­му, ка­му якія рэ­чы са­праў­ды на­ле­жаць, бу­дзе вы­ра­шаць ужо суд. Так і атрым­лі­ва­ец­ца: гро­шы не вяр­тае адзін ча­ла­век, а па­ку­ту­юць праз гэ­та яго род­ныя.

Лю­дзей, якія не мо­гуць за­пла­ціць па сва­іх крэ­ды­тах, хапае. Не ўсе ўваж­лі­ва чы­та­юць да­га­вор, а по­тым не ра­зу­ме­юць, ад­куль на­бег­ла столь­кі пра­цэн­таў і як з гэ­тым раз­лі­чыц­ца. Ві­на­ва­тыя і са­мі бан­кі. Толь­кі адзін­кі тэ­ле­фа­ну­юць пры­ста­вам, каб спы­таць, ці вар­та па­зы­чаць гро­шы пэў­на­му ча­ла­ве­ку.

Да­рэ­чы, пра апі­сан­не ма­ё­мас­ці. Су­до­выя вы­ка­наў­цы мо­гуць за­браць на­ват свой­скіх жы­вёл. Тым больш што не­ка­то­рыя па­ро­ды каш­ту­юць больш за ты­ся­чу до­ла­раў. Ме­ра кры­ху эк­за­тыч­ная, але эфек­тыў­ная. Прад­стаў­нік бан­ка ўспа­мі­нае, як ад­ной­чы за даў­гі кан­фіс­ка­ваў у жан­чы­ны са­ба­ку. На на­ступ­ны дзень пры­бег яе муж і вяр­нуў усе гро­шы, каб за­браць да­до­му лю­бі­ма­га га­да­ван­ца.

[caption id="attachment_61329" align="alignnone" width="600"]19-16 У не­ка­то­рых па­мяш­кан­нях на­ват кан­фіс­ка­ваць не бы­ло ча­го.[/caption]

Па­куль едзем у ма­шы­не, су­пра­цоў­ні­кі ад­дзе­ла пе­ра­бі­ра­юць свае па­пе­ры. Ся­род даў­жні­коў ёсць і та­кія, хто па­ві­нен толь­кі не­каль­кі ты­сяч руб­лёў. Уво­гу­ле на ад­на­го пры­ста­ва ў ме­сяц пры­па­дае ў ся­рэд­нім 139 вы­ка­наў­чых да­ку­мен­таў. Апош­нім ча­сам па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць даў­жні­коў са штра­фа­мі фо­та- і ві­дэа­фік­са­цыі. Ёсць і тыя, хто ўхі­ля­ец­ца ад вы­пла­ты алі­мен­таў. Ка­ця­ры­на Ва­сіль­еў­на з усмеш­кай згад­вае, як адзін з та­кіх клі­ен­таў ха­ваў­ся ад іх за ха­ла­дзіль­ні­кам. З не­сум­лен­ны­мі алі­мент­ні­ка­мі і ін­шы­мі не­пла­цель­шчы­ка­мі, да­рэ­чы, ця­пер ляг­чэй пра­ца­ваць. Той факт, што іх мо­гуць па­зба­віць пра­ва кі­ра­ваць аў­та­ма­бі­лем і не вы­пус­ціць за мя­жу, пры­му­шае лю­дзей пла­ціць.

Крэ­дыт на га­рэл­ку

У на­ступ­най ква­тэ­ры нас ча­ка­ла гіс­то­рыя, якой па­зайз­дрос­ці­лі б сцэ­на­рыс­ты лю­бо­га се­ры­я­ла. Ба­га­ты муж­чы­на ажа­ніў­ся з пра­він­цый­най дзяў­чы­най, га­доў на 15 ма­ла­дзей­шай за яго, і праз пэў­ны час раз­вёў­ся. Ма­ё­масць вы­ра­шы­лі не дзя­ліць, але жан­чы­на па­жа­да­ла за­браць аў­та­ма­біль. Та­ды бы­лы муж за­па­тра­ба­ваў вяр­нуць па­ло­ву кош­ту ма­шы­ны — 24 ты­ся­чы до­ла­раў. Свае гро­шы ён па­куль так і не атры­маў. Жон­ка па-ра­ней­ша­му пра­пі­са­на ў ква­тэ­ры му­жа. Спаг­наль­нік па­тлу­ма­чыў, што яна рэд­ка з'яў­ля­ец­ца до­ма: за­бра­ла ўсе свае фут­ры і з'е­ха­ла не­ку­ды. Дач­ку на­ват па­кі­ну­ла. Ня­даў­на, праў­да, зноў аб'­яві­ла­ся: ра­зам з ад­ва­ка­там на­ста­ві­ла ў па­ко­ях «жуч­коў».

— Ча­му ж вы шлюб­ны да­га­вор не скла­лі?

— Ка­лі жэ­няц­ца, ні­хто не ду­мае пра раз­вод, — па­ціс­кае пля­чы­ма ба­га­цей. — Хі­ба я адзін та­кі? У су­се­да на ніж­нім па­вер­се — там ква­тэ­ра больш за маю ў два ра­зы — па­доб­ная сі­ту­а­цыя.

Адзін з даў­жні­коў нам прос­та не ад­чы­ніў дзве­ры, хоць дак­лад­на зна­хо­дзіў­ся до­ма. На­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла пры­зна­ец­ца, што час­цей так і бы­вае:

— Яны ж ве­да­юць, што іх шу­ка­юць. Гэ­та нам з жур­на­ліс­та­мі шан­цуе — амаль ва ўсе ква­тэ­ры трап­ля­ем.

Ча­сам пры­ста­вы су­ты­ка­юц­ца з не­адэ­кват­ны­мі па­во­дзі­на­мі. Агрэ­сіў­ныя не­пла­цель­шчы­кі мо­гуць і па­біць, і кі­пе­нем аб­ліць, і спус­ціць са­бак.

Апош­ні на сён­ня ад­рас — не­пры­кмет­ная ста­рая ха­та. Тут жы­ве муж­чы­на, які па­ві­нен бан­ку 35 міль­ё­наў руб­лёў. У па­ро­зе нас су­стрэ­ла яго бы­лая жон­ка:

— Пра­ходзь­це, ён там ля­жыць, не ўстае.

«Зра­зу­ме­ла, — па­ду­ма­лі мы, — ужо па­спеў на­піц­ца і не тры­ма­ец­ца на на­гах». Ка­лі ўба­чы­лі муж­чы­ну, бы­лі ў шо­ку. На фо­та ў паш­пар­це ў яго круг­лы, укорм­ле­ны твар. З лож­ка на нас гля­дзеў схуд­не­лы і ня­мог­лы ча­ла­век. Вы­свет­лі­ла­ся, што ў муж­чы­ны цы­роз пе­ча­ні. Даў­жнік не­каль­кі ра­зоў ка­дзі­ра­ваў­ся, але бес­па­спя­хо­ва. Апош­ні раз пра­тры­маў­ся без га­рэл­кі амаль год. Та­ды і крэ­дыт узяў — на ма­шы­ну. І зноў са­рваў­ся. Аў­та­ма­біль пра­піў, а за­раб­ляць не бы­ло ка­лі.

— Доў­га, на­пэў­на, не пра­жы­ве, — ка­жа жан­чы­на. — Мы раз­вя­лі­ся пяць га­доў та­му, але не ма­гу ж яго кі­нуць. Куп­ляю ле­кі за свой кошт.

Да­до­му збі­ра­ем­ся ўжо поз­на ўве­ча­ры.

— І так амаль кож­ны дзень, — уз­ды­хае Ка­ця­ры­на Ва­сіль­еў­на. — Па пят­ні­цах толь­кі на ўчас­так не вы­хо­дзім: ня­хай лю­дзі ад­па­чы­ва­юць. Ды і са­мім хо­чац­ца да­до­му ра­ней пры­ехаць, пра­вес­ці ве­чар з сям'­ёй.

На­тал­ля Луб­неў­ская. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.