Вы тут

Паспрабаваць свае сілы


Дня­мі ў На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук пра­хо­дзіць Між­на­род­ная на­ву­ко­ва-прак­тыч­ная кан­фе­рэн­цыя «Мо­ладзь у на­ву­цы — 2014». Ме­ра­пры­ем­ства ла­дзіц­ца ўжо ў адзі­нац­ца­ты раз і збі­рае ма­ла­дых на­ву­коў­цаў, ас­пі­ран­таў, ма­гіст­ран­таў, сту­дэн­таў і школь­ні­каў. Сё­ле­та ў фо­ру­ме ўдзель­ні­ча­юць больш за 400 ча­ла­век з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Ка­зах­ста­на, Ар­ме­ніі, Поль­шчы, Літ­вы, Бал­га­рыі і ін­шых кра­ін.

— На маю дум­ку, кан­фе­рэн­цыя «Мо­ладзь у на­ву­цы» з'яў­ля­ец­ца свое­асаб­лі­вым трэ­ні­ро­вач­ным плац­дар­мам для ўсіх, хто хо­ча па­спра­ба­ваць свае сі­лы, — лі­чыць Аляк­сей ТРУ­ХА­НАЎ, на­мес­нік стар­шы­ні Са­ве­та ма­ла­дых ву­чо­ных НАН Бе­ла­ру­сі, кан­ды­дат фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук. — У пер­шую чар­гу для тых, хто, маг­чы­ма, не па­спеў вы­зна­чыц­ца са сфе­рай, якая яму ці­ка­вая, ці не да кан­ца ма­ты­ва­ва­ны для та­го, каб пай­сці ў на­ву­ку. На­ша ме­ра­пры­ем­ства як­раз дае маг­чы­масць па­спра­ба­ваць ся­бе. Бо іс­нуе пэў­ная праб­ле­ма: мно­гія ма­ла­дыя лю­дзі пас­ля ўні­вер­сі­тэ­та ідуць пра­ца­ваць да­след­чы­ка­мі без на­леж­най ма­ты­ва­цыі, на­прык­лад, па раз­мер­ка­ван­ні. Ні­чо­га доб­ра­га з гэ­та­га звы­чай­на не атрым­лі­ва­ец­ца. Та­му трэ­ба ўсі­мі маг­чы­мы­мі спо­са­ба­мі пад­трым­лі­ваць ма­ла­дых на­ву­коў­цаў, якія гэ­тую ма­ты­ва­цыю ма­юць.

У ме­жах кан­фе­рэн­цыі за­пла­на­ва­на пра­вя­дзен­не «круг­ла­га ста­ла» пад наз­вай «Перс­пек­ты­вы між­на­род­на­га на­ву­ко­ва-тэх­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва ма­ла­дых ву­чо­ных», пад­час яко­га ўдзель­ні­кі аб­мяр­ку­юць пы­тан­ні ар­га­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ня І Еў­ра­зій­ска­га на­ву­ко­ва­га фо­ру­му ма­ла­дых ву­чо­ных. Уся­го на кан­фе­рэн­цыі бу­дзе пра­ца­ваць 12 сек­цый, ся­род якіх — і тра­ды­цый­ная «Пер­шы крок у на­ву­ку», дзе вы­сту­пяць на­ву­чэн­цы школ і гім­на­зій кра­і­ны. Уся­го ў пра­гра­му ме­ра­пры­ем­ства ўклю­ча­на 340 дак­ла­даў.

— Су­пра­цоў­ніц­тва на­ву­ко­вай мо­ла­дзі Бе­ла­ру­сі і Ар­ме­ніі ак­ты­ві­за­ва­ла­ся тры га­ды та­му, — га­во­рыць Ге­ворг ВАР­ДА­НЯН, стар­шы­ня Са­ве­та ма­ла­дых ву­чо­ных НАН Ар­ме­ніі. — Ужо дру­гі раз мы бя­ром удзел у кан­фе­рэн­цыі «Мо­ладзь у на­ву­цы». Ура­жан­ні ад ме­ра­пры­ем­ства вель­мі доб­рыя. Мне па­да­ба­ец­ца, што ўдзел у ім бя­руць лю­дзі з са­мых роз­ных кут­коў Бе­ла­ру­сі, не толь­кі са ста­лі­цы. Гэ­та вель­мі важ­на. Ды і ўво­гу­ле лю­бое ма­ла­дзёж­нае на­ву­ко­вае ме­ра­пры­ем­ства мае вя­лі­кую каш­тоў­насць, бо яно фар­мі­руе ін­тэ­ле­кту­аль­ную бу­ду­чы­ню кра­і­ны. Акра­мя не­па­срэд­на­га ўдзе­лу ў кан­фе­рэн­цыі, мы пла­ну­ем пад­пі­саць да­га­вор аб су­пра­цоў­ніц­тве ў сфе­ры ма­ла­дзёж­най на­ву­кі. Та­кі крок да­па­мо­жа нам больш ак­тыў­на зай­мац­ца су­мес­ны­мі пра­ек­та­мі, ра­зам пра­ца­ваць над пра­гра­ма­мі па гран­тах і мно­гае ін­шае. Та­му па­доб­ныя кан­фе­рэн­цыі — гэ­та яшчэ і доб­рая пля­цоў­ка для двух­ба­ко­вых пе­ра­моў.

XІ Між­на­род­ная на­ву­ко­ва-прак­тыч­ная кан­фе­рэн­цыя за­вер­шыц­ца 21 ліс­та­па­да пад­вя­дзен­нем вы­ні­каў і ўзна­га­ро­джан­нем пе­ра­мож­цаў у Вя­лі­кай кан­фе­рэнц-за­ле Прэ­зі­ды­у­ма На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.