Вы тут

Бліжэй, чым падаецца


Што ўплы­вае на ска­ра­чэн­не ад­лег­лас­ці па­між Мінск­ам і Па­ры­жам

Бе­ла­русь і Фран­цыя не ма­юць агуль­най мя­жы і з'яў­ля­юц­ца кра­і­на­мі з вель­мі роз­най па­лі­тыч­най, эка­на­міч­най і геа­куль­тур­най ва­гой, але на­шы ін­та­рэ­сы шчыль­на пе­ра­пля­та­юц­ца. Для Фран­цыі, як для гуль­ца су­свет­на­га ўзроў­ню, ус­ход­не­еў­ра­пей­скі рэ­гі­ён заўж­ды быў ад­ным з пры­яры­тэ­таў ус­ход­няй па­лі­ты­кі. З ін­ша­га бо­ку, Бе­ла­русь шмат ча­го пе­ра­ня­ла ў Фран­цыі як у па­лі­тыч­най, так і ў куль­тур­най сфе­ры. За 23 га­ды не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі ўза­е­ма­дзе­ян­не між на­шы­мі кра­і­на­мі па­сту­по­ва на­рас­тае, пры­чым ад­ра­зу па трох склад­ні­ках: куль­тур­ным, эка­на­міч­ным і па­лі­тыч­ным.

Най­лепш ідуць спра­вы ў сфе­ры куль­ту­ры. Трэ­ба ад­зна­чыць эфек­тыў­ную пра­цу па­соль­стваў абедз­вюх кра­ін, якія ар­га­ні­зу­юць рэ­гу­ляр­ныя фо­ру­мы, гаст­ро­лі, су­стрэ­чы га­ра­доў-па­бра­ці­маў, вы­ста­вы на­цы­я­наль­на­га мас­тац­тва, лі­та­ра­ту­ры, кі­но і г.д. Збе­ра­га­ец­ца і да­сле­ду­ец­ца агуль­ная гіс­та­рыч­ная спад­чы­на, звя­за­ная як з на­па­ле­о­наў­скі­мі ча­са­мі, так і з па­дзея­мі Дру­гой су­свет­най вай­ны: у Ба­ры­са­ве рэ­гу­ляр­на пра­хо­дзяць ме­ма­ры­яль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы «Бя­рэ­зі­на», уша­ноў­ва­ец­ца па­мяць эс­кад­рыл­лі «Нар­ман­дыя-Нё­ман». Бе­ла­русь па­спя­хо­ва су­пра­цоў­ні­чае з Фран­цы­яй і ў га­лі­не асве­ты: у Го­ме­лі двац­ца­ты год дзей­ні­чае Фран­ка-Бе­ла­рус­кі ін­сты­тут кі­ра­ван­ня, а бе­ла­рус­кая мо­ладзь мае маг­чы­масць атрым­лі­ваць аду­ка­цыю ў Фран­цыі. Па­доб­ны куль­тур­ны і аду­ка­цый­ны аб­мен трэ­ба ві­таць і па­шы­раць, бо гэ­та доў­га­тэр­мі­но­выя ін­вес­ты­цыі ў друж­бу на­шых на­ро­даў.

Але ва ўмо­вах су­свет­на­га кры­зі­су на пер­шае мес­ца вы­хо­дзяць эка­на­міч­ныя ад­но­сі­ны. Бе­ла­русь вы­зна­ча­ец­ца ся­род пост­са­вец­кіх кра­ін сва­ёй гас­па­дар­чай праг­ма­тыч­нас­цю. У Фран­цыі эка­на­міч­ныя кан­так­ты так­са­ма заўж­ды ідуць па­пе­ра­дзе па­лі­тыч­ных, бо ства­ра­юць не­аб­ход­ную ат­мас­фе­ру да­ве­ру і фар­мі­ру­юць рэ­аль­ны па­ра­дак дня для афі­цый­най дып­ла­ма­тыі.

Та­му аб­са­лют­на прад­ка­заль­ным з'яў­ля­ец­ца той пра­грэс у біз­нес-сфе­ры, які на­зі­ра­ец­ца ў апош­нія 5 га­доў: у 2013 го­дзе ў Па­ры­жы ад­быў­ся эка­на­міч­ны фо­рум «Ад Брэс­та да Брэс­та», зі­мой 2014 го­да па­чаў пра­ца­ваць Фран­ка-бе­ла­рус­кі дзе­ла­вы клуб, а ня­даў­на, у каст­рыч­ні­ку, ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вую па­ла­ту Па­ры­жа на­ве­да­ла прад­стаў­ні­чая бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя, якая прэ­зен­та­ва­ла эка­на­міч­ныя і ін­вес­тый­ныя маг­чы­мас­ці на­шай кра­і­ны.

Фран­цыя з'яў­ля­ец­ца 12-м парт­нё­рам Бе­ла­ру­сі па знеш­не­ганд­лё­вым та­ва­ра­зва­ро­це, які ча­ты­ры га­ды за­пар ста­біль­на ўзрас­тае, да­сяг­нуў­шы амаль 600 млн до­ла­раў у 2013 го­дзе. Бе­ла­рус­кі экс­парт скла­дае ка­ля 100 млн до­ла­раў. По­пы­там ка­рыс­та­юц­ца на­шы мі­не­раль­ныя ўгна­ен­ні, мэб­ля, пра­мыс­ло­выя вы­ра­бы. Фран­цыя па­стаў­ляе ў Бе­ла­русь хі­міч­ную пра­дук­цыю, ле­кі, раз­на­стай­ную тэх­ні­ку. Ад­нак па­тэн­цы­ял эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва яшчэ да­лё­ка не ска­ры­ста­ны: мож­на на­га­даць, што фран­ка-бе­ла­рус­кі та­ва­ра­зва­рот у ча­ты­ры ра­зы ўсту­пае па ве­лі­чы­ні бе­ла­рус­ка-італь­ян­ска­му.

Тым не менш, на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі па­спя­хо­ва дзей­ні­чае больш за 40 фран­цуз­скіх і фран­ка-бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў, у тым лі­ку «Да­нон», «Са­на­фі», «Пе­жо». Ад­на з апош­ніх на­він — пад Мінск­ам у па­сёл­ку Аб­чак не­ўза­ба­ве пач­нуць вы­раб­ляць аў­та­ма­бі­лі «Сіт­ра­ен» і «Пе­жо» шас­ці ма­дэ­ляў. Бе­ла­русь за­ці­каў­ле­на ў па­шы­рэн­ні дзей­нас­ці фран­цуз­скіх ін­вес­та­раў. Мы ма­ем пры­ваб­ныя сва­бод­ныя эка­на­міч­ныя зо­ны, Парк вы­со­кіх тэх­на­ло­гій, па­ляп­ша­ем ін­вес­ты­цый­ны клі­мат, але яшчэ не рэа­лі­за­ва­лі ўсе пе­ра­ва­гі свай­го геа­гра­фіч­на­га ста­но­ві­шча і ста­ту­су за­ход­няй «бра­мы» Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за.

Га­лоў­най праб­ле­май па­шы­рэн­ня фран­ка-бе­ла­рус­ка­га эка­на­міч­на­га ўза­ма­дзе­ян­ня з'яў­ля­ец­ца ін­фар­ма­цый­ны ва­ку­ум. Та­му не­аб­ход­на па­глыб­ляць ін­фар­ма­цый­ны аб­мен агуль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі жур­на­ліс­таў, чы­ноў­ні­каў, прад­пры­маль­ні­каў. Ве­ды, ва­ло­дан­не апош­ні­мі тэх­на­ло­гі­я­мі кі­ра­ван­ня з'яў­ля­юц­ца ад­ным з са­мых каш­тоў­ных рэ­сур­саў су­час­нас­ці. Перш за ўсё бе­ла­рус­кім ула­дам і біз­не­су вар­та вы­ву­чыць во­пыт Фран­цыі ў раз­віц­ці рэ­гі­я­наль­най эка­но­мі­кі на асно­ве вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ных клас­та­раў, якія там на­зы­ва­юц­ца по­лю­са­мі кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці.

Куль­тур­нае і эка­на­міч­нае ўза­ма­дзе­ян­не ства­рае спры­яль­ную гле­бу для па­ляп­шэн­ня па­лі­тыч­ных ад­но­сін. Бе­ла­русь заўж­ды пра­яў­ля­ла ці­ка­ваць да во­пы­ту Фран­цыі — пе­ра­да­вой кра­і­ны ў га­лі­не па­лі­тыч­на­га кі­ра­ван­ня і гра­мад­ска­га пра­грэ­су. Вар­та на­га­даць, што Асноў­ны за­кон Бе­ла­ру­сі мае шмат агуль­ных мес­цаў з Кан­сты­ту­цы­яй V Рэс­пуб­лі­кі ге­не­ра­ла дэ Го­ля. Моц­ная прэ­зі­дэнц­кая ма­дэль да­зво­лі­ла Фран­цыі пе­ра­адо­лець пас­ля­ва­ен­ны ха­ос, ар­га­ні­за­ваць не­за­леж­ную па­лі­ты­ку, увай­сці ў клуб ядзер­ных дзяр­жаў, га­ран­та­ваць энер­ге­тыч­ную бяс­пе­ку за кошт улас­ных АЭС. У бе­ла­рус­кіх умо­вах па­доб­ная ма­дэль да­па­маг­ла за­ха­ваць эка­на­міч­ную моц і са­цы­яль­на-па­лі­тыч­ную ста­біль­насць, на­рас­ціць ча­ла­ве­чы і тэх­на­ла­гіч­ны па­тэн­цы­ял, у тым лі­ку па­чаць бу­даў­ніц­тва сва­ёй атам­най стан­цыі.

З ча­соў пер­ша­га ві­зі­ту Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыю, які ад­быў­ся ў 1996 го­дзе, ды­на­мі­ка па­лі­тыч­ных ад­но­сін на­шых кра­ін мя­ня­ла­ся, але стра­тэ­гіч­ная за­ці­каў­ле­насць у доб­рых ад­но­сі­нах ні­ко­лі не зні­ка­ла. За­раз на­зі­ра­ец­ца чар­го­вы этап ак­ты­ві­за­цыі па­лі­тыч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, кан­так­ты на ўзроў­ні мі­ніс­тэр­стваў і пар­ла­мен­таў ста­лі рэ­гу­ляр­ны­мі. У Бе­ла­ру­сі і Фран­цыі ба­га­та тэм, над які­мі на­шы кра­і­ны даў­но і па­спя­хо­ва пра­цу­юць, у тым лі­ку за­бес­пя­чэн­не на­леж­най ахо­вы мя­жы Еў­ра­пей­ска­га і Еў­ра­зій­ска­га са­юзаў, лік­ві­да­цыя ганд­лю людзь­мі, ба­раць­ба з транс­на­цы­я­наль­най зла­чын­нас­цю і не­ле­галь­най міг­ра­цы­яй.

Тра­гіч­ныя па­дзеі ва Укра­і­не, якія ад­бы­ва­юц­ца ў гэ­тым го­дзе, вы­вод­зяць на пер­шы план пы­тан­ні за­ха­ван­ня мі­ру і ста­біль­нас­ці ва Ус­ход­няй Еў­ро­пе і на ўсім кан­ты­нен­це. Фран­цыі і Бе­ла­ру­сі не­па­збеж­на да­вя­дзец­ца су­пра­цоў­ні­чаць па пы­тан­нях пра­ду­хі­лен­ня тэх­на­ген­ных і гу­ма­ні­тар­ных ка­та­строф, за­бес­пя­чэн­ня на­дзей­на­га тран­зі­ту энер­га­нось­бі­таў і на­зем­ных гру­за­пе­ра­во­зак, ства­рэн­ня аў­та­ры­тэт­ных пе­ра­моў­ных пля­цо­вак. Па гэ­тых пы­тан­нях ін­та­рэ­сы Мін­ска і Па­ры­жа су­па­да­юць на­ту­раль­ным чы­нам, што вель­мі важ­на ва ўмо­вах на­рас­та­ю­чай кан­фран­та­цыі між За­ха­дам і Ра­сі­яй. Бе­ла­русь і Фран­цыя заўж­ды вы­зна­ча­лі­ся ўзва­жа­ным і цвя­ро­зым по­гля­дам на пы­тан­ні кан­ты­нен­таль­най бяс­пе­кі, і за­раз гэ­тым рэ­сур­сам вар­та ска­рыс­тац­ца дзе­ля агуль­на­га спа­кою і ка­рыс­ці.

Аляк­сандр Сін­ке­віч, эка­на­міч­ны агля­даль­нік

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.