Вы тут

Абараняючы агульныя інтарэсы


Ці ад­но­віц­ца дыя­лог у мін­скім фар­ма­це па кры­зі­се ва Укра­і­не?

Тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў су­сед­няй кра­і­не, што сі­ту­а­цыя ў ёй па­ча­ла па­гар­шац­ца, не мо­жа не вы­клі­каць за­не­па­ко­е­нас­ці ў яе су­се­дзяў. Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з мі­ніст­рам за­меж­ных спраў Ра­сіі Сяр­ге­ем Лаў­ро­вым, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Апош­нім ча­сам сі­ту­а­цыя ва­кол на­шых гра­ніц, Са­юз­най дзяр­жа­вы на­сця­рож­вае. Мы не мо­жам па­га­дзіц­ца з той ак­тыў­нас­цю, якая сён­ня пры­ма­ец­ца з бо­ку за­ход­ніх дзяр­жаў на за­ход­ніх гра­ні­цах на­шай Са­юз­най дзяр­жа­вы. Мы не мо­жам па­га­дзіц­ца з тэн­дэн­цы­яй па­гар­шэн­ня сі­ту­а­цыі ва Укра­і­не, не толь­кі ў Дан­бас­кім, Да­не­цкім рэ­гі­ё­нах, але і ў цэ­лым ва Укра­і­не», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

«Мы вель­мі спа­дзя­ва­лі­ся, што пас­ля вы­ба­раў сі­ту­а­цыя бу­дзе раз­ві­вац­ца ў леп­шым кі­рун­ку, у кі­рун­ку ста­біль­нас­ці. Але, на жаль, мы гэ­та­га не ба­чым», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што сі­ту­а­цыя ва­кол Бе­ла­ру­сі вель­мі цес­на звя­за­на і з Ра­сі­яй. «Праб­ле­мы не­па­дзель­ныя: на­шы праб­ле­мы — гэ­та і ва­шы праб­ле­мы, а ва­шы праб­ле­мы — гэ­та на­шы праб­ле­мы, — ска­заў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. — Гэ­та на­ціск на Бе­ла­русь, які да­лё­ка не абы­яка­вы для Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Зра­зу­ме­ла, гэ­та на­ціск і на Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю, у якой і так праб­лем да­стат­ко­ва».

«Та­му гэ­тыя праб­лемы, якія склад­ва­юц­ца ва­кол нас, перш за ўсё да­ты­чац­ца знеш­не­па­лі­тыч­ных ве­дам­стваў, ві­сяць над сі­ту­а­цы­яй у Бе­ла­ру­сі і, зра­зу­ме­ла, Ра­сіі, яны нас не тур­ба­ваць не мо­гуць», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў па­жа­дан­не, каб гэ­тая тэ­ма бы­ла аб­мер­ка­ва­на бе­ла­рус­кім і ра­сій­скім ба­ка­мі і, па яго сло­вах, «мы прый­шлі да ней­кай адзі­най па­зі­цыі і ра­зам маг­лі зла­джа­на дзей­ні­чаць у адзі­ным клю­чы». «Праб­ле­ма ёсць, яе трэ­ба вы­ра­шаць», — да­даў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, звяр­нуў­шы ўва­гу на важ­насць су­стрэч у Мін­ску для вы­пра­цоў­кі кі­рун­каў дзей­нас­ці.

Што да­ты­чыц­ца двух­ба­ко­вых бе­ла­рус­ка-ра­сій­скіх ад­но­сін, то Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што праб­лем, якія на­сця­рож­ва­юць, у ад­но­сі­нах ня­ма на­огул. «Мы па­чы­на­ем но­вы год, у прын­цы­пе, без праб­лем у на­шых ад­но­сі­нах, на­ват дроб­ных. Мы да­мо­ві­лі­ся па ўсіх пы­тан­нях», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. На яго дум­ку, ка­лі б усе мі­ніс­тэр­ствы і ве­дам­ствы з абод­вух ба­коў пра­ца­ва­лі так, як мі­ніс­тэр­ствы за­меж­ных спраў і аба­ро­ны, у дзвюх дзяр­жаў на­огул не бы­ло б ні­я­кіх праб­лем.

У сваю чар­гу, мі­ністр за­меж­ных спраў Ра­сіі Сяр­гей Лаў­роў, га­во­ра­чы аб сі­ту­а­цыі ва­кол па­дзей ва Укра­і­не, пад­крэс­ліў, што га­лоў­ная за­да­ча на гэ­тым эта­пе — ства­рыць умо­вы для ад­наў­лен­ня дыя­ло­гу па Укра­і­не ў мін­скім фар­ма­це. «Гэ­та адзі­ны фар­мат, дзе ба­кі кан­флік­ту ся­дзяць адзін з ад­ным за ста­лом пе­ра­га­во­раў, — ска­заў мі­ністр. — Ёсць ас­но­ва ў вы­гля­дзе мінск­ага пра­та­ко­ла і мінск­ага ме­ма­ран­ду­ма. Мы за тое, каб кож­ны пункт гэ­тых да­ку­мен­таў вы­кон­ваў­ся ня­ўхіль­на».

«Паў­днё­вы ўс­ход аб'­явіў пуб­ліч­на аб га­тоў­нас­ці да гэ­та­га. Раз­ліч­ва­ем, што апош­нія дзе­ян­ні Кі­е­ва, ка­лі быў пры­ня­ты ўказ аб іс­тот­ным аб­ме­жа­ван­ні са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных пра­цэ­саў і спы­нен­ні бан­каў­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня паўд­нё­ва­г­а ўс­хо­ду, не ста­нуць не­пе­ра­адоль­най пе­ра­шко­дай для ад­наў­лен­ня мінск­ага пра­цэ­су, які ця­пер — адзі­ны фар­мат, што па­ды­хо­дзіць усім», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік МЗС Ра­сіі.

Сяр­гей Лаў­роў ад­зна­чыў, што ра­сій­скі бок на­дае па­вы­ша­ную ўва­гу пы­тан­ням за­бес­пя­чэн­ня ін­та­рэ­саў Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі ў рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы. Па­вод­ле яго слоў, на су­мес­ным па­ся­джэн­ні ка­ле­гій двух знеш­не­па­лі­тыч­ных ве­дам­стваў ся­род ін­шых важ­ных пы­тан­няў раз­гля­да­ла­ся сі­ту­а­цыя ў Еў­ро­пе ў кан­тэкс­це ад­но­сін Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі з Еў­ра­са­ю­зам, а так­са­ма ў кан­тэкс­це су­мес­най ра­бо­ты ў Ар­га­ні­за­цыі па бяс­пе­цы і су­пра­цоў­ніц­тве ў Еў­ро­пе, «дзе ўкра­ін­ская тэ­ма­ты­ка сім­ва­лі­зуе са­бой вы­кід на­верх уся­го комп­лек­су су­пя­рэч­нас­цяў, якія на­за­па­шва­лі­ся апош­нія па­ру дзе­ся­ці­год­дзяў».

«Мы па­дзя­ля­ем ва­шу ацэн­ку та­го, што ад­бы­ва­ец­ца ва Укра­і­не. Мы вель­мі ха­це­лі б, каб пас­ля вы­ба­раў ад­на­віў­ся ўжо на но­вых ас­но­вах пра­мы дыя­лог, яко­му быў да­дзе­ны старт тут, у Мін­ску. І мін­скія да­моў­ле­нас­ці ця­пер, на­пэў­на, адзі­нае, што пад­трым­лі­ва­ец­ца ўсі­мі без вы­клю­чэн­ня — і са­мі­мі ўкра­ін­скі­мі ба­ка­мі, і Ра­сі­яй, і Бе­ла­рус­сю, зра­зу­ме­ла, і Еў­ра­са­ю­зам, і Злу­ча­ны­мі Шта­та­мі Аме­ры­кі», — пад­крэс­ліў Сяр­гей Лаў­роў.

На­пя­рэ­дад­ні ад­бы­ло­ся су­мес­нае па­ся­джэн­не ка­ле­гій МЗС Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, пад­час яко­га ўкра­ін­скае пы­тан­не так­са­ма бы­ло ад­ным з га­лоў­ных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.