Вы тут

Горад, які любіць спорт


Мінск прэ­тэн­дуе на пра­вя­дзен­не лет­ня­га Еў­ра­пей­ска­га юнац­ка­га алім­пій­ска­га фес­ты­ва­лю ў 2019 го­дзе

За­яў­ка Мін­ска бу­дзе прэ­зен­та­ва­на на Ге­не­раль­най асамб­леі еў­ра­пей­скіх алім­пій­скіх ка­мі­тэ­таў, якая прой­дзе ў Ба­ку 21–22 ліс­та­па­да, вы­ба­ры ста­лі­цы лет­ня­га ЕЮ­АФ‑2019 так­са­ма ад­бу­дуц­ца ў хо­дзе ра­бо­ты Ге­на­самб­леі ЕАК.

19-7

Па­доб­ны фес­ты­валь пра­во­дзіц­ца ў ня­цот­ныя га­ды і з'яў­ля­ец­ца комп­лекс­ным спар­тыў­ным ме­ра­пры­ем­ствам. Яго пра­гра­ма ўклю­чае спа­бор­ніц­твы па дзе­вя­ці ві­дах спор­ту, ся­род якіх бас­кет­бол, ве­ла­спорт, ва­лей­бол, ганд­бол, дзю­до, лёг­кая ат­ле­ты­ка, пла­ван­не, спар­тыў­ная гім­нас­ты­ка і тэ­ніс. У тур­ні­ры пры­ма­юць удзел юна­кі і дзяў­ча­ты ва ўзрос­це ад 14 да 18 га­доў. Кра­і­на-ар­га­ні­за­тар атрым­лі­вае пра­ва ўдзе­лу ў спа­бор­ніц­твах па ўсіх ві­дах спор­ту поў­ным скла­дам без пра­хо­джан­ня ад­бо­ру на па­пя­рэд­нім эта­пе.

Са­вет­нік і прэс-сак­ра­тар На­цы­я­наль­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­ру­сі На­стас­ся Ма­ры­ні­на рас­ка­за­ла «Звяз­дзе» аб прэ­сты­жы фес­ты­ва­лю і пла­нах па яго пра­вя­дзен­ні ў Мін­ску.

— Пры­няц­це та­ко­га спар­тыў­на­га ме­ра­пры­ем­ства ста­не важ­ным кро­кам у гіс­то­рыі раз­віц­ця алім­пій­ска­га ру­ху, зна­ка­вай па­дзе­яй у спар­тыў­ным жыц­ці го­ра­да, кра­і­ны і ўсёй Еў­ро­пы, а так­са­ма дасць маг­чы­масць ума­ца­ваць імідж і аў­та­ры­тэт Бе­ла­ру­сі. Упер­шы­ню бе­ла­рус­кая ста­лі­ца пры­ня­ла алім­пій­скія спа­бор­ніц­твы ў 1980 го­дзе, ка­лі на ста­ды­ё­не «Ды­на­ма» быў за­па­ле­ны алім­пій­скі агонь і прай­шоў ква­лі­фі­ка­цый­ны тур­нір па фут­бо­ле, а так­са­ма адзін з матч­аў чвэрць­фі­на­лу. Ця­пер з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць ад­крыць Мінск для ма­ла­дых спарт­сме­наў уся­го кан­ты­нен­та.

Важ­на ад­зна­чыць, што пры пра­вя­дзен­ні ЕЮ­АФ па­він­ны быць вы­ка­на­ны ўсе пра­цэ­ду­ры Між­на­род­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та: эс­та­фе­та і за­паль­ван­не алім­пій­ска­га агню, па­рад на­цый і цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця, клят­ва спарт­сме­наў і спар­тыў­ных суд­дзяў, уз­няц­це алім­пій­ска­га сця­га.

Пла­ну­ец­ца, што ад Бе­ла­ру­сі ў пра­цы Ге­на­самб­леі ЕАК пры­ме ўдзел за­явач­ны ка­мі­тэт «Мінск‑2019». У яго склад увой­дуць алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка Афін‑2004 па ат­ле­ты­цы ў бе­гу на дыс­тан­цыі 100 м Юлія Не­сця­рэн­ка, алім­пій­скі чэм­пі­ён Бар­се­ло­ны‑1992 па вес­ла­ван­ні на ка­ноэ Дзміт­рый Даў­га­лё­нак, ге­не­раль­ны сак­ра­тар НАК Бе­ла­ру­сі Ге­ор­гій Ка­ту­лін, мі­ністр спор­ту і ту­рыз­му Аляк­сандр Шам­ко, па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та па пы­тан­нях фі­зіч­най куль­ту­ры, спор­ту і раз­віц­ця ту­рыз­му Мак­сім Ры­жан­коў, а так­са­ма афі­цый­ны прад­стаў­нік Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

— Пад­час прэ­зен­та­цыі на Ге­на­самб­леі ЕАК бу­дзе пра­ца­ваць вы­ста­вач­ная зо­на, дзе бу­дзе прад­стаў­ле­на за­яў­ка Мін­ска. Да гэ­та­га ме­ра­пры­ем­ства НАК, упраў­лен­не спор­ту і ту­рыз­му Мін­гар­вы­кан­ка­ма, прад­пры­ем­ствы «Мінск­рэ­кла­ма» і «Мінск­ту­рыст» пад­рых­та­ва­лі і вы­пус­ці­лі про­мап­ра­дук­цыю: су­ве­ні­ры, дру­ка­ва­ныя ма­тэ­ры­я­лы, рэ­клам­ныя стой­кі і ін­шае. Са­ма цы­ры­мо­нія прэ­зен­та­цыі за­яў­кі, а так­са­ма пра­цэ­ду­ра га­ла­са­ван­ня ад­бу­дуц­ца 22 ліс­та­па­да, — ад­зна­чы­ла На­стас­ся Ма­ры­ні­на.

— Арг­ка­мі­тэт па пра­вя­дзен­ні спа­бор­ніц­тваў пра­па­нуе дзве зо­ны. Пер­шая — цэнт­раль­ная, усе аб'­ек­ты бу­дуць раз­мя­шчац­ца на ад­ным з са­мых спар­тыў­ных пра­спек­таў у све­це — пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў. Так, «Мінск-Арэ­на» пры­ме спа­бор­ніц­твы па бас­кет­бо­ле і дзю­до. По­бач прой­дуць спа­бор­ніц­твы па ве­ла­спор­це. У ба­сей­не БДУФК ад­бу­дзец­ца тур­нір па пла­ван­ні. У Мін­скім фут­боль­ным ма­не­жы — па ганд­бо­ле, на ба­зе га­рад­ско­га цэнт­ра алім­пій­скай пад­рых­тоў­кі па тэ­ні­се па ву­лі­цы Жуд­ро спарт­сме­ны ра­зы­гра­юць уз­на­га­ро­ды ў тур­ні­ры па вя­лі­кім тэ­ні­се. На ба­зе мінск­ага Па­ла­ца спор­ту прой­дуць спа­бор­ніц­твы па спар­тыў­най гім­нас­ты­цы. На аб­ноў­ле­ным ста­ды­ё­не «Ды­на­ма» — па лёг­кай ат­ле­ты­цы. Дру­гая зо­на раз­мес­ціц­ца на «Чы­жоў­ка-Арэ­не», там прой­дуць спа­бор­ніц­твы па ва­лей­бо­ле.

Пла­ну­ец­ца, што пра­жы­ваць спарт­сме­ны і чле­ны дэ­ле­га­цый бу­дуць у сту­дэнц­кай вёс­цы, дзе пад­час чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі раз­мя­шча­ла­ся фан-зо­на і вя­лі­кая част­ка пры­ез­джых гас­цей. Цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця прой­дзе на аб­ноў­ле­ным ста­ды­ё­не «Ды­на­ма», а свя­точ­ная ве­ча­ры­на для ўсіх удзель­ні­каў — на «Мінск-Арэ­не».

У рам­ках гэ­та­га фес­ты­ва­лю пад­рых­та­ва­на і вя­лі­кая куль­тур­ная пра­гра­ма, дзя­ку­ю­чы якой удзель­ні­кі, спарт­сме­ны, заў­зя­та­ры, чле­ны ўсіх дэ­ле­га­цый змо­гуць па­зна­ё­міц­ца з ба­га­тай куль­тур­най і спар­тыў­най гіс­то­ры­яй Бе­ла­ру­сі.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.