Вы тут

Адставіць размовы, за дарогай сачы!


З 20 па 29 ліс­та­па­да ў Мін­ску прой­дзе апе­ра­цыя «Аў­то­бус». Ра­бот­ні­кі ста­ліч­най Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі ў яе рам­ках пра­ве­раць га­рад­скі па­са­жыр­скі транс­парт і марш­рут­ныя так­сі.

—Бу­дзе ўзмоц­не­ны кант­роль за за­ха­ван­нем кі­роў­ца­мі марш­рут­ных транс­парт­ных срод­каў пра­віл да­рож­на­га ру­ху. У пры­ват­нас­ці, дзярж­ін­спек­та­ры пра­ве­раць пра­ва­моц­насць пе­ра­аб­ста­ля­ван­ня транс­парт­ных срод­каў, якія вы­кон­ва­юць пе­ра­воз­ку па­са­жы­раў, пра­ве­раць не­аб­ход­ную да­ку­мен­та­цыю і тэх­ніч­ны стан аў­то­бу­саў. Апроч гэ­та­га, мі­лі­цы­я­не­ры звер­нуць ува­гу на раз­мо­вы кі­роў­цаў па ма­біль­ным тэ­ле­фо­не, — рас­па­вя­ла «Звяз­дзе» стар­шы ін­спек­тар па агі­та­цыі і пра­па­ган­дзе АДАІ Пар­ты­зан­ска­га РУ­УС г. Мін­ска Тац­ця­на Спа­да­ба­е­ва.— Для гэ­та­га су­пра­цоў­ні­кі ДАІ пра­вя­дуць рэй­ды з вы­ка­ры­стан­нем як аў­та­ма­бі­ляў апе­ра­тыў­на­га пры­зна­чэн­ня, так і транс­парт­ных срод­каў «цы­віль­най» афар­боў­кі. Для фік­са­цыі па­ру­шэн­няў бу­дуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца фо­та- і ві­дэа­ка­ме­ры.

Па сло­вах Тац­ця­ны Спа­да­ба­е­вай, ня­гле­дзя­чы на агуль­нае зні­жэн­не коль­кас­ці да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў, здзейс­не­ных па ві­не кі­роў­цаў аў­то­бу­саў і марш­рут­ных транс­парт­ных срод­каў, коль­касць па­ру­шэн­няў з іх бо­ку за­ста­ец­ца да­стат­ко­ва вы­со­кай. Ня­рэд­кія вы­пад­кі не­за­ха­ван­ня пра­ві­лаў пе­ра­воз­кі па­са­жы­раў, раз­мя­шчэн­ня аў­то­бу­саў і марш­ру­так на пра­ез­най част­цы, а так­са­ма пе­ра­вы­шэн­не хут­кас­на­га рэ­жы­му ру­ху, пра­ез­ду на за­ба­ра­няль­ны сіг­нал свят­ла­фо­ра.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.