Памятная дошка ў гонар вядомага астранома, даследчыка, педагога і вучонага Вітольда Цэраскага адкрыта на будынку слуцкай гімназіі № 1.
Ураджэнец Слуцка, ён у 1867 годзе закончыў гэтую навучальную ўстанову. Член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук, прафесар, доктар астраноміі і геадэзіі, дырэктар астранамічнай абсерваторыі Маскоўскага ўніверсітэта з 1860 па 1916 гады, Вітольд Цэраскі першым прымяніў фатаграфію ў астраноміі, вызначыў бачную зоркавую велічыню Сонца. А таксама ажыццявіў эксперыменты па вызначэнні тэмпературы Сонца і ацаніў яе ніжнюю мяжу. У 1885 годзе наш зямляк адкрыў серабрыстыя воблакі.
Урачыстае мерапрыемства прадоўжылася ў гімназіі. Навучэнцы прадставілі свае даследаванні па тэме космасу, прэзентавалі работы Школьнай акадэміі навук і клуба юных фізікаў. Госці азнаёміліся з творчымі праектамі гімназістаў «Падарожжа ў космас» і «Слуцкі след у космасе».
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.