Вы тут

Грошы адразу, бензін — за гаражамі


У Фрун­зен­скае РУ­УС ста­лі­цы па­сту­пі­ла ка­ля дзя­сят­ка за­яў пра тое, як па­цяр­пе­лых прос­тым і ня­хіт­рым спо­са­бам пад­ма­нуў не­вя­до­мы. Ён, спо­саб, ака­заў­ся яшчэ больш дзейс­ным, чым у вя­до­ма­га Алі Ба­ба­е­ві­ча з «Джэнтль­ме­наў уда­чы», які раз­во­дзіў бен­зін са­мі па­мя­та­е­це чым. Наш ге­рой «раз­во­дзіў» ад­ра­зу да­вер­лі­вых гра­ма­дзян.

Спра­ва ад­бы­ва­ла­ся на аў­та­за­праў­цы. Да кі­роў­цаў, што пры­еха­лі ту­ды, па­ды­хо­дзіў ма­ла­ды ча­ла­век, які прад­стаў­ляў­ся даль­на­бой­шчы­кам. Ён пра­па­ноў­ваў за­пра­віць аў­та­ма­шы­ну пры яго «па­срэд­ніц­тве» — за па­ло­ву кош­ту па­лі­ва. Узяў­шы пе­рад­апла­ту, «даль­на­бой­шчык» пры­зна­чаў «клі­ен­там» су­стрэ­чу — на­прык­лад, за га­ра­жа­мі. На­ту­раль­на, той з кі­роў­цаў, хто па­га­джаў­ся на здзел­ку, у да­моў­ле­ным мес­цы ні­ко­га не ба­чыў. І па­доб­ныя ін­цы­дэн­ты з удзе­лам ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка бы­лі за­фік­са­ва­ны на не­каль­кіх аў­та­за­пра­ва­чных стан­цы­ях ста­лі­цы. Су­пра­цоў­ні­кі ад­дзе­ла кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку Фрун­зен­ска­га РУ­УС ста­лі­цы за­тры­ма­лі па­да­зра­ва­на­га. Ім ака­заў­ся 30‑га­до­вы мін­ча­нін, які ні­дзе не пра­цуе, ра­ней быў су­дзі­мы за мах­ляр­ства і толь­кі паў­го­да та­му вы­зва­ліў­ся з мес­цаў па­збаў­лен­ня во­лі. Цяпер вы­свят­ля­ец­ца да­чы­нен­не гра­ма­дзя­ні­на да ана­ла­гіч­ных зла­чын­стваў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.