Вы тут

Мексіканскія мучачас гучна плачуць


аль­бо Як бе­ла­рус­кія фут­ба­ліс­ты ў та­ва­рыс­кім мат­чы пе­рай­гра­лі ад­ну з наймац­ней­шых збор­ных све­ту

Пры­езд ад­ной з леп­шых ка­манд сё­лет­ня­га чэм­пі­я­на­ту све­ту ў Бе­ла­русь спа­чат­ку вы­клі­каў «ваў-эфект», які пас­ля, мяк­ка ка­жу­чы, ня­ўда­ла­га вы­ступ­лен­ня бе­ла­рус­кай збор­най у ад­бо­рач­ных мат­чах Еў­ра-2016 пе­ра­ўтва­рыў­ся ў зда­ро­вую асця­ро­гу.

20-41

Тым больш, што га­лоў­ны трэ­нер збор­най Мек­сі­кі Мі­гель Эрэ­ра пры­вёз у Еў­ро­пу, дзе ця­пер хо­лад­на, до­сыць моц­ную ка­ман­ду. Да нас на­ват за­ві­таў адзін з леп­шых гал­кі­пе­раў бра­зіль­ска­га «мун­дзі­я­ля» Гіль­ер­ма Ачоа. Праў­да, Эрэ­ра так і не вы­пус­ціў ге­роя «ацтэ­каў» на ба­ры­саў­скае по­ле, па­тлу­ма­чыў­шы гэ­та тым, што і так ве­дае маг­чы­мас­ці гэ­та­га ва­ра­та­ра. Маг­чы­ма, па­доб­ная не­да­ацэн­ка са­пер­ні­каў і паў­плы­ва­ла на фі­наль­ны вы­нік. Да­рэ­чы, «не­да­ацэн­ка са­пер­ні­каў» — гэ­та так­са­ма пас­ля­мат­ча­вая рэ­мар­ка трэ­не­ра мек­сі­кан­цаў...

Пер­шы тайм ака­заў­ся ску­пым на са­праў­ды вост­рыя мо­ман­ты. Мек­сі­кан­цы быц­цам гу­ля­лі на­паў­сі­лы, а бе­ла­ру­сы ні­як не маг­лі ўшчыль­ную па­ды­сці да ва­ро­таў Аль­фрэ­да Та­ла­ве­ры. Ха­ця тэ­ры­та­ры­яль­ная пе­ра­ва­га ўсе пер­шыя 45 хві­лін бы­ла ў па­да­печ­ных Анд­рэя Зыг­ман­то­ві­ча. У дру­гім тай­ме га­ля­вую пла­ці­ну пра­рва­ла. Тое, што ад­бы­ва­ла­ся на по­лі, больш на­гад­ва­ла фут­боль­ныя да­га­нял­кі. «Ацтэ­кі» за­бі­ва­лі — бе­ла­ру­сы ады­гры­ва­лі­ся... У на­шых хлоп­цаў ха­па­ла мо­ман­таў, каб за­біць яшчэ не адзін мяч, але атры­ма­ла­ся толь­кі ад­ной­чы: пе­ра­мож­ную кроп­ку ў гэ­тай су­стрэ­чы па­ста­віў Па­вел Мі­хай­чык.

Пас­ля па­ядын­ку аў­тар ад­на­го з га­лоў Сяр­гей Кіс­ляк па­спра­ба­ваў рас­тлу­ма­чыць, ча­му ў та­ва­рыс­кіх мат­чах на­ша ка­ман­да гу­ляе лепш, чым у афі­цый­ных: «На­пэў­на, та­ва­рыс­кія мат­чы так і трэ­ба пра­во­дзіць. Каб ад гуль­ні атрым­лі­ва­лі за­да­валь­нен­не і фут­ба­ліс­ты, і ба­лель­шчы­кі. У афі­цый­ных мат­чах на ка­ман­ду шмат ча­го ціс­не, умеш­ва­ец­ца мо­мант псі­ха­ло­гіі — усё ж ідзе ад га­ла­вы… Трэ­ба на­ву­чыц­ца гэ­та пе­ра­адоль­ваць. Прос­та хо­чац­ца, каб ця­пер усе ба­лель­шчы­кі аб'­яд­на­лі­ся і па­ча­лі «хва­рэць» за збор­ную. А то хо­дзяць чут­кі, што яна дрэн­ная. У нас доб­рая ка­ман­да і год­ныя гуль­цы… Вя­до­ма шка­да, што год мы пра­ва­лі­лі, не да­маг­лі­ся на­ват мі­ні­маль­на­га вы­ні­ку. Пра пры­чы­ны і вы­ні­кі па­ду­ма­ем у між­се­зон­не».

Ад­кры­тым за­ста­ец­ца пы­тан­не: хто бу­дзе пра­ца­ваць са збор­най у між­се­зон­не? Пер­шай кан­ды­да­ту­рай на па­са­ду га­лоў­на­га трэ­не­ра з'яў­ля­ец­ца Аляк­сандр Хац­ке­віч. Яшчэ адзін маг­чы­мы ва­ры­янт — вя­до­мы бал­гар­скі спе­цы­я­ліст Хрыс­та Сто­іч­каў, які, да­рэ­чы, за мат­чам з мек­сі­кан­ца­мі на­зі­раў у кам­па­ніі на­мес­ні­ка стар­шы­ні фут­боль­най фе­дэ­ра­цыі Сяр­гея Са­фар'­я­на.

20-40

Што да­ты­чыц­ца Анд­рэя Зыг­ман­то­ві­ча, то ця­пе­раш­ні трэ­нер бе­ла­рус­кай збор­най цал­кам ра­зу­мее сваё ста­но­ві­шча: «Пра свой лёс у збор­най не ве­даю. Але, шчы­ра ка­жу­чы, ду­маю, зной­дуць ка­гось­ці. Ска­жу толь­кі, што лю­бы трэ­нер, які ака­жац­ца на гэ­тым мес­цы, бу­дзе ад­чу­ваць ка­ла­саль­ны ціск. З бо­ку прэ­сы, спе­цы­я­ліс­таў… Гэ­та, мо­жа быць, і пра­віль­на. Бо ме­на­ві­та кры­ты­ка пры­му­шае нас ру­хац­ца на­пе­рад».

У лю­бым вы­пад­ку Анд­рэй Зыг­ман­то­віч па­ка­заў зу­сім ін­шы тып трэ­не­ра бе­ла­рус­кай ка­ман­ды. Не­за­леж­ны экс­пе­ры­мен­та­тар, які не ба­іц-
­ца ад­кры­та за­хап­ляц­ца іс­пан­скай збор­най і, ра­зам з тым, ад­кры­та аба­ра­няць сва­іх па­да­печ­ных. Пра­ма­лі­ней­на, шчы­ра і са­праў­ды па-муж­чын­ску.

Бе­ла­русь — Мек­сі­ка (3:2) — 0:1 Ра­уль Хі­ме­нэс (48), 1:1 Сяр­гей Кіс­ляк (50), 1:2 Ра­уль Хі­ме­нэс (53), 2:2 Мі­ка­лай Сіг­не­віч (55), 3:2 Па­вел Ня­хай­чык (81).

Мі­гель Эрэ­ра, га­лоў­ны трэ­нер збор­най Мек­сі­кі:

—Мая ка­ман­да гу­ля­ла «рас­кі­да­на», у аба­ро­не бы­ло за­над­та шмат па­мы­лак. Са­пер­нік пры­му­шаў нас па­мы­ляц­ца. Та­му прый­шло­ся цяж­ка. Пас­ля кож­най гуль­ні звы­чай­на мы ана­лі­зу­ем дзе­ян­ні кож­на­га фут­ба­ліс­та. Так што трэ­ба бу­дзе гэ­та зра­біць. Ка­лі мы гу­ля­лі ў Амстэр­да­ме з Га­лан­ды­яй, збор­ная бы­ла на­стро­е­на сур'­ёз­на. Сён­ня мы, ма­быць, не­да­аца­ні­лі са­пер­ні­ка — ад­сюль і та­кі вы­нік, якім я, вя­до­ма, не­за­да­во­ле­ны. Ата­ка згу­ля­ла лепш, а вось аба­ро­на сён­ня пад­вя­ла. У сваю чар­гу, збор­ная Бе­ла­ру­сі па­ка­за­ла доб­рую гуль­ню і за­слу­жы­ла пе­ра­мо­гу. Він­шую гас­па­да­роў!

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.