Вы тут

Мікітаў дар, або «Шляхам воіна» — насуперак перашкодам!


З Мі­кі­там Тра­фі­мо­ві­чам мы зна­ё­мыя не пер­шы год. Ка­лі ўба­чы­лі­ся ўпер­шы­ню, ён ак­тыў­на цы­та­ваў Іо­сі­фа Брод­ска­га і ін­шых вя­лі­кіх. Але на­ват гэ­та не здзіў­ля­ла так, як яго доб­рае і со­неч­нае стаў­лен­не да су­раз­моў­цы. Не ду­май­це, што Мі­кі­та — ге­рой без ад­моў­ных рыс. Не. Ён, хут­чэй, во­ін, які што­дня імк­нец­ца пе­ра­адоль­ваць пе­ра­шко­ды і ад­чу­ваць ся­бе шчас­лі­вым.

20-8

У свае 26 га­доў Мі­кі­та па­спеў па­пра­ца­ваць ка­лум­ніс­там, мар­ке­тын­га­вым кан­суль­тан­там і ка­пі­рай­та­рам, ад­шу­каць сваю Му­зу, са­праўд­ных сяб­роў і ўлад­ка­ваць аса­біс­тае жыц­цё. Не­ўза­ба­ве па­ві­нен вый­сці пер­шы збор­нік яго вер­шаў. Яшчэ сё­ле­та на спа­бор­ніц­тве пра­моў­цаў «TEDx Mіnsk» Мі­кі­та атры­маў прыз гля­дац­кіх сім­па­тый. Пра эфе­мер­насць на­шых са­ма­аб­ме­жа­ван­няў і пра­гу да са­праўд­на­га жыц­ця рас­па­вя­дае сам Мі­кі­та.

Тлу­ма­чыў, як яго... ву­чыць

— Ва ўні­вер­сі­тэ­це, ку­ды я па­сту­паў, ад­кры­та ка­за­лі: «Лепш та­бе не ву­чыц­ца тут», ма­ю­чы на ўва­зе «Ты не змо­жаш». Маў­ляў, лепш ідзі на гіс­то­ры­ка. Але гэ­та бы­ло не ад злос­ці. Лю­дзі не ве­да­лі, што са мной ра­біць, — рас­па­вя­дае Мі­кі­та.

У свой час ён па­сту­піў на дзён­нае на­ву­чан­не на фа­куль­тэт фі­ла­со­фіі і са­цы­яль­ных на­вук Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не хлоп­цу нель­га бы­ло зда­ваць па ста­не зда­роўя, та­му ў Мі­кі­ты і яшчэ двух ча­ла­век пры­ма­лі тры ўнут­ра­ныя эк­за­ме­ны. Іх ён здаў доб­ра і тра­піў на бюд­жэт­нае на­ву­чан­не.

— Ра­ней бы­ло та­кое па­няц­це, як «ін­ды­ві­ду­аль­ны план на­ву­чан­ня» (не ве­даю, як ця­пер). Я да­маў­ляў­ся пра фор­му пра­цы з кож­ным вы­клад­чы­кам асоб­на — рэ­фе­рат, тэст, эсэ. Ка­лі што, мае ад­на­груп­ні­кі пе­ра­да­ва­лі мне ра­бо­ты, за­піс­ва­лі лек­цыі на дык­та­фон ці ска­ні­ра­ва­лі кан­спек­ты. А ка­лі я быў па­трэб­ны вы­клад­чы­ку, пра­сіў па­пя­рэдж­ваць мя­не і пры­яз­джаў да яго ў ін­сты­тут. Гэ­тыя пы­тан­ні вы­ра­ша­лі­ся праз элект­рон­ную пош­ту ці тэ­ле­фон. Што­дзён­на на за­ня­ткі я не ха­дзіў, — пры­гад­вае су­раз­моў­ца.

Ча­сам Мі­кі­ту да­во­дзі­ла­ся тлу­ма­чыць вы­клад­чы­кам, як з ім быць. Яны, уба­чыў­шы хлоп­ца ўпер­шы­ню, са­мі пы­та­лі­ся: «А як жа вас ву­чыць?». «Я заўж­ды да­ваў час на роз­дум і ча­каў. Пас­ля на­ву­чыў­ся ад­ра­зу тлу­ма­чыць, што для мя­не ёсць пэў­ныя аб­ме­жа­ван­ні. На­прык­лад, я не ма­гу «пад­ско­чыць», каб за­браць пра­цу». Хлоп­цу трэ­ба бы­ло да­маў­ляц­ца за­га­дзя, за не­каль­кі дзён, каб яго пад­вез­лі ку­ды трэ­ба.

— Бы­лі так­са­ма пра­па­но­вы пры­маць за­лік па тэ­ле­фо­не. Але я ад­маў­ляў­ся. Мне ха­пі­ла на­до­мна­га на­ву­чан­ня ў шко­ле і ад­чу­ван­ня, што ця­бе ні­хто не ве­дае. Ка­лі я атрым­лі­ваў за­ла­ты ме­даль, толь­кі адзі­ны ча­ла­век пры­га­даў мя­не і па­ды­шоў па­ціс­нуць ру­ку... Вось та­му я вы­ра­шыў усе за­лі­кі і эк­за­ме­ны зда­ваць ра­зам са сва­ёй гру­пай.

Я не гнаў­ся за вы­со­кі­мі ад­зна­ка­мі. Ву­чыў­ся ся­рэд­не. Ра­зу­меў, што ў пры­яры­тэ­це па­він­на быць зда­роўе. Па­мя­таю, быў вы­па­дак. Я зда­ваў эк­за­мен па са­цы­я­ло­гіі. Ад­ка­заў на пы­тан­ні на 9 ба­лаў. Звы­чай­на за тое, што сту­дэнт не на­вед­вае за­ня­ткі, ад­зна­ку зні­жа­юць на бал. А мне вы­клад­чык з той са­май пры­чы­ны па­вы­сі­ла яе і па­ста­ві­ла «10», — га­во­рыць Мі­кі­та.

Быць заўж­ды га­то­вым

Псі­хо­ла­гі га­во­раць, што ўзро­вень шчас­ця ча­ла­ве­ка (і, ад­па­вед­на, уз­ро­вень яго ма­ты­ва­цыі) за­ле­жыць ад ад­чу­ван­ня каш­тоў­нас­ці сва­ёй пра­цы для ін­шых. За­да­ча мар­ке­тын­га­ва­га кан­суль­тан­та — па­ка­заць маг­чы­мас­ці, як мож­на за­ра­біць больш гро­шай.

— Ра­ней я пі­саў ка­лон­кі ў ча­со­піс кам­па­ніі «Бел­авія», а так­са­ма рэ­цэн­зіі на біз­нес-лі­та­ра­ту­ру на роз­ных сай­тах. Зай­маў­ся так­са­ма ка­пі­рай­тын­гам, але па­куль ады­шоў ад гэ­та­га. Акра­мя та­го, што я што­дзён­на раб­лю мі­ні­мум ча­ты­ры важ­ныя спра­вы, да­во­дзіц­ца заўж­ды быць га­то­вым да пра­цы — мне мо­гуць па­тэ­ле­фа­на­ваць у лю­бы час.

...Па­мя­таю, ка­лі мя­не за­пра­сі­лі на «TEDx Mіnsk», ад­ра­зу ска­за­лі: «Нам па­трэб­ны ча­ла­век, які б на­тхніў гле­да­чоў». І гэ­тай асо­бай па­ві­нен быў стаць я. Так і атры­ма­ла­ся.

Пе­рад вы­ступ­лен­нем у мя­не бы­ло шэсць ва­ры­ян­таў тэкс­таў пра мас­тац­тва сяб­роў­ства (мая за­яў­ле­ная тэ­ма). Але пе­рад вы­ха­дам на сцэ­ну я вы­ра­шыў, што бу­ду ка­заць як ёсць, ад ся­бе. І не да­рэм­на. У вы­ні­ку атры­маў прыз гля­дац­кіх сім­па­тый.

— У мя­не ёсць 13 сяб­роў, якім я ма­гу да­ве­рыц­ца. Ёсць Му­за, з якой мы да­пра­цоў­ва­ем наш пер­шы збор­нік і па­чы­на­ем дру­гі. Збі­ра­ю­ся па­спра­ба­ваць за­пі­саць трэ­кі: вер­шы пад па­ды­хо­дзя­чую му­зы­ку. Не так даў­но ў ма­ім жыц­ці з'я­ві­ла­ся дзяў­чы­на, і ця­пер мне хо­чац­ца ка­заць ужо не «я», а «мы». Са­мае га­лоў­нае ў ста­сун­ках — гэ­та спа­кой, пад­трым­ка і ўпэў­не­насць. Ад­чу­ван­не, што ў лю­бой спра­ве «я не адзін», а «мы ра­зам». Па­між на­мі гэ­тае ад­чу­ван­не ёсць, — дзе­ліц­ца аса­біс­тым Мі­кі­та. — Я ве­ру, што ў кож­на­га ча­ла­ве­ка ёсць свой асаб­лі­вы дар. Вось, на­прык­лад, ад­на з ма­іх сяб­ро­вак не мо­жа ка­заць лух­ту. Кож­ную сваю дум­ку здоль­ная ар­гу­мен­та­ваць і па­тлу­ма­чыць. А мой та­та мае та­лент ста­ноў­ча ўздзей­ні­чаць на чы­ноў­ні­каў. Ка­лі ў мя­не бу­дзе пэў­ная праб­ле­ма і я звяр­ну­ся не­ку­ды па да­па­мо­гу, хут­чэй за ўсё, па­чую звы­чай­нае: «Ча­кай­це пісь­мо­вы ад­каз на пра­ця­гу 15 пра­цоў­ных дзён». Да­стат­ко­ва ж май­му баць­ку зай­сці ў ка­бі­нет і па­пра­сіць пра тое са­мае — і пы­тан­не вы­ра­ша­ец­ца за тры дні. І гэ­та без су­вя­зяў ці ін­шых ме­та­даў уз­дзе­ян­ня... А мой аса­біс­ты дар — ба­чыць здоль­нас­ці і та­лен­ты ін­шых і ка­заць пра іх.

Сяб­ры на­ву­чы­лі Мі­кі­ту ста­віц­ца да хва­ро­бы як да пэў­най асаб­лі­вас­ці, якія ў кож­на­га свае. У яго — та­кая.

— Ка­мусь­ці, на­прык­лад, страш­на тэ­ле­фа­на­ваць не­зна­ём­цу. А я па­ві­нен уваж­лі­ва вы­бі­раць, ку­ды ма­гу пай­сці. На­коль­кі зруч­на да­ехаць да мес­ца на ма­шы­не, ці не­аб­ход­на стэ­ле­фа­ноў­вац­ца за­га­дзя, каб хтось­ці мя­не су­стрэў і пра­нёс мы­лі­цы, — тлу­ма­чыць хло­пец. — Я не заўж­ды ма­гу па­ехаць ку­ды-не­будзь, та­му час­та пры­маю гас­цей до­ма. Я лі­чу так. Ка­лі ча­ла­век пры­хо­дзіць да ця­бе, трэ­ба імк­нуц­ца ска­заць яму са­мае доб­рае і леп­шае, што ба­чыш у ім. Ка­лі не ра­біць гэ­так, на­вош­та ўво­гу­ле жыць?

Да­вед­ка

«TED» — аме­ры­кан­скі фонд, які іс­нуе з 1984 го­да. Наз­ва скла­да­ец­ца са ска­ро­ча­ных анг­лій­скіх слоў «Тэх­на­ло­гіі, за­ба­вы, ды­зайн». Ён што­год ар­га­ні­зоў­вае кан­фе­рэн­цыі, на якіх лю­дзі прэ­зен­ту­юць пэў­ную ідэю з лю­бой сфе­ры жыц­ця. Вы­ступ­лен­не зды­ма­ец­ца на ві­дэа і вы­клад­ва­ец­ца на сай­це ар­га­ні­за­цыі. Та­кім чы­нам фонд са­дзей­ні­чае раз­віц­цю ўні­каль­ных ідэй.

Пра­ект «TEDх» — гэ­та маг­чы­масць ар­га­ні­зоў­ваць свае кан­фе­рэн­цыі з вы­ступ­лен­ня­мі. Ім­прэ­зы лі­чац­ца не­за­леж­ны­мі ад фон­ду (не атрым­лі­ва­юць фі­нан­са­вай пад­трым­кі), але дзей­ні­ча­юць па лі­цэн­зіі га­лоў­най ар­га­ні­за­цыі. «TED» — гэ­та шмат­ты­сяч­ная ба­за ві­дэа­ро­лі­каў на анг­лій­скай мо­ве лі­та­раль­на пра ўсё на све­це.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ,

сту­дэнт­ка ІV кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.