Вы тут

Фарміраванне цэласнай сістэмы завершана


Арэнд­нае жыл­лё бу­дзе пра­да­стаў­ляц­ца дзярж­слу­жа­чым вы­ключ­на на пе­ры­яд пра­цоў­ных ад­но­сін

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­цвер­дзіў пе­ра­лік па­сад дзярж­слу­жа­чых, што да­юць пра­ва на атры­ман­не арэнд­на­га жыл­ля. Пры гэ­тым та­кое жыл­лё бу­дзе да­вац­ца вы­ключ­на на пе­ры­яд пра­цоў­ных (служ­бо­вых) ад­но­сін. Прэ­зі­дэнт пад­пі­саў ад­па­вед­ны Указ № 535 аб ме­рах па рэа­лі­за­цыі Ука­за ад 16 снеж­ня 2013 го­да № 563 «Аб не­ка­то­рых пы­тан­нях пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня жыл­лё­вых ад­но­сін», па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Ука­зам № 563 вы­зна­ча­ны ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян, якія ма­юць пер­ша­чар­го­вае пра­ва на арэнд­нае жыл­лё рэс­пуб­лі­кан­ска­га і ка­му­наль­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду на пе­ры­яд пра­цоў­ных (служ­бо­вых) ад­но­сін. Да іх ад­но­сяц­ца суд­дзі, пра­ку­рор­скія ра­бот­ні­кі, а так­са­ма дзяр­жаў­ныя служ­боў­цы згод­на з пе­ра­лі­кам па­сад, што да­юць пра­ва на атры­ман­не арэнд­на­га жыл­ля, які вы­зна­ча­ец­ца Прэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі. Гэ­ты пе­ра­лік за­цвер­джа­ны Ука­зам № 535.

Акра­мя та­го, Ука­зам № 535 для жы­лых па­мяш­кан­няў, якія пра­да­стаў­ля­юц­ца гэ­тай ка­тэ­го­рыі дзяр­жаў­ных слу­жа­чых, вы­зна­ча­ец­ца нор­ма рас­хо­да­ван­ня срод­каў на бу­даў­ніц­тва (рэ­кан­струк­цыю) 1 кв.м агуль­най пло­шчы арэнд­на­га жыл­ля для дзярж­слу­жа­чых (не па­він­на пе­ра­вы­шаць Br8,5 млн у цэ­нах на 1 сту­дзе­ня 2014 го­да з да­лей­шай ін­дэк­са­цы­яй па ста­тыс­тыч­ных ін­дэк­сах кош­ту бу­даў­ні­ча-ман­таж­ных ра­бот у ме­жах нар­ма­тыў­на­га тэр­мі­ну бу­даў­ніц­тва).

Вы­зна­ча­ец­ца так­са­ма па­ра­дак раз­лі­ку па­ме­ру пла­ты за ка­ры­стан­не арэнд­ным жыл­лём, што пра­да­стаў­ля­ец­ца дзяр­жаў­ным слу­жа­чым. Па­мер пла­ты бу­дзе вы­зна­чац­ца ў ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам № 563 (з ка­э­фі­цы­ен­та­мі ў за­леж­нас­ці ад мес­ца зна­хо­джан­ня жы­ло­га па­мяш­кан­ня і яго доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня), а так­са­ма з пры­мя­нен­нем па­ні­жаль­ных ка­э­фі­цы­ен­таў, якія бу­дуць вы­зна­чац­ца Кі­раў­ніц­твам спра­ва­мі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі (рэс­пуб­лі­кан­скі жыл­лё­вы фонд) або абл­вы­кан­ка­ма­мі і Мін­скім гар­вы­кан­ка­мам (ка­му­наль­ны жыл­лё­вы фонд) па ўзгад­нен­ні з ура­дам.

Па сва­ёй сут­нас­ці Указ № 535 за­вяр­шае фар­мі­ра­ван­не на ўзроў­ні ак­таў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы цэ­лас­най сіс­тэ­мы, на­кі­ра­ва­най на пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не пы­тан­няў пра­да­стаў­лен­ня і вы­ка­ры­стан­ня арэнд­на­га жыл­ля. Да­ку­мент дае маг­чы­масць у да­лей­шым на пла­на­вай асно­ве ажыц­ця­віць ка­рэк­ці­роў­ку Жыл­лё­ва­га ко­дэк­са, які з'яў­ля­ец­ца комп­лекс­ным пра­ва­вым ак­там у га­лі­не жыл­лё­вых ад­но­сін.

У су­вя­зі з гэ­тым ука­зам вы­клю­ча­юц­ца пра­ва­выя ме­ха­ніз­мы ад­чу­жэн­ня сва­ім ра­бот­ні­кам, якія зна­хо­дзяц­ца на ўлі­ку ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў па мес­цы ра­бо­ты (служ­бы), жы­лых па­мяш­кан­няў, за­ма­ца­ва­ных за дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі і ар­га­ні­за­цы­я­мі, па­коль­кі та­кое жыл­лё пад­ля­гае ўклю­чэн­ню ў склад арэнд­на­га жыл­ля ў поў­ным аб'­ёме.

Дзяр­жаў­ным ор­га­нам (па ўзгад­нен­ні з Дзярж­кам­ма­ё­мас­цю) да­ец­ца пра­ва пры­маць ра­шэн­ні аб бяз­вы­плат­ным на­быц­ці жы­лых па­мяш­кан­няў ва ўлас­насць Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з ка­му­наль­най або пры­ват­най улас­нас­ці.

Паў­на­лет­нія чле­ны сям'і па­мер­ла­га най­маль­ні­ка служ­бо­ва­га жы­ло­га па­мяш­кан­ня вы­клю­ча­юц­ца з лі­ку асоб, якія ма­юць пра­ва на атры­ман­не льгот­ных крэ­ды­таў на бу­даў­ніц­тва (рэ­кан­струк­цыю) або на­быц­цё жы­лых па­мяш­кан­няў у су­вя­зі з за­клю­чэн­нем з гэ­тай ка­тэ­го­ры­яй гра­ма­дзян да­га­во­раў най­му арэнд­на­га жыл­ля на ўмо­вах, пра­ду­гле­джа­ных Ука­зам № 563.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.