Вы тут

Палітычная дапамога


Дэ­ле­га­цыя ў Шры-Лан­цы са­дзей­ні­чае эка­на­міч­ным су­вя­зям па­між дзвю­ма кра­і­на­мі

У аў­то­рак, 18 ліс­та­па­да, дэ­ле­га­цыя Бе­ла­ру­сі на ча­ле са стар­шы­нёй Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Ула­дзі­мі­рам Анд­рэй­чан­кам су­стрэ­ла­ся з прэм'­ер-мі­ніст­рам Дэ­ма­кра­тыч­най Са­цы­я­ліс­тыч­най Рэс­пуб­лі­кі Шры-Лан­ка Ды­са­на­я­ка Джа­я­рат­не. На су­стрэ­чы спі­кер бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та ад­зна­чыў, што «ад­на з мэт ві­зі­ту — по­шук но­вых маг­чы­мас­цяў для па­шы­рэн­ня бе­ла­рус­ка-лан­кій­ска­га ўза­е­ма­вы­гад­на­га су­пра­цоў­ніц­тва». Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што ў склад пар­ла­менц­кай дэ­ле­га­цыі Бе­ла­ру­сі ўвай­шлі кі­раў­ні­кі і прад­стаў­ні­кі вя­до­мых бе­ла­рус­кіх кам­па­ній.

20-50

Бе­ла­рус­кі бок пад­крэс­ліў на­яў­насць па­лі­тыч­най пад­трым­кі лі­да­ра­мі Бе­ла­ру­сі і Шры-Лан­кі ўма­ца­ван­ня эка­на­міч­на­га па­рад­ку дня бе­ла­рус­ка-лан­кій­ска­га дыя­ло­гу. Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў вы­ка­заў­ся за на­рошч­ван­не аб'­ёмаў і ды­вер­сі­фі­ка­цыю та­ва­ра­зва­ро­ту, уклю­ча­ю­чы ства­рэн­не су­мес­ных вы­твор­час­цяў на тэ­ры­то­рыі Шры-Лан­кі. Ён звяр­нуў ува­гу на экс­парт­ны па­тэн­цы­ял бе­ла­рус­кай сель­ска­гас­па­дар­чай га­лі­ны, аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су, на­ву­ко­ва-тэх­на­ла­гіч­най сфе­ры, фар­ма­ка­ла­гіч­ных прад­пры­ем­стваў.

На су­стрэ­чы з кі­раў­ні­ком ура­да Шры-Лан­кі іш­ла раз­мо­ва пра рэа­лі­за­цыю пра­па­но­вы па ства­рэн­ні ў гэ­тай кра­і­не збо­рач­най вы­твор­час­ці бе­ла­рус­кіх трак­та­роў, аб­мяр­коў­ва­ла­ся маг­чы­масць за­бес­пя­чэн­ня вы­ха­ду бе­ла­рус­кай гру­за­вой і па­са­жыр­скай аў­та­тэх­ні­кі на лан­кій­скі ры­нак, па­ве­лі­чэн­не аб'­ёмаў уза­е­ма­дзе­ян­ня ў сфе­ры аду­ка­цыі.

Прэм'­ер-мі­ністр Шры-Лан­кі пад­тры­маў бе­ла­рус­кія эка­на­міч­ныя іні­цы­я­ты­вы і па­ве­да­міў, што раз­гля­дае Бе­ла­русь як пля­цоў­ку для вы­ха­ду на еў­ра­пей­скі ры­нак і ры­нак ЕА­ЭС.

У той жа дзень Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка су­стрэў­ся з чле­нам пар­ла­мен­та Дэ­ма­кра­тыч­най Са­цы­я­ліс­тыч­най Рэс­пуб­лі­кі Шры-Лан­ка Ра­ша­нам Ра­на­сінг­хе і з мі­ніст­рам за­меж­ных спраў гэ­тай кра­і­ны Джа­мі­ні Пей­ры­сам.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.