Вы тут

Майстэрня чалавечага шчасця


Па­збег­нуць раз­мер­ка­ван­ня, каб не ехаць у рэ­гі­ё­ны і не зай­мац­ца тым, ча­му ву­чыў­ся да гэ­та­га коль­кі га­доў — на жаль, ма­ра не­ка­то­рых вы­пуск­ні­коў. А ёсць ін­шая ка­тэ­го­рыя ма­ла­дых лю­дзей — тых, для ка­го пра­ца ста­но­віц­ца ма­рай, час­цей за ўсё не­вы­ка­наль­най. Гэ­та юна­кі і дзяў­ча­ты, якім яшчэ ў ма­лен­стве па­ста­ві­лі не­су­ця­шаль­ныя ды­яг­на­зы і якія аказ­ва­лі­ся па-за гра­мад­скім жыц­цём, за­ціс­ну­тыя ў свой ма­лень­кі су­свет. Аб пра­цоў­ным мес­цы яны толь­кі ма­раць. Ад­нак да­па­маг­чы ім мож­на, як гэ­та ро­бяць, на­прык­лад, у цэнт­ры са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Ла­гой­ска­га ра­ё­на, дзе сё­ле­та ад­кры­ла­ся рэ­абі­лі­та­цый­на-пра­цоў­ная май­стэр­ня па вы­пус­ку су­ве­нір­най пра­дук­цыі. Ма­ла­дыя лю­дзі з асаб­лі­вас­ця­мі мо­гуць не толь­кі пра­явіць тут свае твор­чыя здоль­нас­ці, але і ву­чац­ца за­раб­ляць гро­шы.

20-21

Ка­бі­нет, у якім зна­хо­дзіц­ца твор­чая май­стэр­ня, вы­гля­дае як ма­лень­кі му­зей. На­ўкол — дзя­сят­кі «экс­па­на­таў»: су­ве­нір­ныя штуч­ныя рас­лі­ны, кар­ці­ны, вы­шы­тыя «кры­жы­кам», ма­люн­кі. Асаб­лі­вую ці­каў­насць вы­клі­ка­юць ляль­кі: іх тут шмат і яны вель­мі не­звы­чай­ныя. Ёсць, на­прык­лад, мод­ныя за­раз ляль­кі «без тва­раў». Ка­жуць, што та­кія цац­кі ма­юць ма­гіч­ную сі­лу і, у ад­роз­нен­не ад фаб­рыч­ных, не мо­гуць на­шко­дзіць ма­ло­му. Ці, на­прык­лад, дзі­ця­чыя ляль­кі для сну, на­бі­тыя па­ху­чы­мі зёл­ка­мі.

З пер­ша­га по­гля­ду і не зда­га­да­еш­ся, што гэ­тыя рэ­чы ство­ра­ны ру­ка­мі ін­ва­лі­даў. Аку­рат­на зроб­ле­ныя, не­паў­тор­ныя, вель­мі пры­го­жыя — та­кі асар­ты­мент мож­на су­стрэць у кра­мах, што ганд­лю­юць «хэнд­мэй­дам» — су­ве­ні­ра­мі руч­ной пра­цы ў вы­ка­нан­ні пра­фе­сі­я­на­лаў.

Ка­ця­ры­на хва­рэе на сін­дром Даў­на, Воль­га — на дзі­ця­чы цэ­рэб­раль­ны па­ра­ліч. Але дзяў­ча­ты што­дзень пры­хо­дзяць сю­ды, каб па­ба­чыць сва­іх сяб­роў і за­няц­ца лю­бі­май спра­вай.

— У цэнт­ры мне па­да­ба­ец­ца зай­мац­ца вы­шыў­кай, плес­ці з бі­се­ру, — ка­жа Ка­ця­ры­на. — Люб­лю ра­біць цац­кі. На­прык­лад, за­раз мы шы­ем са­ву. У гэ­тым па­коі мно­га су­ве­ні­раў, зроб­ле­ных ма­і­мі ру­ка­мі. А яшчэ я люб­лю ха­дзіць у кам­п'ю­тар­ны клуб.

20-23

— Мы вель­мі шмат роз­на­га ро­бім у май­стэр­ні, — да­паў­няе Воль­га. — Мне тут, дзе мно­гія — мае сяб­ры, так­са­ма вель­мі ці­ка­ва. Я аба­вяз­ко­ва бу­ду ха­дзіць сю­ды і на­да­лей.

На­тал­ля НА­ВІЦ­КАЯ — за­гад­чык ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня. Яна пра­цуе тут ад са­ма­га за­сна­ван­ня, лі­чыц­ца ад­ным са «ста­ра­жы­лаў»:

— На­па­чат­ку на ба­зе ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня ін­ва­лі­даў у нас пра­ца­ва­ла не­каль­кі твор­чых гурт­коў і клу­баў, у тым лі­ку па вы­твор­час­ці су­ве­ні­раў. Паз­ней, ка­лі мы ўба­чы­лі, што на­шы вы­ха­ван­цы да­сяг­ну­лі пэў­на­га ўзроў­ню, а пра­дук­цыя, зроб­ле­ная іх ру­ка­мі, ка­рыс­та­ец­ца по­пы­там на свя­точ­ных кір­ма­шах, уз­нік­ла ідэя аб ства­рэн­ні май­стэр­ні. Не да­ча­каў­шы­ся пад­трым­кі ад ін­шых ар­га­ні­за­цый, вы­ра­шы­лі па­тро­ху рэа­лі­зоў­ваць за­ду­му са­мі. Аб­ста­ля­ва­лі па­мяш­кан­не, за­ку­пі­лі тэх­ні­ку і ў жніў­ні па­ча­лі за­ня­ткі. Па­доб­ныя ідэі ўжо рэа­лі­зоў­ва­лі­ся ў ін­шых га­ра­дах: нех­та ства­раў тэ­атр ці му­зыч­ную сту­дыю. А мы па­лі­чы­лі, што для Ла­гой­ска най­больш ак­ту­аль­най бу­дзе ме­на­ві­та та­кая май­стэр­ня, бо наш го­рад раз­ві­ва­ец­ца ў ту­рыс­тыч­ным кі­рун­ку.

Па сло­вах На­тал­лі На­віц­кай, га­лоў­ная за­да­ча твор­чай май­стэр­ні і ін­шых гурт­коў — на­ву­чыць ма­ла­дых лю­дзей, чыё жыц­цё аб­ме­жа­ва­на фі­зі­я­ла­гіч­ны­мі асаб­лі­вас­ця­мі, улас­на­руч­на ра­біць тыя прос­тыя рэ­чы, што да­па­мо­гуць ім са­ма­стой­на жыць і, маг­чы­ма, пра­ца­ваць. Вы­ра­бы, ство­ра­ныя на­ву­чэн­ца­мі, лю­дзі на­бы­ва­юць з за­да­валь­нен­нем. Атры­ма­ныя гро­шы ідуць на на­быц­цё рас­ход­ных ма­тэ­ры­я­лаў, аб­ста­ля­ван­ня. У гурт­ках ву­чаць зу­сім, зда­ва­ла­ся б, прос­та­му. На­прык­лад, ла­дзяць за­ня­ткі па ку­лі­на­рыі. Ра­зам з вы­клад­чы­ка­мі вы­ха­ван­цы вы­бі­ра­юць стра­ву, якая ім да­спа­до­бы, скла­да­юць спіс не­аб­ход­ных пра­дук­таў, ра­зам ідуць у кра­му і на­бы­ва­юць іх. Вя­до­ма ж, ра­зам га­ту­юць. Гэ­та ро­біц­ца, каб ма­ла­дыя лю­дзі пра­хо­дзі­лі ўвесь пра­цэс ад са­ма­га па­чат­ку і пры не­аб­ход­нас­ці маг­лі ад­на­віць яго ў па­мя­ці. Бо тое, што для ін­шых звык­ла, ім да­ец­ца зу­сім не прос­та.

20-22

Га­лоў­ная «ру­халь­ная» ідэя май­стэр­ні — дум­ка пра тое, што лю­дзей з асаб­лі­вас­ця­мі мож­на па­зба­віць ад што­дзён­ных па­кут і за­леж­нас­ці ад ін­шых. Як важ­на, ка­лі твае маг­чы­мас­ці аб­ме­жа­ва­ныя, мець шанц на пра­цу, па­цвяр­джае гіс­то­рыя, рас­ка­за­ная спа­да­ры­няй На­віц­кай:

— Ка­лісь­ці да нас у цэнтр пры­вя­лі дзяў­чы­ну. Яна вы­лу­ча­ла­ся сва­ёй мэ­та­на­кі­ра­ва­нас­цю: пас­ля шко­лы атры­ма­ла ся­рэд­нюю спе­цы­яль­ную аду­ка­цыю і на­ват спра­ба­ва­ла па­сту­піць у ВНУ, але ёй ад­мо­ві­лі з-за ста­ну зда­роўя. Яна вель­мі ха­це­ла пра­ца­ваць, са­ма па­ча­ла шу­каць аб'­явы, пра­па­ноў­ваць свае па­слу­гі пра­ца­даў­цам. Ад­ной­чы прый­шла да нас вель­мі ўзра­да­ва­ная: у ад­ну з мяс­цо­вых гас­па­да­рак па­тра­ба­ва­лі­ся лю­дзі, што бу­дуць збі­раць у по­лі ка­мя­ні. Ад­нак ра­дасць хут­ка змя­ні­ла­ся крыў­дай: ма­ці бы­ла су­праць. Але жан­чы­на вы­ра­шы­ла ўсё ж та­кі па­ра­іц­ца з на­мі. Мы па­тлу­ма­чы­лі: ка­лі за­ба­ра­ніць да­чцэ ха­ця б спро­бу пра­ца­ўлад­ка­ван­ня, заў­сё­ды бу­дзе ду­маць, што яе пад­ма­ну­лі. На­рэш­це, дзяў­чы­на на­кі­ра­ва­ла­ся на пра­цу. Праз пяць дзён із­ноў прый­шла да нас са сло­ва­мі: «Ця­пер я ра­зу­мею, як гэ­та цяж­ка — па-са­праўд­на­му пра­ца­ваць». Мы ро­бім усё для та­го, каб та­кі пе­ра­ход да пра­цы ўво­гу­ле быў маг­чы­мы.

За­ня­ткі ў май­стэр­ні пра­во­дзіць ін­струк­тар па пра­цоў­най тэ­ра­піі Свят­ла­на ЛЬВО­ВА. Жан­чы­на ро­дам з Кур­ган­скай воб­лас­ці Ра­сіі, на Ла­гой­шчы­не апы­ну­ла­ся пас­ля та­го, як вый­шла за­муж за бе­ла­ру­са:

— Ка­лі ўлад­коў­ва­ла­ся на пра­цу, мне ка­за­лі, што па­тра­бу­ец­ца ча­ла­век, які ўмее ра­біць ру­ка­мі ўсё: шыць, вы­шы­ваць, вя­заць, ма­ля­ваць... Уся­му гэ­та­му я на­ву­чы­ла­ся яшчэ ў шко­ле — на­вед­ва­ла гурт­кі, ці­ка­ві­ла­ся руч­ной пра­цай. Акра­мя та­го, скон­чы­ла шко­лу мас­тац­тваў, маю вы­шэй­шую аду­ка­цыю па спе­цы­яль­нас­ці «Са­цы­яль­ны пе­да­гог». Ра­бо­та мне па­да­ба­ец­ца: вуч­ні спа­кой­ныя, ус­ед­лі­выя і вель­мі руп­лі­выя. Паў­та­рыць уба­ча­нае для іх не праб­ле­ма. У іх доб­ра атрым­лі­ва­ец­ца фан­та­зі­ра­ваць і ўва­саб­ляць у жыц­цё свае твор­чыя за­ду­мы. За­раз мы зай­ма­ем­ся шыц­цём. Пры­чым аб­са­лют­на ўсю пра­цу яны вы­кон­ва­юць са­мі. З кож­ным ра­зам швы атрым­лі­ва­юц­ца ўсё лепш і лепш. Дзя­ку­ю­чы спон­са­ру на­бы­лі но­вую швей­ную ма­шы­ну, та­му маг­чы­мас­цяў ста­не яшчэ больш. На ства­рэн­не ад­ной ляль­кі ў ся­рэд­нім ідзе ка­ля двух тыд­няў. Я не аб­мя­жоў­ваю на­ву­чэн­цаў у іх жа­дан­ні: яны са­мі вы­бі­ра­юць, што бу­дуць ра­біць, і мо­гуць уно­сіць у ра­бо­ты лю­быя зме­ны, якія па­да­юц­ца ім па­трэб­ны­мі. Та­кім чы­нам пра­яў­ля­юць свой густ. Не ма­гу на­зваць неш­та ад­но, што за­хап­ля­ла б усіх на­ву­чэн­цаў. Як і ўсім дзе­цям, ім па­да­ба­ец­ца мя­няць від дзей­нас­ці. У не­ка­то­рых доб­ра атрым­лі­ва­ец­ца вы­шы­ваць, у ін­шых — кро­іць тка­ні­ну. Што да­ты­чыц­ца на­шых ад­но­сін з вы­ха­ван­ца­мі, то я на­зва­ла б іх сяб­роў­скі­мі. Гэ­та вель­мі ад­кры­тыя лю­дзі, поў­ныя да­бры­ні. Лю­дзі, у якіх аб­са­лют­на ад­сут­ні­чае зло.

Су­пра­цоў­ні­кі Ла­гой­ска­га цэнт­ра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва да­па­ма­га­юць род­ным зра­зу­мець, што ды­яг­наз — не пры­суд. Ла­дзяць ці­ка­выя ме­ра­пры­ем­ствы для вы­ха­ван­цаў: ез­дзяць у эк­скур­сіі па ра­ё­не і кра­і­не, пра­вод­зяць су­мес­ныя дыс­ка­тэ­кі з дзець­мі са звы­чай­ных школ. І не столь­кі да­па­ма­га­юць жыць ін­ва­лі­дам ся­род зда­ро­вых лю­дзей, коль­кі, на­ад­ва­рот, — зда­ро­вым по­бач з ін­ва­лі­да­мі.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Мінск — Ла­гойск — Мінск.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.