Вы тут

Сталіца ўсіх пракорміць?


 15 400 ча­ла­век у Мін­ску не жа­да­юць пра­ца­ваць і не зай­ма­юц­ца по­шу­кам пра­цы

На рын­ку пра­цы ста­лі­цы дэ­фі­цыт пра­цоў­най сі­лы па­кі­дае сва­бод­ны­мі ка­ля 16 ты­сяч ва­кан­сій. Аб гэ­тым па­ве­да­мі­лі ў Мін­гар­вы­кан­ка­ме. У 2013 го­дзе гэ­ты па­каз­чык скла­даў ка­ля 25 ты­сяч ва­кан­сій. Ня­гле­дзя­чы на зні­жэн­не ўзроў­ню бес­пра­цоўя, праб­ле­ма за­ста­ец­ца ак­ту­аль­най. Ка­ля 73% ад усіх ва­кан­сій скла­да­юць ра­бо­чыя пра­фе­сіі, 12% — ва­кан­сіі не­ква­лі­фі­ка­ва­най пра­цы. Так­са­ма ёсць шэ­раг мес­цаў, якія не за­паў­ня­юц­ца на пра­ця­гу доў­га­га ча­су.

І зноў да пы­тан­ня аб дар­ма­ед­стве

Сён­ня па­няц­це «дар­ма­ед» у нар­ма­тыў­ных ак­тах Бе­ла­ру­сі не ад­люст­ра­ва­на і яшчэ толь­кі бу­дзе рас­пра­цоў­вац­ца ўра­дам на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні. Але, тым не менш, па сло­вах Тац­ця­ны Ку­дзе­віч, на­мес­ні­ка стар­шы­ні ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не, Мін­гар­вы­кан­кам мае звест­кі аб вя­лі­кай коль­кас­ці бес­пра­цоў­ных гра­ма­дзян. Каб вы­пра­віць сі­ту­а­цыю, у ста­лі­цы пра­вод­зяц­ца кір­ма­шы ва­кан­сій. Так­са­ма ін­фар­ма­цыю па пра­ца­ўлад­ка­ван­ні мож­на атрым­лі­ваць у ін­тэр­нэ­це праз рэ­сур­сы Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Па звест­ках ба­лан­су пра­цоў­ных рэ­сур­саў за 2013 год, 79600 гра­ма­дзян не ме­лі ста­ту­су ў да­чы­нен­ні да за­ня­тас­ці. 38 ты­сяч з іх — лю­дзі, якія зай­ма­юц­ца ак­тыў­ным по­шу­кам пра­цы, але не бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны як бес­пра­цоў­ныя. Да гэ­тай ка­тэ­го­рыі ад­но­сяц­ца гра­ма­дзя­не, якія шу­ка­юць пра­цу не больш за два тыд­ні. На­зваць іх дар­ма­е­да­мі нель­га. Ка­ля 26 ты­сяч ча­ла­век ад­но­сяць ся­бе да хат­ніх гас­па­дынь і вы­хоў­ва­юць дзя­цей. Тры ты­ся­чы ча­ла­век слу­жаць ва ўзбро­е­ных сі­лах. Не жа­да­юць пра­ца­ваць і не зай­ма­юц­ца по­шу­кам 15 400 ча­ла­век.

«Ме­на­ві­та гэ­тую ка­тэ­го­рыю спра­бу­юць пры­цяг­нуць да па­слуг служ­баў за­ня­тас­ці. З па­чат­ку го­да ў служ­бу за­ня­тас­ці Мін­ска звяр­ну­ла­ся ка­ля 16 ты­сяч ча­ла­век, а гэ­та зна­чыць, што кож­ны ме­сяц звяр­та­юц­ца ка­ля 1600 ча­ла­век. Да ты­ся­чы атрым­лі­ва­юць ста­тус бес­пра­цоў­ных. Ка­ля 800 гра­ма­дзян пра­ца­ўлад­коў­ва­юц­ца, ка­ля 10 ар­га­ні­зу­юць прад­пры­маль­ніц­кую спра­ву. Да 200 ча­ла­век удзель­ні­ча­юць у што­ме­сяч­ных гра­мад­скіх ра­бо­тах і да 80 на­кі­роў­ва­юц­ца на на­ву­чан­не па за­па­тра­ба­ва­ных на рын­ку пра­цы пра­фе­сі­ях», — па­тлу­ма­чы­ла Тац­ця­на Ку­дзе­віч.

Ся­рэд­ня­ме­сяч­ны аб'­ём да­па­мо­гі па бес­пра­цоўі ма­лы — 110 ты­сяч руб­лёў. Пра­жыць на яго не­маг­чы­ма. Але ра­зам з тым, па сло­вах Тац­ця­ны Ку­дзе­віч, сён­ня ў го­ра­дзе ство­ра­ны ўсе ўмо­вы рын­ку пра­цы для хут­чэй­ша­га пра­ца­ўлад­ка­ван­ня.

Да­па­ма­га­ем міг­ран­там

З‑за вя­лі­кай коль­кас­ці ва­кан­сій на рын­ку пра­цы не абы­хо­дзіц­ца і без пра­да­стаў­лен­ня пра­цоў­ных мес­цаў для за­меж­ных гра­ма­дзян.

«Ёсць та­кія ва­кан­сіі, якія не за­паў­ня­юц­ца пра­цяг­лы час. Мы аба­вяз­ко­ва вы­ву­ча­ем сі­ту­а­цыю. Пра­вя­ра­ем на­яў­насць спе­цы­я­ліс­таў, якія ста­яць на ўлі­ку ў служ­бе за­ня­тас­ці, і толь­кі та­ды ро­бім за­клю­чэн­не аб маг­чы­мас­ці пра­ца­ваць за­меж­ным гра­ма­дзя­нам. Пе­ра­ва­га ад­да­ец­ца на­цы­я­наль­най ра­бо­чай сі­ле», — пад­крэс­лі­ла Тац­ця­на Ку­дзе­віч.

З па­чат­ку го­да ры­нак пра­цы Бе­ла­ру­сі па­поў­ніў­ся на 15 ты­сяч за­меж­ных гра­ма­дзян. 75% з іх бы­лі раз­мер­ка­ва­ны на ра­бо­чыя пра­фе­сіі. У боль­шас­ці вы­пад­каў гэ­та гра­ма­дзя­не Кі­тая і Укра­і­ны. У цэ­лым на рын­ку пра­цы пры­сут­ні­ча­юць рэ­зі­дэн­ты больш як 60 кра­ін.

Па сло­вах Тац­ця­ны Ку­дзе­віч, ка­мі­тэт па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Мін­гар­вы­кан­ка­ма аказ­ваў не­па­срэд­ную кан­суль­та­цый­ную да­па­мо­гу ў по­шу­ку пра­цы гра­ма­дзя­нам Укра­і­ны. З па­чат­ку го­да больш за 700 ча­ла­век звяр­ну­лі­ся ва ўпраў­лен­не за­ня­тас­ці. У боль­шас­ці вы­пад­каў гэ­та жы­ха­ры Да­не­цкай і Лу­ган­скай аб­лас­цей. Іх на­кі­роў­ва­лі ў рэ­гі­ё­ны Бе­ла­ру­сі з‑за та­го, што яны пры­яз­джа­лі з сем'­я­мі, і ім, акра­мя пра­ца­ўлад­ка­ван­ня, не­аб­ход­на бы­ло жыл­лё ся­мей­на­га ты­пу. У рэ­гі­ё­нах ёсць ва­кан­сіі, дзе пра­да­стаў­ля­ец­ца та­кое жыл­лё.

Эка­но­мі­ка ста­лі­цы рас­це

Сё­ле­та за­бяс­печ­ва­ец­ца ста­ноў­чая ды­на­мі­ка раз­віц­ця эка­но­мі­кі Мін­ска. Аб'­ём ва­ла­во­га рэ­гі­я­наль­на­га пра­дук­ту за сту­дзень—каст­рыч­нік 2014‑га сфар­мі­ра­ваў­ся на ўзроў­ні 150 трлн ва­ла­вой да­баў­ле­най вар­тас­ці і па­вя­лі­чыў­ся ў су­па­стаў­ных умо­вах ана­ла­гіч­на­га пе­ры­я­ду 2013 го­да да 101,2%. Эка­на­міч­ны па­каз­чык фар­мі­ру­ец­ца за кошт та­кіх га­лін гас­па­дар­кі, як апра­цоў­чая пра­мыс­ло­васць, ган­даль, апе­ра­цыі з не­ру­хо­мас­цю. ВРП Мін­ска фар­мі­руе ВУП Бе­ла­ру­сі на чвэрць, а так­са­ма больш за 40% кан­са­лі­да­ва­на­га бюд­жэ­ту, ка­ля 30% пра­мыс­ло­вай вы­твор­час­ці, больш за 20% усіх ін­вес­ты­цый. Ста­лі­ца пры­цяг­вае 51% пра­мых за­меж­ных ін­вес­ты­цый ад бюд­жэ­ту рэс­пуб­лі­кан­ска­га зна­чэн­ня, што скла­дае ка­ля 773 млн до­ла­раў ад 1,5 млрд до­ла­раў уся­го аб'­ёму та­кіх ін­вес­ты­цый. За дзе­вяць ме­ся­цаў 2014 го­да Мінск за­бяс­пе­чыў экс­парт та­ва­раў і па­слуг на 4,9% больш у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да. Па­шы­рэн­не ды­вер­сі­фі­ка­цыі па­ста­вак экс­парт­най пра­дук­цыі да­зво­лі­ла на­кі­ра­ваць та­ва­ры ў 194 кра­і­ны све­ту. Асноў­ны­мі рын­ка­мі збы­ту тра­ды­цый­на за­ста­юц­ца Ра­сія, Укра­і­на. Хут­ка рас­туць рын­кі экс­пар­ту ў Турк­ме­ні­стан, Поль­шчу і Літ­ву. Су­мес­на з укра­ін­скім і азер­бай­джан­скім рын­ка­мі гэ­тыя перс­пек­тыў­ныя суб'­ек­ты скла­да­юць пя­тую част­ку ўся­го экс­пар­ту ста­лі­цы.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.