Вы тут

Лячэнне — справа тонкая. А часам і небяспечная


У Ма­гі­лё­ве кож­ны ме­сяц да 5 дзя­цей атручваюц­ца ле­ка­мі

Ра­ней, ка­лі ў мя­не па­чы­на­лі­ся пра­сту­да ці грып, на свой страх і ры­зы­ку пі­ла роз­ныя рас­тва­раль­ныя па­раш­кі, па­куль ад­ной­чы не пра­чы­та­ла, што яны змя­шча­юць не вель­мі не­бяс­печ­ныя для пе­ча­ні і ны­рак до­зы па­ра­цэ­та­мо­лу... Але ці час­та мы ўні­ка­ем у тыя су­праць­па­ка­зан­ні, якія па­зна­ча­ны не са­мы­мі вя­лі­кі­мі лі­та­ра­мі? Га­лоў­нае — «за­ду­шыць» пра­сту­ду на ко­ра­ні. І не толь­кі пра­сту­ду. Па­мя­таю, як ад­ной­чы лі­та­раль­на з ра­бо­ча­га ка­бі­не­та «хут­кая» за­бра­ла су­пра­цоў­ні­ка з ацё­кам Квін­ке — так яго ар­га­нізм ад­рэ­ага­ваў на таб­лет­ку тэм­пал­гі­ну, пры­ня­тую ад га­лаў­но­га бо­лю. Аб чым, да­рэ­чы, па­пя­рэдж­ва­ла­ся ў су­праць­па­ка­зан­нях. Апош­нія змя­нен­ні ў пра­ві­лах вод­пус­ку ле­каў, якія пра­ду­гле­джа­ны 66-й па­ста­новай Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя, як­раз і на­кі­ра­ва­ны на тое, каб лю­дзі не экс­пе­ры­мен­та­ва­лі на са­бе і не зай­ма­лі­ся са­ма­ля­чэн­нем. Вя­до­ма, што на­шко­дзіць са­бе мож­на на­ват зёл­ка­мі, ка­лі ўжы­ваць іх, не ве­да­ю­чы пра не­ка­то­рыя ўлас­ці­вас­ці. Што ўжо ка­заць пра таб­лет­кі!

21-28

Вось і на гэ­ты раз пры пер­шых сімп­то­мах ка­вар­най «ін­флю­эн­цы» ад­ра­зу ж па­ча­ла пры­маць ме­ры. Да­ста­ла з хат­няй ап­тэч­кі рэ­ман­та­дзін, а праз дзень, ка­лі ён не да­па­мог, пе­рай­шла на «АнГ­ры­Макс». Пры гэ­тым ра­бі­ла ін­га­ля­цыі і ак­тыў­на па­лас­ка­ла гор­ла рас­тво­рам з со­дай. Па­куль не зра­зу­ме­ла, што іс­ці ў па­лі­клі­ні­ку ўсё роў­на да­вя­дзец­ца. За со­ду мне як­раз і да­ста­ло­ся ад ура­ча. Ака­за­ла­ся, яна гор­ла пад­суш­вае, і ля­чыць за­па­лен­не со­дай — гэ­та ўсё роў­на, што сы­паць соль на ра­ну.

На мае спа­чу­ван­ні на­конт но­ва­ўвя­дзен­няў па вод­пус­ку ле­каў (ця­пер усе рэ­цэп­ты, прад'­яў­ле­ныя па­куп­ні­ком, за­ста­юц­ца ў ап­тэ­цы) і да­дат­ко­вай пра­цы для ўра­чоў, тэ­ра­пеўт толь­кі цяж­ка ўздых­ну­ла. А пры на­гад­ван­ні пра элект­рон­ныя рэ­цэп­ты на­ват абу­ры­ла­ся: «І дзе ж вы тут у мя­не ба­чы­це кам­п'ю­тар? У нас у го­ра­дзе на­ват элект­рон­ныя та­лон­чы­кі толь­кі ў Цэнт­раль­най па­лі­клі­ні­цы іс­ну­юць».

Ка­лі куп­ля­ла ў ап­тэ­цы вы­пі­са­ныя мне ле­кі, ад­зна­чы­ла, што рэ­цэпт на таб­лет­кі ад каш­лю «Лі­бек­сін» у мя­не не за­бра­лі. Ад­ка­за­лі, што гэ­та не «той прэ­па­рат, які ўяў­ляе для іх ін­та­рэс». Вось ка­лі б там зна­чы­лі­ся «Ібук­лін» ці «Ібу­зам» — ін­шая спра­ва. Гэ­тыя прэ­па­ра­ты ва­ло­да­юць вы­со­кай так­січ­нас­цю і та­му тра­пі­лі ў спіс «аб­ме­жа­ва­ных».

Га­лоў­ны ўрач Ма­гі­лёў­скай аб­лас­ной дзі­ця­чай баль­ні­цы Ігар Кас­ко ўпэў­не­ны, што змя­нен­ні пой­дуць толь­кі на ка­рысць спа­жыў­цам.

— Трэ­ба па­мя­таць, што цал­кам бяс­печ­ных ме­ды­цын­скіх срод­каў на­огул у пры­ро­дзе не іс­нуе, — ка­жа ён. — Гэ­та ўсё хі­міч­ныя прэ­па­ра­ты, у кож­на­га з якіх шмат су­праць­па­ка­зан­няў. Бес­кант­роль­ная за­куп­ка ле­каў іль­гот­ні­ка­мі — а гэ­та час­цей за ўсё на­шы дзя­ду­лі і ба­бу­лі — пры­во­дзіць да та­го, што ў ква­тэ­рах утва­ра­юц­ца ап­тэч­ныя мі­ні-скла­ды. Лю­дзі ро­бяць за­пас на «чор­ны дзень» і ў боль­шас­ці вы­пад­каў не па­спя­ва­юць вы­ка­рыс­тоў­ваць гэ­тыя ле­кі да за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну пры­дат­нас­ці. Гэ­та пе­ра­вод гро­шай і, што яшчэ больш не­бяс­печ­на, па­гро­за для зда­роўя тых жа ўну­каў.

Да­рэ­чы, па сло­вах за­гад­чы­ка рэ­ані­ма­цый­на­га ад­дзя­лен­ня гэ­тай уста­но­вы Анд­рэя Па­но­ва, на пра­ця­гу ме­ся­ца ў ад­дзя­лен­не трап­ляе ў ся­рэд­нім па 4-5 дзя­цей, якія «па­каш­та­ва­лі» ба­бу­лі­ны таб­лет­кі. Іх пры­во­зяць у край­не цяж­кім ста­не — з ніз­кім ціс­кам, з пры­кме­та­мі бра­ды­кар­дыі, а ча­сам і без пры­том­нас­ці.

— На­ват па­ра­цэ­та­мол пры пе­ра­да­зі­роў­цы мо­жа пры­вес­ці да вост­рай пя­чо­нач­най не­да­стат­ко­вас­ці, ка­лі адзі­нае вый­сце — гэ­та пе­ра­сад­ка пе­ча­ні, — пад­крэс­лі­вае на­мес­нік га­лоў­на­га ўра­ча аб­лас­ной дзі­ця­чай баль­ні­цы Але­на Шу­лей­ка. — Атру­ціц­ца мож­на на­ват «Наф­ты­зі­нам», ка­лі зло­ўжы­ваць гэ­ты­мі кроп­ля­мі.

Але­на Шу­лей­ка пры­во­дзіць пры­кла­ды, ка­лі ў баль­ні­цу трап­ля­юць дзе­ці, якія з-за не­да­гля­ду да­рос­лых пра­глы­на­юць на­ват па­доб­ныя на таб­лет­кі ба­та­рэй­кі і атрым­лі­ва­юць пры гэ­тым унут­ра­ныя апё­кі. Ін­шыя спра­бу­юць на смак так­са­ма па­доб­ны па знеш­нім вы­гля­дзе на ле­кі праль­ны па­ра­шок у кап­су­лах. І — зу­сім све­жы прык­лад. У тры га­дзі­ны но­чы ў баль­ні­цу пры­вез­лі ма­ло­га, які з'ёў таб­лет­ку «ад мо­лі». Ба­бу­ля не знай­шла ні­чо­га ін­ша­га, як даць дзі­ця­ці па­гу­ляць з бліс­ку­чай па­пер­кай. Вя­до­ма, што на та­кіх без­ад­каз­ных ба­буль на­ўрад ці па­дзей­ні­ча­юць змя­нен­ні пра­ві­лаў вод­пус­ку мед­прэ­па­ра­таў. Але ж ха­пае і та­кіх вы­пад­каў, ка­лі дзе­ці са­ма­стой­на ла­су­юц­ца «са­ло­дзень­кім» кла­фе­лі­нам...

— Зра­зу­ме­ла, што тэх­ніч­най пра­цы ме­ды­кам пры­ба­ві­ла­ся, і гэ­та не ўсім да­спа­до­бы, — раз­ва­жае Ігар Кас­ко. — Але ці доб­ра, ка­лі хво­ра­му вы­піс­ва­лі таб­лет­кі на год, а ён ка­рыс­таў­ся рэ­цэп­там 2 га­ды? Маў­ляў, я сам раз­бя­ру­ся — на­вош­та мне ўрач? А між тым, гэ­та не­апраў­да­ная ры­зы­ка. Лю­дзі хва­лю­юц­ца, што ад змя­нен­няў па­цер­пяць хра­ніч­ныя хво­рыя. Але ж без ле­каў яны ні ў якім ра­зе не за­ста­нуц­ца. За­кон пра­ду­гледж­вае та­кія сі­ту­а­цыі — па­цы­ен­ту вы­піс­ва­ец­ца ад­ра­зу не­каль­кі рэ­цэп­таў на паў­го­да. По­тым зноў трэ­ба па­ка­зац­ца ўра­чу. І гэ­та ме­на­ві­та ў ін­та­рэ­сах хво­ра­га, ка­лі ён не хо­ча ўсклад­нен­няў.

Ан­ты­бі­ё­ты­кі — на­огул дрэн­нае «вый­сце», ка­лі хво­ры сам са­бе іх пры­зна­чае. Вя­до­ма ж, гэ­та ўдар па імун­най сіс­тэ­ме. Амаль на ўсе гэ­тыя прэ­па­ра­ты, акра­мя хі­ба што амок­сі­цы­лі­ну і ам­пі­цы­лі­ну, за­раз па­трэб­ны рэ­цэп­ты. Хо­чаш не хо­чаш, а прый­дзец­ца іс­ці да ўра­ча.

Той факт, што ня­пра­віль­нае ўжы­ван­не таб­ле­так мо­жа на­нес­ці вель­мі знач­ную шко­ду ар­га­ніз­му, па­цвяр­джае і га­лоў­у­рач Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га су­праць­ту­бер­ку­лёз­на­га дыс­пан­се­ра Вік­тар Ва­раб'­ёў.

— У апош­ні час уз­ні­кае да­во­лі сур'­ёз­ная праб­ле­ма — устой­лі­васць да ан­ты­бі­ё­ты­каў, — ка­жа ён. — І пры­чы­на гэ­та­га ме­на­ві­та ў са­ма­ля­чэн­ні. Ка­лі ча­ла­век са­ма­стой­на ўжы­ваў, на­прык­лад, та­кі моц­ны ан­ты­бі­ё­тык, як ры­фам­пі­цын, у яго мо­жа раз­віц­ца фор­ма ту­бер­ку­лё­зу, тры­ва­лая ў да­чы­нен­ні да гэ­та­га срод­ку. А вы­пад­каў, ка­лі ча­ла­век пра­сту­дзіў­ся, па­чаў ля­чыц­ца са­ма­стой­на, а по­тым тра­піў да нас з за­па­лен­нем лёг­кіх, коль­кі за­ўгод­на. Я лі­чу, што не на ка­рысць ме­ды­цын­скай спра­ве і рэ­кла­ма ле­ка­вых прэ­па­ра­таў у СМІ. Той жа гроп­ры­на­сін, які пра­па­ну­ец­ца як сро­дак ад пра­сту­ды, не­бяс­печ­на пры­маць, не ве­да­ю­чы свой імун­ны ста­тус. Але ку­піць яго мож­на без рэ­цэп­ту...

Ле­ка­вых срод­каў, якія ад­пус­ка­юц­ца для ля­чэн­ня рэ­спі­ра­тор­ных, ін­фек­цый­ных за­хвор­ван­няў і гры­пу без рэ­цэп­та ўра­ча, са­праў­ды ха­пае. Ся­род іх — су­праць­ві­рус­ныя ар­пе­тол ці ар­бі­дол, рэ­ман­та­дзін, ін­тэр­фе­рон, ак­са­лі­на­вая мазь, той жа «АнГ­ры­Макс». Ня­ма аб­ме­жа­ван­няў па на­быц­ці та­кіх га­рач­ка­па­ні­жаль­ных і су­праць­за­па­лен­чых срод­каў, як ібуп­ра­фен, па­ра­цэ­та­мол ці не­мі­су­лід. Не ўзнік­не праб­лем з на­быц­цём срод­каў для пад­трым­кі іму­ні­тэ­ту — на­кшта­лт эхін­гі­ну ці цык­ла­фе­ро­ну.

— Без рэ­цэп­таў ура­ча сён­ня ад­пус­ка­ец­ца ка­ля 60% ад усіх ле­каў, — удак­лад­няе на­мес­нік ге­не­раль­на­га да­рэк­та­ра ма­гі­лёў­ска­га прад­пры­ем­ства «Фар­ма­цыя» Але­на Ра­ма­нен­ка. — Пад кант­роль узя­ты ме­на­ві­та тыя прэ­па­ра­ты, якія ў мэ­тах бяс­пе­кі пры­ма­юц­ца пад на­гля­дам ура­ча. А так­са­ма тыя, якія пры не­кант­ра­ля­ва­ным пры­ёме мо­гуць вы­клі­каць па­боч­ныя эфек­ты. І гэ­та, лі­чу, зроб­ле­на пра­віль­на.

— Гэ­та ўсё сін­тэ­тыч­ныя рэ­чы­вы, якія вель­мі моц­на ўздзей­ні­ча­юць на ад­чу­валь­ную мік­ра­фло­ру ча­ла­ве­ка, — да­дае Ігар Кас­ко. — Бес­кант­роль­нае іх ужы­ван­не мо­жа кар­ды­наль­на змя­ніць яе і зра­біць не­ка­то­рыя мік­ра­ар­га­ніз­мы ўстой­лі­вы­мі да прэ­па­ра­та. Ка­лі ўлі­чыць тое, што ча­ла­век — іс­то­та са­цы­яль­ная, якая па­ста­ян­на «аб­мень­ва­ец­ца» мік­ра­ар­га­ніз­ма­мі з ін­шы­мі людзь­мі, вы­ні­кі мо­гуць быць зу­сім не­су­ця­шаль­ны­мі не толь­кі для ка­гось­ці аса­біс­та. І па­трэб­на­га эфек­ту ад ле­ка­ва­га срод­ку не бу­дзе.

Да­рэ­чы, пра тое, якія ле­кі за­раз пра­да­юц­ца па рэ­цэп­тах, а якія — без, жы­ха­ры Ма­гі­лё­ва і Баб­руй­ска мо­гуць да­ве­дац­ца па тэ­ле­фон­ным ну­ма­ры 169.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.