Вы тут

На рэйках інвестыцый


Прэ­фе­рэн­цыі ў на­шай кра­і­не бу­дуць толь­кі для прад­пры­ем­стваў су­свет­на­га ўзроў­ню, якія ства­ра­юць вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ную і кан­ку­рэн­та­здоль­ную пра­дук­цыю

Учо­ра ў Дзяр­жын­скім ра­ё­не ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця за­во­да «Штад­лер Мінск». Прад­пры­ем­ства па но­вай, уні­каль­най для на­шай кра­і­ны, вы­твор­час­ці су­час­ных элект­ра­цяг­ні­коў з'я­ві­ла­ся ў Фа­ні­па­лі за рэ­корд­на хут­кі час. Уся­го два га­ды та­му, у каст­рыч­ні­ку 2012 го­да, на гэ­тым мес­цы бы­ла за­кла­дзе­на сім­ва­ліч­ная кап­су­ла ў фун­да­мент бу­ду­ча­га за­во­да, а ця­пер прад­пры­ем­ства ўжо дзей­ні­чае.

Та­кая па­спя­хо­вая ра­бо­та буй­но­га ін­вес­та­ра — швей­цар­скай кам­па­ніі «Штад­лер Рэйл Груп» — не вы­пад­ко­васць. Гэ­та свед­чан­не та­го, што ў на­шай кра­і­не ство­ра­ны спры­яль­ны ін­вес­ты­цый­ны клі­мат. Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця прад­пры­ем­ства, паведамляе БЕЛТА.

«Вы­со­кай ацэн­кі за­слу­гоў­вае та­кі вы­нік зла­джа­най ра­бо­ты бу­даў­ні­коў, ін­жы­не­раў, спе­цы­я­ліс­таў і кі­раў­ніц­тва кам­па­ніі «Штад­лер». Ад ідэі і да яе ажыц­цяў­лен­ня — ап­ты­маль­ны тэр­мін», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. На яго дум­ку, гэ­та доб­ры прык­лад для пе­рай­ман­ня і для ін­шых ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў так­са­ма важ­насць та­го, што за­пла­на­ва­ныя да вы­твор­час­ці на прад­пры­ем­стве «Штад­лер Мінск» элект­ра­цяг­ні­кі за­ва­я­ва­лі доб­рую рэ­пу­та­цыю ў Бе­ла­ру­сі і вый­шлі на ры­нак па­са­жыр­скіх пе­ра­во­зак Маск­вы. Ін­та­рэс да пра­дук­цыі но­ва­га прад­пры­ем­ства вы­каз­ва­юць і ін­шыя кра­і­ны — удзель­ні­цы Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за і СНД.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пе­ра­ка­на­ны, што па­спя­хо­вая ра­бо­та «Штад­лер Рэйл Груп» у Бе­ла­ру­сі па­слу­жыць пры­кла­дам для пры­хо­ду сю­ды ін­шых кам­па­ній. «У нас ёсць шмат перс­пек­тыў­ных ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў, якія мы за­ці­каў­ле­ны рэа­лі­за­ваць з удзе­лам за­меж­на­га ка­пі­та­лу, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Та­му заў­сё­ды га­то­вы да аб­мер­ка­ван­ня лю­бых іні­цы­я­тыў і пра­па­ноў, што да­дуць маг­чы­масць ума­ца­ваць эка­но­мі­ку на­шай дзяр­жа­вы, ства­рыць у кра­і­не су­час­ныя вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ныя вы­твор­час­ці, інф­ра­струк­ту­ру і но­выя вы­со­ка­аплат­ныя ра­бо­чыя мес­цы».

Прэ­зі­дэнт на­га­даў пра сваё абя­цан­не кі­раў­ні­ку швей­цар­скай кам­па­ніі «Штад­лер Рэйл Груп» Пе­тэ­ру Шпу­ле­ру аб тым, што ў Бе­ла­ру­сі бу­дзе на­да­вац­ца на­леж­ная ўва­га раз­віц­цю гэ­тай кам­па­ніі. «Як ба­чы­це, сваё сло­ва кі­раў­ніц­тва кра­і­ны і Прэ­зі­дэнт стры­ма­лі. Ця­пер ча­каю, што кі­раў­ніц­тва швей­цар­скай кам­па­ніі і ство­ра­на­га ў Бе­ла­ру­сі за­во­да стры­мае сваё сло­ва і вы­ка­нае абя­ца­нае», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Бы­ло абя­ца­на, удак­лад­ніў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, што з бу­даў­ніц­твам за­во­да па вы­пус­ку су­час­ных элект­ра­цяг­ні­коў ста­рая пля­цоў­ка «Бел­ка­мун­ма­ша» бу­дзе раз­ві­вац­ца ся­мі­міль­ны­мі кро­ка­мі, не за­ста­нец­ца на за­двор­ках но­ва­га прад­пры­ем­ства, а бу­дзе та­кім жа вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ным, як «Штад­лер Мінск».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка са шка­да­ван­нем ад­зна­чыў, што атрым­лі­вае кры­ху ін­шую ін­фар­ма­цыю. Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў, каб да но­ва­га го­да бы­лі пры­ня­ты ўсе не­аб­ход­ныя ме­ры з бо­ку як бе­ла­рус­ка­га ўра­да, так і «Штад­лер Мінск», Мі­набл­вы­кан­ка­ма і Мін­гар­вы­кан­ка­ма, каб на «Бел­ка­мун­ма­шы» бы­ло ство­ра­на су­час­нае вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­нае прад­пры­ем­ства. Прэ­зі­дэнт да­ру­чыў КДК узяць гэ­тае да­ру­чэн­не на кант­роль, а Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та на­даць на­леж­ную ўва­гу гэ­та­му пы­тан­ню.

Як за­пэў­ні­лі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­ку кі­раў­ні­кі швей­цар­скай кам­па­ніі, яны ма­юць на­мер рас­пра­ца­ваць кан­цэп­цыю перс­пек­тыў раз­віц­ця «Бел­ка­мун­ма­ша».

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў падчас на­вед­ван­ня за­во­да «Штад­лер Мінск», Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ў Бе­ла­ру­сі бу­дуць прэ­фе­рэн­цыі толь­кі прад­пры­ем­ствам су­свет­на­га ўзроў­ню, якія ства­ра­юць вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ную і кан­ку­рэн­та­здоль­ную пра­дук­цыю. «Мы ця­пер не пла­ну­ем і не бу­ду­ем вы­твор­час­ці дру­га­рад­на­га ўзроў­ню, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — На­вош­та нам ства­раць прад­пры­ем­ствы, якія вы­пус­ка­юць не за­па­тра­ба­ва­ную на рын­ках пра­дук­цыю? А рын­кі сён­ня вель­мі моц­ныя і на іх вя­лі­кая кан­ку­рэн­цыя». «Швей­цар­ская кам­па­нія прый­шла да нас з гра­шы­ма, но­вы­мі тэх­на­ло­гі­я­мі, са сва­ім рын­кам. Яны ве­да­юць, ку­ды пра­даць сваю пра­дук­цыю», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Па сло­вах Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, у час су­стрэ­чы з кі­раў­ні­ком кам­па­ніі і стар­шы­нёй Са­ве­та ды­рэк­та­раў «Штад­лер Рэйл Груп» Пе­тэ­рам Шпу­ле­рам ён пра­па­на­ваў і ін­шым кам­па­ні­ям прый­сці ў Бе­ла­русь. «Ён пра­біў вя­лі­кую да­ро­гу, па якой мо­гуць пай­сці ў Бе­ла­русь ін­шыя біз­нес­ме­ны Еў­ро­пы», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

За­кра­на­ю­чы пы­тан­не санк­цый За­ха­ду, Прэ­зі­дэнт за­явіў, што яны ні­як не паў­плы­ва­юць на раз­віц­цё су­пра­цоў­ніц­тва Еў­ра­са­юз — Бе­ла­русь — Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз. «І ка­лі ў эка­но­мі­цы мы па­ча­лі ўжо гэ­тыя кро­кі, ідзём у гэ­тым на­прам­ку, Пе­тэр Шпу­лер ска­заў, што ён не пад­трым­лі­вае гэ­тыя санк­цыі, та­му што яны на шко­ду і еў­ра­пей­цам, і ра­сі­я­нам. Ка­лі ў эка­но­мі­цы мы ўжо штось­ці зра­бі­лі, то ця­пер, вы за­ўва­жы­лі, ужо і ў па­лі­ты­цы па­ча­лі па­га­вор­ваць», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. Па­вод­ле яго слоў, аб­мяр­коў­ва­ю­чы ўкра­ін­скае пы­тан­не, па­лі­ты­кі га­во­раць аб дыя­ло­гу па­між ЕС і ЕА­ЭС. «У пры­ват­нас­ці, мі­ніст­ры за­меж­ных спраў Гер­ма­ніі, Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі ўжо аб гэ­тым га­во­раць. Гэ­та нар­маль­ны фар­мат. Але га­во­раць з па­да­чы нем­цаў. Зна­чыць, ужо і ў па­лі­ты­цы ЕС ёсць зру­хі», — да­даў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Што да­ты­чыц­ца санк­цый, то Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць іх анах­ра­ніз­мам. «Вы ве­да­е­це, што не Еў­ро­па бы­ла іні­цы­я­та­рам. Еў­ро­па вель­мі шмат ад гэ­та­га страч­вае. Але, ві­даць, па­куль вель­мі за­ле­жыць Еў­ро­па ад ін­шых цэнт­раў сіл», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. На яго дум­ку, як бы ні бы­ло скла­да­на, усё роў­на сі­ту­а­цыя ва Укра­і­не ідзе да мі­ру і гэ­ты санк­цый­ны пра­цэс ра­на ці поз­на за­вер­шыц­ца.

«Біз­нес за­ду­шыць не­маг­чы­ма. Сён­ня ад­на­го ча­ла­ве­ка цяж­ка іза­ля­ваць, а та­кія гі­ганц­кія рэ­гі­ё­ны, як Еў­ра­зій­скі са­юз, ЕС, — ні­ко­лі не іза­лю­еш», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. Ён да­даў, што вель­мі цес­ныя ўза­е­ма­су­вя­зі, на­ват на ўзроў­ні ад­но­сін па­між людзь­мі.

«Прый­дзе час, і мы за­бу­дзем аб гэ­тых санк­цы­ях. Але перш чым пра іх за­бу­дзем, мы іх пе­ра­адо­ле­ем. Пе­ра­адо­ле­юць та­кія біз­нес­ме­ны, як Шпу­лер. Ні­хто іх не пры­му­сіць кі­нуць тут улас­ныя срод­кі, якія яны ўкла­лі», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Акра­мя эка­на­міч­на­га склад­ні­ка, ад­крыц­ця но­вых су­час­ных прад­пры­ем­стваў, у тым лі­ку і з за­меж­ным ка­пі­та­лам, не менш важ­ны і са­цы­яль­ны. Фа­ні­паль і Дзяр­жынск ста­нуць га­ра­да­мі-спа­да­рож­ні­ка­мі Мін­ска і ін­дуст­ры­яль­ны­мі цэнт­ра­мі кра­і­ны, за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «Мы пер­ша­па­чат­ко­ва не пла­на­ва­лі, што гэ­та бу­дуць га­ра­ды-спа­да­рож­ні­кі. Але сі­ту­а­цыя скла­ла­ся так, што тут ство­ра­ны но­выя вы­твор­час­ці (і не толь­кі «Штад­лер Мінск») і яны пе­ра­тва­ры­лі­ся ў ін­дуст­ры­яль­ныя цэнт­ры кра­і­ны», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Жур­на­ліс­ты па­ці­ка­ві­лі­ся, ці пла­ну­ец­ца да­дат­ко­вае бу­даў­ніц­тва жыл­ля ў су­вя­зі з ад­крыц­цём но­вых прад­пры­ем­стваў. Прэ­зі­дэнт ад­ка­заў: «Хо­чаш не хо­чаш, а жыл­лё трэ­ба бу­дзе бу­да­ваць, і дзяр­жа­ва ў гэ­тым ады­грае сваю ро­лю. Але ас­тат­няе — за са­мі­мі людзь­мі і прад­пры­ем­ствам. Мы раз­ліч­ва­ем і па­куль ба­чым гэ­та — зар­пла­ты тут доб­рыя, і ўпэў­не­ны, што яны бу­дуць рас­ці. Та­му што гэ­та су­пер­су­час­ная вы­твор­часць».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, спа­слаў­шы­ся на ацэн­ку кі­раў­ні­коў швей­цар­скай кам­па­ніі, ад­зна­чыў вы­со­кі ўзро­вень ква­лі­фі­ка­цыі бе­ла­рус­кіх спе­цы­я­ліс­таў. Яны хут­ка і на вель­мі вы­со­кім уз­роў­ні асво­і­лі ра­бо­ту на но­вым прад­пры­ем­стве. Ад­ным са сты­му­лаў для за­ма­ца­ван­ня спе­цы­я­ліс­таў мо­жа стаць ме­на­ві­та жыл­лё. «Я ду­маю, што кі­раў­ні­кі прад­пры­ем­ства так­са­ма па­він­ны пе­ра­жы­ваць за тое, каб утры­маць вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных спе­цы­я­ліс­таў. Ад­ным са спо­са­баў вы­ра­шэн­ня жыл­лё­ва­га пы­тан­ня з'яў­ля­ец­ца арэнд­нае жыл­лё. За­клю­чыў да­га­вор — да­лі ква­тэ­ру. Па­куль ча­ла­век пра­цуе — ён у ёй жы­ве. Ка­лі зволь­ніў­ся — арэнд­нае жыл­лё трэ­ба вы­зва­ліць. Што вы­гад­на для кі­раў­ні­ка лю­бо­га прад­пры­ем­ства, і, да­рэ­чы, гэ­та во­пыт, які доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе ў мно­гіх еў­ра­пей­скіх кра­і­нах», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.