Вы тут

Арэнднага жылля ў Гродне будзе больш


Згод­на з ін­фар­ма­цы­яй упраў­лен­ня ка­пі­таль­на­га бу­даў­ніц­тва Гро­дзен­ска­га гар­вы­кан­ка­ма, да кан­ца го­да ў мік­ра­ра­ё­не Паў­днё­вы-2 бу­дуць уве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю дзве арэнд­ныя шмат­па­вяр­хоў­кі на 71 і 76 ква­тэр.

Кошт арэн­ды ад­на­го квад­рат­на­га мет­ра доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­на­га жыл­ля ў Грод­не сён­ня скла­дае 22,5 ты­ся­чы руб­лёў. Та­кім чы­нам, арэн­да ква­тэ­ры пло­шчай 70 кв. м каш­туе кры­ху больш за 1,5 міль­ё­на руб­лёў у ме­сяц. Гэ­та тан­ней, чым на рын­ку здым­на­га жыл­ля, і, да та­го ж, аран­да­та­раў не мо­гуць рап­там па­пра­сіць вы­зва­ліць ква­тэ­ру. Да­га­вор на ка­ры­стан­не арэнд­ным жыл­лём за­клю­ча­ец­ца на 5 га­доў, і па­він­ны быць важ­кія пад­ста­вы, каб яго не пра­доў­жыць — ня­ўпла­та аль­бо па­ру­шэн­ні пра­ві­лаў пра­жы­ван­ня.

Праў­да, по­пыт на арэнд­нае жыл­лё па­куль знач­на апя­рэдж­вае пра­па­но­ву. На 15 арэнд­ных ква­тэр, якія ня­даў­на пра­па­на­ва­лі­ся ў Ле­нін­скім ра­ё­не аб­лас­но­га цэнт­ра, прэ­тэн­да­ва­ла 151 сям'я. 4 ква­тэ­ры бы­лі раз­мер­ка­ва­ны ся­род ма­ю­чых пра­ва на пер­ша­чар­го­вае атры­ман­не арэнд­на­га жыл­ля. Ас­тат­нія — згод­на з да­тай па­ста­ноў­кі за­яў­ні­ка на ўлік ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. На­прык­лад, ся­род сем'­яў, якія атры­ма­лі двух­па­ка­ё­вую ква­тэ­ру, най­мен­шы тэр­мін зна­хо­джан­ня ў жыл­лё­вай чар­зе ад­ліч­ва­ец­ца з 26 лі­пе­ня 2007 го­да.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.