Вы тут

У сталіцы выбралі прадпрымальніка года


Упер­шы­ню — па вер­сіі са­ма­га прэ­стыж­на­га ў све­це кон­кур­су

Пе­ра­мож­цам на­цы­я­наль­на­га эта­пу між­на­род­на­га кон­кур­су «Прад­пры­маль­нік го­да-2014» стаў Ар­кадзь До­бкін, стар­шы­ня са­ве­та ды­рэк­та­раў EPAM Systems.

Спа­чат­ку у лік прэ­тэн­дэн­таў на зван­не тра­пі­лі 120 пры­кмет­ных фі­гур бе­ла­рус­ка­га біз­не­су. Да­лей, згод­на з умо­ва­мі кон­кур­су, спіс ска­ра­ціў­ся да 67 проз­ві­шчаў. Ім ра­за­сла­лі ан­ке­ты, па вы­ні­ках якіх вы­бра­лі 12 кан­кур­сан­таў. З мая па жні­вень з імі пра­во­дзі­ла­ся ін­ды­ві­ду­аль­нае ін­тэр­в'ю­і­ра­ван­не, і чле­ны жу­ры ада­бра­лі 11 фі­на­ліс­таў.

Ад­ным з чле­наў жу­ры кон­кур­су быў стар­шы­ня праў­лен­ня ААТ «Банк раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» Сяр­гей Ру­мас. Па яго сло­вах, пра­па­но­ва стаць чле­нам жу­ры су­па­ла з пра­цай у бан­ку над пра­гра­май пад­трым­кі ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су.

«Мы ўба­чы­лі, на­коль­кі бе­ла­рус­кі біз­нес вы­рас, да­ве­да­лі­ся аб но­вых прад­пры­ем­ствах, да­ве­да­лі­ся, чым зай­ма­юц­ца тыя прад­пры­ем­ствы, пра якія мы ве­да­лі ра­ней. Ка­лі ўліч­ваць, што гэ­ты кон­курс пра­во­дзіў­ся ў пер­шы раз, не ўсе на­шы вя­до­мыя прад­пры­маль­ні­кі за­яві­лі­ся ў ім. У нас са­праў­ды ёсць шмат біз­нес­ме­наў, якія мо­гуць прад­стаў­ляць на­шу кра­і­ну на між­на­род­ным кон­кур­се і рас­ка­заць сваю гіс­то­рыю пос­пе­хаў», — ад­зна­чыў Сяр­гей Ру­мас.

Акра­мя пе­ра­мож­цы на­цы­я­наль­на­га эта­пу кон­кур­су, бы­лі вы­зна­ча­ны ўла­даль­ні­кі ча­ты­рох спе­цы­яль­ных на­мі­на­цый. Пе­ра­мож­цам у на­мі­на­цыі «Між­на­род­ны біз­нес» стаў стар­шы­ня са­ве­та ды­рэк­та­раў EPAM Systems Ар­кадзь До­бкін, у на­мі­на­цыі «Іна­ва­цый­ны біз­нес» — ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ТАА «Софт­клуб» Ула­дзі­мір Сі­рот­ка, у на­мі­на­цыі «Перс­пек­тыў­ны біз­нес» — ге­не­раль­ны ды­рэк­тар СТАА West Ost Unіon Сяр­гей Мі­ся­чэн­ка, у на­мі­на­цыі «Біз­нес, які хут­ка рас­це» — ге­не­раль­ны ды­рэк­тар СП ЗАТ «На­вук­софт» Мі­ка­лай Ку­ра­еў.

Пе­ра­мож­ца на­цы­я­наль­на­га эта­пу прад­ста­віць Бе­ла­русь у фі­на­ле між­на­род­на­га кон­кур­су «Прад­пры­маль­нік го­да», які прой­дзе ў Ма­на­ка ў чэр­ве­ні 2015 го­да.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ.

Для да­вед­кі

Між­на­род­ны кон­курс «Прад­пры­маль­нік го­да» пра­во­дзіц­ца кам­па­ні­яй Ernst and Young з 1989 го­да і лі­чыц­ца са­мым прэ­стыж­ным спа­бор­ніц­твам ў га­лі­не прад­пры­маль­ніц­тва. Ця­пер яго геа­гра­фія ахоп­лі­вае 145 га­ра­доў у больш чым 60 кра­і­нах све­ту, на до­лю якіх да­во­дзіц­ца звыш 90% су­свет­на­га ВУП. Бе­ла­русь удзель­ні­ча­ла ў гэ­тым кон­кур­се ўпер­шы­ню.

Кам­па­нія Ernst and Young з'яў­ля­ец­ца між­на­род­ным лі­да­рам у га­лі­не аў­ды­ту, па­дат­ка­аб­кла­дан­ня, су­пра­ва­джэн­ня здзе­лак і кан­са­лтын­гу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.