Вы тут

Прававая асвета сама ідзе да грамадзян


З 24 ліс­та­па­да па 5 снеж­ня ў кра­і­не прой­дзе рэс­пуб­лі­кан­ская ак­цыя «Пра­ва на служ­бу лю­дзям». У ар­га­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ні ме­ра­пры­ем­ства бя­руць удзел мі­ніс­тэр­ствы юс­ты­цыі і па па­дат­ках і збо­рах, Рэс­пуб­лі­кан­ская ка­ле­гія ад­ва­ка­таў і Бе­ла­рус­кая на­та­ры­яль­ная па­ла­та, На­цы­я­наль­ны цэнтр пра­ва­вой ін­фар­ма­цыі.

— Ак­цыя пра­во­дзіц­ца з мэ­тай удас­ка­наль­ван­ня пра­ва­вой ра­бо­ты з на­сель­ніц­твам, раз­віц­ця сіс­тэ­мы пра­ва­вой асве­ты, за­бес­пя­чэн­ня да­ступ­нас­ці пра­ва­вой ін­фар­ма­цыі. Яна ства­рае да­дат­ко­вую маг­чы­масць для гра­ма­дзян у атры­ман­ні з дак­лад­ных і кам­пе­тэнт­ных кры­ніц не­аб­ход­най ін­фар­ма­цыі па ак­ту­аль­ных пы­тан­нях, — рас­па­вя­лі ў прэс-служ­бе Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі.

На­прык­лад, Рэс­пуб­лі­кан­ская ка­ле­гія ад­ва­ка­таў пад­рых­та­ва­ла бук­лет па пра­цоў­ным за­ка­на­даў­стве «Ад­каз­насць най­маль­ні­ка за за­трым­ку раз­лі­ку пры зваль­нен­ні і вы­да­чы пра­цоў­най кніж­кі». Бе­ла­рус­кая на­та­ры­яль­ная па­ла­та ста­ла аў­та­рам бук­ле­та «Што лепш: за­вя­шчан­не ці да­рэ­н-
не?» Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах рас­пра­ца­ва­ла бук­ле­ты на тэ­мы: «Вы пра­да­лі ква­тэ­ру ці ма­шы­ну», «Вы атры­ма­лі спад­чы­ну», «Ці трэ­ба пла­ціць па­да­ход­ны па­да­так, у якім па­ме­ры і ка­лі?», «Зя­мель­ны па­да­так з фі­зіч­ных асоб», «Па­да­так на не­ру­хо­масць з фі­зіч­ных асоб».

Бук­ле­ты па пад­атко­вым за­ка­на­даў­стве гра­ма­дзя­не змо­гуць атры­маць у ра­ён­ных (г. Мін­ска) ін­спек­цы­ях Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах. Ад­па­вед­на, па пра­цоў­ным пра­ве — бу­дуць на­кі­ра­ва­ны ў тэ­ры­та­ры­яль­ныя ка­ле­гіі ад­ва­ка­таў, юры­дыч­ныя кан­суль­та­цыі, ад­ва­кац­кія бю­ро і ад­ва­ка­там, якія ажыц­цяў­ля­юць ад­ва­кац­кую дзей­насць ін­ды­ві­ду­аль­на. Бе­ла­рус­кая на­та­ры­яль­ная кан­то­ра рас­паў­сю­дзіць бук­ле­ты праз на­та­ры­яль­ныя кан­то­ры і бю­ро.

Тэкс­ты бук­ле­таў так­са­ма бу­дуць апуб­лі­ка­ва­ны на сай­тах усіх ар­га­ні­за­та­раў ак­цыі.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.