Вы тут

«Джэнтэльменаў удачы» выратавалі Брэжнеў і Шчолакаў


У кан­цы 1971 го­да ў мас­коў­скім кі­на­тэ­ат­ры «Ра­сія» прай­шла прэм'­е­ра ле­ген­дар­най ка­ме­дыі «Джэнтль­ме­ны ўда­чы». Да ва­шай ува­гі сён­ня — ці­ка­выя фак­ты аб ства­рэн­ні гэ­та­га шэ­дэў­ра са­вец­кай ка­ме­дыі.

21-9

1. Фільм «Джэнтль­ме­ны ўда­чы» ў 1972 го­дзе па­гля­дзе­лі ка­ля 65 міль­ё­наў ча­ла­век. Ві­да­воч­цы рас­каз­ва­юць, што ў пер­шыя дні пас­ля прэм'­е­ры спе­ку­лян­ты скуп­ля­лі ўсе квіт­кі па 20 ка­пе­ек і пе­ра­пра­да­ва­лі за 3 руб­лі.

2. Рэ­жы­сё­рам кар­ці­ны мно­гія па­мыл­ко­ва лі­чаць Ге­ор­гія Да­не­лія. На са­мой спра­ве «Джэнтль­ме­наў» зды­маў Аляк­сандр Се­ры, а Да­не­лія ра­зам з Вік­то­ры­яй То­ка­ра­вай бы­лі аў­та­ра­мі сцэ­на­рыя. «З-за свай­го ня­стры­ма­на­га, раў­ні­ва­га но­ра­ву Са­ша апы­нуў­ся ў тур­ме, — рас­па­вя­дае Да­не­лія. — Яму да­лі 8 га­доў, але вый­шаў ён да­тэр­мі­но­ва. Мы з ім сяб­ра­ва­лі, ра­зам ву­чы­лі­ся, та­му я яму пра­па­на­ваў: пі­шу сцэ­на­рый і раб­лю­ся мас­тац­кім кі­раў­ні­ком кар­ці­ны, а зды­мае ён».

3. Кан­чат­ко­вы склад ак­цё­раў так­са­ма ад­роз­ні­ваў­ся ад пер­ша­па­чат­ко­ва­га. Га­лоў­ная ро­ля ад­ра­зу бы­ла ад­да­дзе­на Яў­ге­ну Ля­во­на­ву. А вось зла­дзе­яў-рэ­цэ­ды­віс­таў па­він­ны бы­лі іг­раць Анд­рэй Мі­ро­наў, Ра­лан Бы­каў, Юрый Ні­ку­лін і Са­ве­лій Кра­ма­раў.

4. Уся блат­ная га­вор­ка ў кар­ці­не з'я­ві­ла­ся дзя­ку­ю­чы Аляк­санд­ру Се­ра­му. Але цэн­за­ры за­па­тра­ба­ва­лі мак­сі­маль­на вы­чыс­ціць блат­ны жар­гон, у вы­ні­ку ча­го з'я­ві­лі­ся роз­ныя но­выя «ква­зі-блат­ныя» сло­вы: «ра­дыс­ка», «са­сіс­ка» і ін­шыя. А яшчэ ёсць вер­сія, што ад па­ха­ван­ня на «па­лі­цы» фільм вы­ра­та­ваў кі­раў­нік МУС Мі­ка­лай Шчо­ла­каў, які пры пра­гля­дзе кі­но вель­мі моц­на ра­га­таў. Ге­не­раль­ны сак­ра­тар Ле­а­нід Брэж­неў смя­яў­ся не менш за Шчо­ла­ка­ва, а з на­го­ды жар­го­ну ска­заў: «Дык па­ло­ву гэ­тых слоў у нас кож­ны ву­ліч­ны хлап­чук ве­дае».

5. Па­цеш­ная гіс­то­рыя ад­бы­ла­ся, ка­лі зды­ма­лі сцэ­ну, у якой вярб­люд Ба­рыс плюе ў Кра­ма­ра­ва. Ні­я­ка­га пляў­ка, вя­до­ма, не мер­ка­ва­ла­ся. Пла­на­ва­ла­ся па­ка­заць у за­ключ­ным кад­ры сцэн­кі Кра­ма­ра­ва, аб­лі­та­га пе­най для га­лен­ня. Але ак­цёр так гры­мас­ні­чаў і драж­ніў Ба­ры­са, што той плю­нуў у яго па-са­праўд­на­му!

21-8

6. Для зды­мак у ма­шы­не з цэ­мен­там доў­га не маг­лі па­да­браць па­ды­хо­дзя­чы рас­твор. У вы­ні­ку ў цыс­тэр­ну на­лі­лі звы­чай­ную хлеб­ную за­квас­ку і пад­фар­ба­ва­лі яе зя­лё­най цы­буль­най эсен­цы­яй. Пас­ля зды­мак ар­тыс­ты ху­цень­ка вы­ска­чы­лі, каб на са­мой спра­ве з цяж­кас­цю па­чыс­ціц­ца. Па­гля­дзе­лі, а Ві­цы­на і ня­ма. Вы­свет­лі­ла­ся, што ён пра­цяг­ваў ся­дзець у цыс­тэр­не, та­му што да­ве­даў­ся, што гэ­ты са­стаў на 23 ле­ка­вых тра­вах і на 15 га­доў пад­аў­жае ма­ла­досць.

7. У го­ра­дзе Джам­бул (Ка­зах­стан), які ўзгад­вае Ва­сіль Алі­ба­ба­е­віч, які ця­пер пе­ра­на­зва­ны ў Та­раз, ста­іць пом­нік «джэнтль­ме­нам уда­чы». Толь­кі вось у скульп­тур­най кам­па­зі­цыі ад­сут­ні­чае адзін з іх — Хмыр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.