Вы тут

Мяса лася грузіў мяхамі...


Да паў­та­ра­га­до­ва­га тэр­мі­ну па­праў­чых ра­бот пры­га­во­ра­ны жы­хар Мінск­ага ра­ё­на, які не­за­кон­на зда­быў ла­ся на тэ­ры­то­рыі ста­ліч­на­га ляс­га­са.

Муж­чы­ну за­ўва­жыў па­ляў­ніц­тваз­наў­ца, ка­лі той гру­зіў мя­хі з мя­сам у ма­шы­ну. Су­пра­цоў­нік ляс­га­са па­спра­ба­ваў спы­ніць па­ру­шаль­ні­ка і за­фік­са­ваць тое, што ад­бы­ва­ла­ся, на фо­та­ка­ме­ру. За што быў збі­ты бра­кань­е­рам. Па­ру­шаль­ні­ку ўда­ло­ся збег­чы, ад­нак яго асо­бу пас­ля ўста­на­ві­лі.

— Пры да­лей­шым аб­сле­да­ван­ні тэ­ры­то­рыі, пры­лег­лай да мес­ца па­ля­ван­ня, дзярж­ін­спек­та­ры знай­шлі яшчэ ча­ты­ры мя­хі з мя­сам, шку­ру і рэшт­кі ту­шы ла­ся, а су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі — бі­нокль, рыд­лёў­ку і плас­ты­ка­вую бу­тэль­ку з ад­біт­ка­мі паль­цаў, — рас­па­вя­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч. — Пад­час во­быс­ку ў па­да­зра­ва­на­га кан­фіс­ка­ва­лі дзве па­ляў­ні­чыя стрэль­бы і га­за­вы піс­та­лет з бо­еп­ры­па­са­мі. Пас­ля та­го як у да­чы­нен­ні да бра­кань­е­ра за­вя­лі кры­мі­наль­ную спра­ву, той па­крыў ка­ля 10 міль­ё­наў шко­ды.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.