Вы тут

Рогат Джаконды


Аб рэ­клам­ным «тва­ры» пла­гі­я­ту

У ліс­та­па­даў­скай ха­лод­най цем­ры цёп­лыя фар­бы гэ­та­га вя­лі­ка­га рэ­клам­на­га пла­ка­та кі­ну­лі­ся ў во­чы ад­ра­зу. Раз­мяс­ціў­ся ён на бой­кім мес­цы — у пе­ра­хо­дзе да мет­ро «Ака­дэ­мія на­вук», дзе яшчэ ўчо­ра ві­се­ла рэ­кла­ма ці то ра­мон­ту ма­біль­ні­каў, ці то ма­га­зі­на мод­на­га адзен­ня. Ця­пер жа на тых, хто спус­ка­ец­ца ў пе­ра­ход, гля­дзіць з вы­явы сал­дат-пе­ра­мо­жац, якім мы пры­вык­лі яго ба­чыць яшчэ з ча­соў школь­на­га ма­лен­ства, які для не­каль­кіх па­ка­лен­няў — не­ад'­ем­ны сім­вал Пе­ра­мо­гі ў апош­няй вай­не. На ім фор­ма і кас­ка 1945-га, усё на­ма­ля­ва­на пры­глу­ша­ны­мі, але над­звы­чай вы­раз­ны­мі ко­ле­ра­мі. І над­піс вя­лі­кі­мі лі­та­ра­мі: «Пе­ра­мо­жам!». Як­раз пла­кат та­го ча­су — так і па­ду­ма­ла­ся зда­лёк, тым больш што праз паў­го­да — 70-год­дзе той са­май Пе­ра­мо­гі. Рых­ту­ем­ся, зна­чыць, на­гад­ва­ем лю­дзям... Па­ды­шоў­шы блі­жэй, згле­дзе­ла: не, зу­сім не пра тое пла­кат. У на­ма­ля­ва­на­га ў сты­лі 40-50-х сал­да­та за­мест яго тва­ру ўстаў­ле­на су­час­нае фо­та кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка. Сяр­жук Б. за­хва­рэў на рак у 29 га­доў. Пе­ра­маг­чы хва­ро­бу да­па­маг­ла ка­ха­ная дзяў­чы­на, якая бы­ла по­бач. Ця­пер яны жа­на­тыя і га­ду­юць да­чуш­ку. Страш­ная не­мач ад­сту­пі­ла пе­рад сі­лай іх па­чуц­ця. Гэ­та кра­наль­ная гіс­то­рыя на­пі­са­на на пла­ка­це по­бач з вы­явай. Гэ­так як за­клік да ўсіх, хто змог пе­ра­маг­чы свой не­су­ця­шаль­ны ды­яг­наз, на­пі­саць сваю гіс­то­рыю пе­ра­адо­лен­ня...

Не­су­мнен­на, ідэя ці­ка­вая і вар­тая па­ва­гі і ўва­гі. І мэ­та яе зра­зу­ме­лая — па­ка­заць ча­ла­ве­ку, які зма­га­ец­ца з ра­кам, што ён не адзі­но­кі, што ды­яг­наз — гэ­та не смя­рот­ны пры­суд, што хва­ро­бу мож­на пе­ра­маг­чы. Мяр­ку­ю­чы па за­пра­шэн­ні да­сы­лаць свае гіс­то­рыі, па­доб­ны пла­кат не апош­ні. Бу­дуць но­выя сю­жэ­ты і но­выя кан­крэт­ныя ге­роі. На­пэў­на, з той жа се­рыі. Не здзіў­лю­ся, ка­лі жан­чы­на, якая вы­ле­чы­ла­ся ад страш­най хва­ро­бы, з'я­віц­ца заўт­ра на біл­бор­дзе ў воб­ра­зе Ра­дзі­мы-ма­ці, якая бу­дзе за­клі­каць не ба­яц­ца, а іс­ці на­пе­рад і пе­ра­ма­гаць... Сло­вы «пе­ра­мо­га», «пе­ра­мо­жам» боль­шасць ата­я­сам­лі­вае ме­на­ві­та з Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ной, дык ча­му б не вы­ка­рыс­таць гэ­тую тэ­му на ка­рысць ак­ту­аль­най са­цы­яль­най рэ­кла­мы?..

Вось тут, лі­чу, са­мае мес­ца па­раз­ва­жаць не пра ідэю — пра яе ўва­саб­лен­не. Не толь­кі ў гэ­тым кан­крэт­ным вы­пад­ку — пра тэн­дэн­цыю на­огул. Не ве­даю, як вам, але мне, на­прык­лад, ні­я­ка­ва­та і на­ват со­рам­на, ка­лі ба­чу па­доб­нае. І за тых «крэ­а­тыў­шчы­каў», што пра­па­ну­юць та­кі пра­дукт, і за ся­бе, і за ўсіх, хто во­ленс-но­ленс вы­му­ша­ны яго спа­жы­ваць. Мы ўжо прос­та пры­вык­лі да та­го, што ў рэ­кла­ме ге­роі вя­до­мых лю­бі­мых філь­маў пад­роб­ле­ны­мі га­ла­са­мі ня­суць поў­ную лух­ту пра буд­ма­тэ­ры­я­лы і ра­монт, кус­то­дзі­еў­ская куп­чы­ха п'е не чай са спо­дач­ка, а сок ці што мац­ней­шае са шклян­кі, Джа­кон­да ўсмі­ха­ец­ца не за­гад­ка­ва, а ра­го­ча на ўсе трыц­цаць два, рэ­кла­му­ю­чы зуб­ную па­сту ці но­вы ста­ма­та­ла­гіч­ны ка­бі­нет...

І каб ска­заў, што ро­бяць гэ­тую та­пор­ную спра­ву ды­ле­тан­ты — дык жа не ска­жаш! Кур­сы пі­яр­шчы­каў, рэ­клам­шчы­каў пра­цу­юць без збо­яў, ва ўні­вер­сі­тэ­тах дзей­ні­ча­юць ка­лі не фа­куль­тэ­ты, дык ад­дзя­лен­ні, якія рых­ту­юць спе­цы­я­ліс­таў гэ­та­га про­фі­лю, а пра ўдзел бе­ла­ру­саў у «Кан­скіх львах» — са­мым аў­та­ры­тэт­ным між­на­род­ным фес­ты­ва­лі рэ­кла­мы, дзе што ні ро­лік — то твор мас­тац­тва, неш­та да­гэ­туль не чу­ваць.

За­тое поў­на пла­гі­я­та­раў, якія лі­чаць, што мож­на ў вя­до­мы твор, на які ін­шыя лю­дзі ад­да­ва­лі ду­шу, на­тхнен­не, част­ку жыц­ця, які міль­ё­ны за­хап­ляў, пры­му­шаў за­ду­мац­ца, вёў у бой, уста­віць сваю «фіш­ку», ня­рэд­ка на мя­жы пош­лас­ці (ме­на­ві­та ў гэ­тым і ёсць ўлас­на «фіш­ка») — і гэ­та ўжо бу­дзе вы­дат­ны рэ­клам­ны пра­дукт. За які яны, «крэ­а­тыў­шчы­кі», атры­ма­юць не­ма­лыя гро­шы. Пра тых, хто на гэ­та пас­ля гля­дзіць, хто гэ­та слу­хае, на­ўрад ці ду­ма­юць. «Піпл сха­вае». А да Він­чы, Вер­дзі або Кус­то­дзі­еў з ма­гі­лы не ўста­нуць і аў­тар­скія пра­вы аба­ра­няць не ста­нуць.

І свя­то­га, не­да­ты­каль­на­га ў гэ­тым пла­не ня­ма ні­чо­га, хі­ба рэ­лі­гія. Але дзе га­ран­тыя, што заўт­ра яко­му-не­будзь са­ма­паль­на­му «пі­яр­шчы­ку» не стук­не ў га­ла­ву пры­ля­піць твар ма­дэль­кі на якую сла­ву­тую іко­ну? І што яму за гэ­та бу­дзе, акра­мя люд­ско­га абу­рэн­ня, на якое ён пля­ваць ха­цеў?

Да­рэ­чы, пра свя­тое. Сло­ва «пе­ра­мо­га», пры­нам­сі ў на­шым гра­мад­стве, мае два аб­са­лют­на ад­роз­ныя зна­чэн­ні — не ў слоў­ні­ках, дык у свя­до­мас­ці. Ёсць пе­ра­мо­га над сла­бас­цю, над аб­ста­ві­на­мі, над шкод­ны­мі звыч­ка­мі, над хва­ро­бай — і ў лю­бым сэн­са­вым ню­ан­се яна вар­тая па­ва­гі, аб ёй вар­та рас­каз­ваць лю­дзям і ста­віць у прык­лад. А ёсць Пе­ра­мо­га — ме­на­ві­та так, з ня­змен­най вя­лі­кай лі­та­ры. Тая, якая ў маі, якая са слязь­мі на ва­чах, якую сён­ня спра­бу­юць у нас аспрэ­чыць, якая пра­вя­рае нас на гра­ма­дзян­скую ста­ласць. І пад­мя­няць гэ­тыя па­няц­ці, на­ват з са­мых вы­са­ка­род­ных мер­ка­ван­няў, не вар­та. Па­він­на ж быць ней­кая ма­раль­ная ры­са, пе­ра­ско­чыць якую не да­зво­ляць па­мяць і сум­лен­не.

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.